яе. Вецярэвічы Пух. Зьбяруцца [на попрадкі] усе ў вадну хату, затоя што карасіны ш ня было, калядмі ляны прадуць садзяцца. Мечаі Віл.
КАРАСПЕЛКА ж. Бульба-скараспелка. Зарас карасьпелка ўжо цвысьці будзе, а тая зусім яшчэ малая. Баяры Маладз.
КАРАЎЛОТ, КУРУЛОТ м. Самапрадка, калаўрот. Прадзём, пяём песьні, караўлоты круцяцца. У каторай новы караўлот, добра прасьці, а не, дык і шнур парвецца. Лоск Валож. Старэйшыя бабы прадуць на караўлот, а дзяўчаткі-падросткі вучацца прасьці на верацёна. Рубяжэвічы Стаўб. Даўней у кожнай хаце караўлот быў, а цяпер адзін на ўсю вёску ці знойдзеш. Ціханава Слабада Стаўб. Караўлот стаіць перат табой, і ты прадзеш, а даўней быў караўлот-ляжак. Хожава Маладз. Раней на курулоці пралі, а цяпер нікому нічога не патрэбна, бо ўсё ў магазіні ест: і ніткі, і капы красівыя, адным словам — усё. Літва Стаўб. 2. Прыстасаванне падымаць грузы на вышыню. Раней караўлотам вулей паднімалі на дрэва. Вецярэвічы Пух.
КАРАХВАШКІ мн. Выязныя сані. На карахвашках езьдзілі на кірмаш, у госьці, а так проста не езьдзілі. Ратуцічы Барыс.
КАРАЧЫК м. Вялікі палец на назе. А маё ты дзіцятка, дзе ш ты зьбіла карачык? Ідзі, я дам табе трапачку, прамый, а ў бутэльцы ёд ё, зальём. Рудня Чэрв.
КАРАШОК м. Паплавок з корка. Карашок торкаіцца на вадзе, калі рыба бярэ чарвяка. Ляшчынск Мядз.
КАРБАВАНЫ прым. Гафрыраваны, з гафрыроўкай. А тады ўжо кветачкі с карбаванай бумагі рабілі. Усё болі з бумагі карбаванай украшалі. Вязынка Маладз.; параўн. польск. karbować 'фалдаваць, укладаць'.
КАРБАРУН м. Звышцвёрды прадмет для вастрэння металічных рэчаў. Коля, дай свайго карбаруна, бо мой недзя згубіўся. А можа, Юрка браў? Заямнае Стаўб.; параўн. польск. karborund 'тс'.
КАРБУЛЯ ж. Скула, стрыжнявы струп, гнойная болька. Кап цябе карбуля задушыла, як ты мне на маю хваробу такога кіслага шчаўя наварыла! Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. польск. karbunkuł 'тс'.
КАРБУНКА ж. Экспр. Чорт, халера. Устрачаіць [сын] з нейкай, тожа вялікая, як сам, вочы намазаныя-намазаныя, валасы во, ці яны свае, ці пастаўленыя, карбунка іх цяпер разьбярэць! Язні Віл.
КАРВАЦЬ ж. Ложак. Апстаноўка ў хаця ізьвесна якая. Дзярвяныя карваці былі, дошкі там ляжаць, тады прынясе куль, салому гэту туды-сюды, а наверх пасьцілку. Вязынка Маладз. Ён як прыедзя да нас, ляжа на карваць і каскі расказывая вам — табе і Юзюку. Ластаянцы Валож. Карваці харошыя прывезьлі ў магазін наш. Аўгустова Лаг.
КАРВЕНТ м. Канверт. У сусеткі карвент пазычыла, дык вы ўжо мне напішыця адрас. Даўгінава Віл.
КАРДОНІНКА ж. Памянш. Кардонка. С кніжнай кардонінкі партны выразаў брыль у шапку. Бясяды Лаг.
КАРЗІНА ж. Плецены выраб з лучыны, лазы для захоўвання і пераноскі чаго-н. Карзіны ў нас з лучыны плялі на грыбэ, хадзіць у рыбу, на ягады. Мікалаеўшчына Стаўб.
КАРКАВІНА ж. Свіны ашыек. У нас с каркавіны верашчаку вараць. Калі ў парсюка сытая каркавіна — такая верашчака будзе! Рабунь Віл. Каркавіна ў нашага парсюка тоўстая. Цялякава Уздз.
КАРКАЦЕННЕ н. Тое, што і жабарыннік. Жабы выводзяцца с каркаценьня. Пруды Стаўб.
КАРКІ мн. Воз, павозка. Раней моладзь весялей жыла. Сабяруцца, пасядуць на каркі — ды ў лес гуляць. Бясяды Лаг. На калхозным дворы і каркі, і машыны, і трактары стаяць цяпер. Белькаўшчына Стаўб.
КАРМІЦЬ незак. Выкормліваць. Яны парсюкі кармілі і сала продалі. Дукора Пух.
Карміць вошы — знаходзіцца ў такіх умовах, пры якіх даводзіцца пакутаваць ад насякомых-паразітаў. Я зь дзяўчынай у вайну папалі [у лагер канцэнтрацыйны], адгаравалі там два гады — і вошы накарміліся і есьці нахацеліся. Альсевічы Мядз.
КАРМОРА ж. Перазімавалая ў адкрытым грунце бульба. Было ў вайну так, што і дзяцей кармораю кармілі. Пудзіцк Пух.
КАРМУШКА ж. Кулін. Цура. Нешта кармушкі захацелася зьесьці. Пакрышу хлеба ў салоткую ваду — і кармушка гатова. Палачаны Маладз.
КАРНАСТЫ прым. Каранасты. Зяць мой крэпкі такі, карнасты. Забалоцце Смал.
КАРНІК м. Спецыяльна абсталяваная частка хлява для захоўвання сена. У карнік вазы са два, а можа, і са тры палажылі. Луцішча Круп.
КАРНІК м. Тое, што і каранік. Прошлы гот прыйшоў чалавек с футара і просіць Івана памахчы перанесьці карнікі, дык пчолы як кінуліся на Івана. Баяры Маладз.
КАРНІСТАР м. Каністра. Нам як гэты сьвет правялі, дак мы ніяк прывыкнуць ні маглі. Заўсёды карністар з газаю трымалі, усё баяліся. Баяры Маладз.
КАРОБАЧКА ж. Плеценая з лазы снасць лавіць уюны. Каробачка — круглая з лазы лавушка, якой мы зімой уюны ловім. Вецярэвічы Пух.
КАРОБАЧНІК м. Уст. Карабейнік. Некалі каробачнікі хадзілі с таварамі па сёлах. Каму
77 👁