КАПТУР м. 1. Верхняя частка печы, якая ўзвышаецца над ляжанкай у выглядзе сценкі. Мама на каптуры хлеп сушыла, а мы, малыя, цягалі яго на ляжанку і елі, каб мама ня бачыла. Зазерка Пух. 2. Пярэдняя частка печы ад чалеснікаў да юшкі. Каптур зарудзеў, трэба ў суботу пабяліць. Чыжаха Бярэз. 3. перан. Перад адзення. Ськідай зараж жа гэту рубаху! Каптур увесь закарэў. Баяры Маладз.
КАПТУР м. Высокая прычоска. І што цяпер за мода! Зробіць каптур на галаве, што бусял гняздо. Варацішчы Стаўб.
КАПТУРОК м. Дзіцячы галаўны ўбор, які завязваецца пад падбародкам і пакідае адкрытым толькі твар. Да году дзіцячы каптурок нельга пераварочваць, бо галоўка будзе на бок — кажуць старыя. Вецярэвічы Пух.
КАПТУРЫК м. Тое, што і каптурок. Малому сашыла такі харошы каптурок с курункамі, аж люба глянуць. Рудня Валож. Дзіця вырасла с кашулькі, каптурок зрабіўся малы. Саланая Валож.
КАПУЛІРОЎКА ж. Спосаб прывіўкі почкай на дзікім дрэве. Я капуліроўкай усягда прывіваю, налаўчыўся, і спрытна палучаіцца. Малмыгі Віл.
КАПШАН м. Зневаж. Неахайны хлопец. Чаму ты гэтакі капцан? Ці ж нічога ў цябе чыстага няма? Лысавічы Мін.
КАПЦІЛКА ж. Тое, што і газніца. Посьля вайны капцілкі ўсё былі, бо газы ня было. Хожава Маладз.
КАПЦІЦЬ незак. Вэндзіць. Мяса баравоў капцілі. Ляшчынск Мядз. ◊ Капціць свет боскі — жыць, не прыносячы карысці. Дзет мой натта ні любіў, калі хто ленаваўся рабіць. Помню, схваціў рас стрэльбу [а быў ахотнік] і крычыць [на сына]: „Застрэлю, кап свету боскаго ні капціў, гультаюга!" Ілья Віл.
КАПЦОЎКА ж. Ранняя бульба. Вазьмі, Варывон, каня: сёньня трэ капцоўку паганяць. Рудня Чэрв.
КАПЦЮЛЬКА ж. Тое, што і газніца. За акном завіруха выла, а ў хаці папстрыквала капцюлька ды стракатаў калаўрот. Буцькавічы Стаўб.
КАПЦЮШКА ж. Памянш. Тое, што і газніца. За лучынкай пралі, за капцюшкай маленькай, пат сябе паставім — і прадзём. Восава Мядз. Ва ўсіх яшчэ капцюшкі гарэлі, а ў яго лямпа сьвяціла. Мушанка Віл. Запаліш, бывала, капцюшку і прадзеш пры ёй. Будслаў Мядз.
КАПЧЫК м. Тое, што і зграбач. — Бяры капчык ды лезь на вос! Што я адзін буду ўсё рабіць? Ігрушка Круп.
КАПШУК м. 1. Мяшочак на грошы. У нас гавораць, што ў яго капшук туга набіты, ёсьць грошы, а ён усё бядуе, што няма. Нарач Віл. 2. перан. Жывот. І ты во тожа добры капшук маяш, ні худзенькая. Вялікая Вуса Уздз.
КАПЫЗІЦЦА незак. Задавацца, задзіраць нос. Нечага табе капызіцца! Дукора Пух.
КАПЭЛЮШ м. Капялюш. Ні надзявай капэлюша, сягоньня ш горача. Ваўкалатка Віл.; параўн. польск. kapelusz 'тс'.
КАПЭРАЦ м. Смерць. Як дам зара, дык тутачка табе і капэрац будзя! Палачаны Маладз.
КАРАБАН м. Зморшчынка. Ат старасьці ў яго ўжо шкура ў карабаны пабралася. Лісічана Круп.
КАРАБОК м. Шпакоўня. А мой Якуб нарабіў столькі карапкоў, што аж няма дзе вешаць. Мацкі Мядз.
КАРАВАЦЬ незак. Знімаць кару. Трэба брацца штукі караваць. Вішнева Валож.
КАРАВЫ прым. Вельмі брудны. Каравую ваду посьля адзежы пад яблыні вылі. Ваўкалатка Віл. Што ты мыяш, што ты мыяш? Ні бачыш, што ўжо вада каравая? Бытча Барыс.
КАРАГАЗ м. Керагаз. Я кажу: „Ну, ты ш ужо скідай ржышча, а я карагас патпалю, вячэру падагрэю". Залазоўе Віл.
КАРАГОДНІК м. Хто водзіць карагод. Калі карагоднік дае каманду: „У кола!" — усе бяруцца за рукі і ідуць па сонцу. Дукора Пух.
КАРАДНІК м. Пчал. Борць, выдзеубаная з калоды. А вун караднікі с пшчолкамі стаяць. Калі ні будзіш мяне слухаць, пшчолка ўкусіць цябе. Яцыны Мядз.
КАРАК м. 1. Шыя. Я як увідзіла гэткую работу, за карак [хоць ніякі, гультаяваты, які сабе ш ні ёсць, але ш мужык!], ну, я тады за карак яго — і дамоў. Залазоўе Віл. І ўжо каб ён мяне не атхваціў за карак — і мяне б забіла! Забор'е Віл. 2. Сала і мяса на карку. Закалолі парсюка, дак карак у далонь быў. Вецярэвічы Пух.
КАРАНЁК м. Цыбуліна, у якой адрэзаны вяршок. Каранёк цыбуліны садзяць, а вяршок выкідваюць. Ляшчынск Мядз.
КАРАНЁК м. Бакавы тоненькі карэньчык на якой-н. расліне. Так есьці не нада, с каранькамі. Нада каранькі пачысціць, а пасьля ўжо і есьці. Ляшчынск Мядз.
КАРАНІК м. Пчал. Тое, што і караднік. Ш часьцей караніка помню толькі галаву ды ляток, бо такіх каранікоў даўно німа. Нізок Уздз. У суседа сад, дык пат кожным дзеравам каранік стаіць: два каранікі новыя, астальныя старыя. Вялікая Вуса Уздз. // перан. Неяк рас была ў Мінску, дык там люду, як пчол у караніку, так шмат. Хожава Маладз.
КАРАНТЫШ м. Кароткае бервяно, якое кладзецца ў прасценках паміж вокнамі. Будзям класьці сягоньня карантышэ, падаконныя палажылі ўжо. Мікалаеўшчына Стаўб.
КАРАСІНА ж. Газа. Цяпер мала хто карасінай карыстаяцца, я дак і забылася ўжо пра
87 👁