які тавар трэба было, дык куплялі. Цялякава Уздз.
КАРОБКА ж. Тое, што і кадаўбец. Каропкі зь ліпы выдаўбалі. Вецярэвічы Пух. Лубянка. Каропка прывязвалася да сьпіны, каб ляхчэй было зьбіраць ягады. Цялякава Уздз.
КАРОВА ж. О Карова бражная — карова, якую пояць адходамі з брагі. ◊ Як карова бражная зневаж. — нястрымны ў паводзінах хто, узбуджаны (звычайна пра жанчыну). Чаго ты лётаеш як карова бражная? Што я табе благога зрабіла? Бясяды Лаг.
КАРОВІНА ж. Гавядзіна. Сьвініну, каровіну мяса рэжуць, крышуць, перцу туды, лісьціку туды, церас трубачку кілбасы робяць, кілбасы свае робяць. Сёмкава Мін.
КАРОВІЦА ж. Карова. Як пасьвілі маю каровіцу, то ўкалечылі. Цяпер бес каровіцы. Такарышкі Іўеў.
КАРОДЗІЦЦА незак. Плакаць, капрызіць. Дзіцятка беднянькае цэлы вечар кародзілася, дрэнчылася, нездаровілася яму. Дукора Пух.
КАРОМЫСЕЛ м. Ворчык, барак. Дзівін, запрагай! Твае калёсы з каромыслам. Бяларучы Лаг.
КАРОНАК м. Прыбудова. Хату мы пастроілі, а хочам шчэ каронак да хаты зрабіць. Баяры Маладз.
КАРОНКІ мн. Тое, што і анталяжы. Каронкі даўней бабы ды дзеўкі на вячорках плялі. Мы зарас сь сястрой наробілі сабе каронкаў. Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. польск. koronki 'тс'.
КАРОСТАВЫ прым. Карослівы. Сказалі мір, і майго пусьцілі дамоў. І клячу некую прыгнаў с-пад Оршы. Мазаў-мазаў, мазаў-мазаў, кароставая, нівартая — і здохла. Папоўка Мядз.
КАРОЎНІК м. Гладыш на малако. Налі малака ў кароўнік ды бярыся за капаніцу: буракі прапалоць трэба. Сосны Лаг.
КАРПАТЫ прым. Кірпаты. Вырадзіўся карпаты, як каробачка нос. Вецярэвічы Пух.
КАРСЭТ м. Безрукаўка. Як без рукавоў вопратка, дык гэта карсэт. Дукора Пух.
КАРТА ж. Ліст, старонка. Узялі гэты пашпарт, паслалі аш у Плешчыніцы, там ужо праверылі, аказалася, усе карты ё, павыдзіраных картаў німа. Залазоўе Віл.; параўн. польск. karta 'тс'.
КАРТАК м. Мужчынская безрукаўка. Пашыла я свайму Ляксандру картак цёплы на зіму. Кукалеўка Чэрв.
КАРТАПЛЕННЕ н. Цяўнік, бульбоўнік. Пара картапленьня жжынаць, а то пажаўцея, лісьцікі паападаюць. Варацішча Стаўб.
КАРТАПЛЯНІК, КАРТАФЛЯНІК м. Тое, што і картапленне. Як картошка пасьпявая, то картаплянік жнуць сярпамі, сушаць ды на сечку. Вялікая Вуса Уздз. Дранік, аладка з дранай бульбы. Ты ш картаплянікі любіш, то от наабірай картопяль, напяку. Вецярэвічы Пух. Ай я лепш вечарам напяку вам картафлянікаў, а пакуль малака вазьміця. Заямнае Стаўб.
КАРТАФЛЯНІШЧА н. Бульбянішча. Сёліта на картафлянішчы ячмень пасеялі. Чабаі Валож. Картаплянішча ўзаралі пат пшаніцу. Вецярэвічы Пух.
КАРТАФЛЯНКА ж. Кулін. Драная бульба, запраўленая тлушчам ці салам, залітая ў кішку і засмажаная. Картафлянку мы часта робім, усе ў нас яе любяць. Але ш і смачная картафлянка сьвежая! Вецярэвічы Пух.
КАРТОПЛЯ, КАРТОФЛЯ ж. Бульба. Ці многа засталося выбіраць картоплі? Маразэ ш напіраюць. Межава Чэрв. Ідзі дапамажы палоць, натта ш картофля ўся зарасла. Юшкаўка Віл. У нас сёлета мала картоплі, мо пасадзіць ці хваціць. Падзерычы Стаўб. ◊ Картофля ў мундзірах — тое, што і бульба ў кажушках; гл. кажушок. На вечар абіраім картофлю, а на раніцу — у мундзірах. Пруды Стаўб.
КАРТУЛЬ м. Зневаж. Карантыш. А мой брат, што паехаў, вот жа малы быў, дык на яго ўсе брахалі: „Картуль, картуль!" Бясяды Лаг.
КАРУЗА м. Неадабр. Задзірысты, непамяркоўны чалавек. Ні зьвязвайся з гэткім карузам, бо ні будзя табе жызьні! Краснае Маладз.
КАРЦІЦЦА незак. Хацецца, не цярпецца. Так і карціцца табе за дзьверы на двор бехчы хутчэй. Асавец Маладз.
КАРЧАВІК м. Чалавек, які працуе на карчоўцы пнёў. У нас у вёсцы раней карчавіке былі, а цяпер усё машынамі карчуюць. Мікалаеўшчына Стаўб. У нас была кампанія чалавек дванаццаць карчавікоў, і мы хадзілі пні капаць. Хожава Маладз. Шчупак цёмнай афарбоўкі, з кароткім целам, што жыве пад карчамі. Шчупак бывае чорны і кароткі, які называюць карчавіком, а расавіком называецца сьвятлейшы і даўжэйшы. Пруды Стаўб.
КАРЧАГА ж. Трэска, патарчака. Трэба карчагі прыбраць з двара, а то заўтра госьці маюцца быць, а ў нас у двары брудна. Літва Стаўб.
КАРЧАЖЫНА ж. Смалякі, трэскі, гнілушкі з карча. Раней, як нам здавалася, і пры карчажыне сьветла было. Рубяжэвічы Стаўб.
КАРЧАК м. Дрэўка з карча. Бацька тады карчаком іх, карчаком! Але ж баяліся яго. Пудзіцк Пух.
КАРЧАКОП м. Тое, што і карчавік. Раней карчы людзі карчавалі, называліся карчакопамі, а цяпер, гаворуць, трахтары карчуюць. Бясяды Лаг.
КАРЧАЧОК м. Памянш. Смалячок. Карча-
76 👁