АБРЫНДАЦЬ зак. Заляпаць граззю. Усю спадніцу абрындала за гэтую дорогу, а панчохі ад гразі аш рабыя стали. Узгурск Чэрв. АБРЫЎКА ж. Заработак. Я адзін на усю вёску бондар, гэта сягоньня ў якую хату ні сунься — мой цабэрак знойдзеш. І людзям ласка, і табе сякая-такая абрыўка. Бяларучы Лаг. АБСАДЗІЦЬ зак. 1. Прымусіць змоўкнуць. Але я яго адразу апсадзіў, бо натта ужо ён разышоўся. Вялікая Вуса Уздз. 2. Паставіць на месца. Няма каму апсадзіць цябе. Вялікая Вуса Уздз. АБСЕКЦІ зак. Перан. Спыніць, рэзка перапыніць. А ты што, ні магла заставіць яе змоўкнуць, ні магла апсекці? Клетнае Барыс. АБСКЛЮДОВАНЫ дзеепрым. зал. пр. ад абсклюдаваць. Дом апсклюдованы, усё ж лепш. Цялякава Уздз. АБСЛЮНЯЎЛЕНЫ дзеепрым. зал. пр. ад абслюнявіць. Дзед дзяржаў у зубах абсьлюняўленую цыгарэту. Узгурск Чэрв. АБСТРЫКАЦЬ зак. Папячы крапівой. Выганяла пыляняты з агароду, дык апстрыкала ногі. Дукора Пух. АБСУНУЦЦА зак. Аслабець, страціць былую сілу. Апсунецца чалавек, ніхто яго тады ні любіць, заботы ён патрабуе за сабой. Сакольшчына Уздз. АБСЫПКА ж. Прызба. Зіма падыходзіць, апсыпку трэба зрабіць, а то ў хаце мёрзнуць будзем. Узгурск Чэрв. АБТАЎКАЦЬ незак. Таўкучы, ачышчаць ад шалупіння. Тады патсушыць і йшчэ аптаўкаць, бо яны як не аптаўчэш, дык будуць ёлкія такія, ніякія саусім [крупы]. Засулле Стаўб. АБТРАХНУЦЬ зак. Абкалаціць. Вось галганцы, за ноч усе яблыкі абтрахнулі. Узгурск Чэрв. АБУБНІЦЬ зак. Абстрыгчы нагола. Такі прыгожы хлопец, а яго абубнілі, як овечку. Брадок Лаг. АБУВАННЕ н. Абутак. Наступіў мне сёмы гот; і атправілі ш ужо у школу. Ні адзежы ня было, ні абуваньня. Задубенне Віл. АБУВАТАЛЬ м. Уст. Заможнік. Шчэ, наадварот, бедных ні любілі. Калі абуваталь, дык яны гэтага абуватэля ужо ўважаюць, а ек бедны, дык „а, пся крэў" і пачнуць валтузіць беднага человека. Аляхновічы Маладз.; параўн. польск. obywatel 'грамадзянін'. АБУДВА ліч. зб. Абодва. Патом цераз які час прыходзяць абудва — брат і бацька. Вецярэвічы Пух. АБУДЗІЦЬ зак. Злёгку абварыць. Кілбасу трошкі абуджу, пяць мінют, а тады жарыць, ото ўкусная. Савоні Стаўб. АБУЖАВАЦЬ незак. Прышываць сетку да вяроўкі. Надо абужаваць сетку, тому што яе толькі што прынясьлі са складу. Сетка была доўгая, абужаваць прышлося доўга. Чараўкі Мядз. АБУРЫЦЦА зак. Забурыцца, кінуцца, паваліцца. Я на дзіван абурылася ды й паспала. Дукора Пух. АБУРЫЦЬ зак. Абваліць, абрушыць, разбурыць. Мы працавалі, а ён прыйшоў і абурыў усё, праца марна загінула. Узгурск Чэрв. АБУТКА ж. Абутак. Другі склат разламалі, далі нам адзёжу, далі нам на ногі абуткі харошыя — бацінкі, туфлі, што пападалася, каму што наравілася. Ухвала Круп. АБУЎКА ж. Тое, што і а б у т к а. А лепшай абуўкі, чым у мяне, ні ў кога німа. От лёхка ў іх хадзіць, аш нох ня чуіш! Бяларучы Лаг. АБУЯЦЬ зак. Апанаваць. Такі мяне страх абуёў. Дукора Пух. АБФІКЛЯВАЦЬ зак. Абдурыць, падмануць. Грышка Віцю здорава абфікляваў. Аляхновічы Маладз. АБХЛЮНДРАЦЦА зак. Абмачыцца, запэцкацца ў гразь. Такая гразюка на вуліцы; пакуль прышла, абхлюндралася ўся па вушы. Дукора Пух. АБХЛЮПАЦЦА зак. Апырскацца, замачыцца. Апхлюпаўся аш па самыя вушы, ну што с тобою рабіць?! Пярэжыр Пух. АБХЛЮПАЦЬ зак. Апырскаць граззю. Паткасай штаны, а то апхлюпаеш. Дукора Пух. АБХОДЛЫ прым. Дабраякасны. Як абходлае насеньне, дык яно відаць, семячка ў сярэдзіне есьць. Ляшчынск Мядз. АБЦЁПКАЦЦА зак. Перан. Ацярпецца, перастаць заўважаць дрэннае, прывыкнуць. Такая молодая, а зусім абцепкалася, усё ні па чом: ці прыбрана, ці насьмечана, ці будуць чужыя, ці ня будуць — усё ёй роўна. Межава Чэрв. АБЦЯГАВІНЫ толькі мн. Адыходы лёну пры трапанні. Апцягавіны прадуць, а бывае, да кудзелі дабавяць і коўдру шыюць. Такарышкі Іўеў. АБЧЫРЫЦЬ зак. Абадраць, абрэзаць. А той гэтым часам абчырыў дуба і ляціць сюды с кійком. Рудня Чэрв. АБШАЛЁСТАЦЬ зак. Абабраць, абакрасці. Апшалёсталі ўсё: і пшаніцу, і ячмень, і бойку зь мёдом — усё забралі. І ніхто ні ведае, хто мох гэта зрабіць. Межава Чэрв. АБШАРПАНЕЦ м. Хто ходзіць у падраным, абшарпаным адзенні. Сусет вунь гэтакі апшарпанец, а вучыцельку ўзёў. Пярэжыр Пух. АБШАРПАНЫ у знач. прым. Адзеты ў падранае, паношанае адзенне, у рызманы. Азірнуўся назат, глядзіць — стаіць доля яго абарваная, апшарпаная, ну такая страшная, што ні глядзець. Ракаў Валож. АБШАСТАЦЦА зак. Ухадзіцца. Сьпяшаюся, прыляцела з работы, трэба апшастацца: са
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁