акружаюць паляўнічыя, а загоншчыкі гоняць на іх зьвера. Саланая Валож.
АБЛЕЯЦЦА зак. Абліцца. Малы мокры ўвесь, аблеяўся вадою. Дукора Пух.
АБЛЕЯЦЬ зак. Абліць. Аблеюць керасінам хату і палюць. Дрычын Пух.
АБЛІЗАЦЬ зак. Ачысціць лізаннем. Кошка злавіла мышку, прынесла кацянятам, пакарміла, аблізала матка. Савоні Стаўб. ◊ Пальчыкі абліжаш — пра што-н. смачнае, прыемнае, прывабнае. Яна харошая хазяйка, сьпячэ пышкі, ажно пальчыкі абліжаш. Рудня Чэрв. Якая сёньня каша была, пальчыкі абліжаш. Ляхавічы Дзярж.
АБЛІТЫ дзеепрым. зал. пр. ад абліць. Дзеці абліваліся, наш онь увесь абліты, мокры, як з вады выляз. Горкі Стаўб. ◊ Што малаком абліты — бялюткі, усыпаны цьветам. Сьлівы як цьвілі, што малаком абліты былі. Забалоцце Смал.
АБЛОГ м. Неаранае, пакрытае дзірваном, травой поле. Раней многа зямлі ляжала ў аблогах. Ляхавічы Дзярж.
АБЛОГ м. Налог, падатак. Некалі аблогі сільныя былі. Дрычын Пух.
АБЛЯМОЎКА ж. Апуха. Калісьці кажушнікі па сёлах хадзілі, красівыя кажухі шылі, з аблямоўкаю, каўнер вялікі. Вішнева Валож.
АБМАГЧЫ зак. Перамагчы. Яшчэ ніхто яго не змог абмахчы, і маладыя нават. Межава Чэрв.
АБМАНВАЦЬ незак. Падманваць. Амманваць жонку ты майсьцяр! Пудзіцк Пух.
АБМАНКА ж. Манішка, устаўка. А-а, ікая прыгожая абманка пад сарахванам, і дзе толькі купляюць?! Надзену абманку і пайду, ніхто ні здагадаіцца ў вёсцы, што гэта ня курта. Якімаўка Круп.
АБМЕШКА ж. Вобмешка, вотруб'е. Карова добра есь сечку з абмешкай, але ўжо канчаецца абмешка. Трэба думаць, дзе дастаць. Палессе Мядз.
АБМІНАК м. Агрэх. І многа ж на гэтым полі абмінкаў засталося, мусіць, трактарыст трактар першы рас вёў, прапускаў цэлыя палоскі незаараныя. Дукора Пух.
АБМІНАЦЬ незак. Церці, праводзіць першасную апрацоўку льнотрасты. Зробім талокі, якія там ужо дзіўчаткі, якія там няўмекі, і ходзім лён абмінаць. Паплавы Бярэз.
АБМУЛКА ж. Памылка арфаграфічная. Закон я знала, арыхмецікі ні знала, пісала блага, абмулак многа было, як направіць настаўнік, то чырвона. Любань Віл.
АБМЫЛАК м. Ткац. Памылка (пры тканні ніткі асновы ідуць зверху без ператыкання). Вот у краснах абмылак, сьляпая, зрабіла. Такарышкі Іўеў.
АБМЫЛІЦЦА зак. Памыліцца. Глядзі ўважліва, а то абмыліцца можаш, адну мерку прапусьці ці дабаў і на цэлую сотню меней або больш намераем. Межава Чэрв. Я абмылілася, кепска палічыла. Цялякава Уздз.
АБНОШКА ж. Спец. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх ножках. Собраны пылок называецца абношка. Пчала прышла з абношкай у вулей. Хораша ідзе пчала з абношкай — многа мёду будзець. Бясяды Лаг.
АБОДВЫЯ ліч. зб. Абодва. Па іх стралялі, але ў лес уцяклі абодвыя — і брат большы і меншы. Каранец Бярэз.
АБОРА ж. Пуня на сена. А гумно вялікая, от адгэтуль дзьверы і праз усю абору ехала на возе. Вялікая абора, сена многа налажылі. Ластаянцы Валож. З леташняга году ў аборы засталося пудоў некалькі сена. Рудня Лаг.
АБОРЫВАЦЬ незак. Абганяць. І бульбу трэба аборываць і няма каму. Бяларучы Лаг.
АБРАБІЦЦА зак. Тое, што і абгадзіцца. Абрабіўся ўвесь, недзе ў гразі поўзаў ці што? Прудзішча Лаг.
АБРАБЛЯЦЬ незак. Абвязваць. Я ўсягды абраблю платочкі. Канстанцінава Мядз.
АБРАДЗІНІЦЦА зак. Абрадзіцца. Во гора было: муж памёр, а я тут яшчэ абрадзінілася. Сакольшчына Уздз.
АБРАЗАЦЬ незак. Абіраць. Гэлька картоплю абразая на вячэру. Цялякава Уздз.
АБРАЗІНА м. і ж. Абразл., лаянк. Агідніца, брыдота. Рохля ты! Сьвет бы цябе ні бачыў! Адвярні свой лыч, абразіна. Раўчак Пух.
АБРАШОТКА ж. Будаўн. Дошкі, набітыя на кроквы. Да абрашоткі прыбіваюць гонту або шыфер. Дукора Пух. Па латах робяць абрашотку, якая прызначаецца для шыферу ці гонты. Пудзіцк Пух.
АБРОБЛЕНЫ дзеепрым. зал. пр. ад абрабіць. Забруджаны, вымазаны, выпацканы. Ён такі заўсюды аброблены ходзіць: і ў сьвята і ў будні, ніколі не апране чыстага, як і не памые старога. Грабёнка Чэрв.
АБРУСІК м. Памянш. Абрус. Хлеп ляжаў на стале, дык яго якім абрусікам зрэбным у ёлачку накрывалі. Вязынка Маладз.
АБРУЧ м. Аборка, нашытая на што-н. у выглядзе кольца. Купіла ў магазіне цясьмы на абручы. Забалоцце Смал.
АБРЫДНІЦА ж. Брыда. Не хачу і бачыць абрыдніцы гэтае! Брадок Лаг. Зыйдзі з вачэй, абрыдніца! Ляпаеш усё, што можна, чаго і нельга. Тут жа дзеці — усё чуюць. Межава Чэрв.
АБРЫЗГЛЫ прым. Прэсна-кіслы (на смак). Я ўсягды абрызглае малако ў печ стаўлю, як выпаліцца, тварох смачны бываіць. Калодкі Віл.
АБРЫЗЛЫ прым. Азызлы, апухлы. З начы яна заўжды з абрызлым тварам уставала. Халопенічы Круп.
АБРЫМЗГАЦЦА зак. Падрацца, знасіцца. Поттачка ў кашулі так абрымзгалася, што ні наладзіш ніяк, трэба выкідаць усю кашулю. Нізок Уздз.
98 👁