Старонка 184
◀ / 290 ▶
[быў у нас канюшок такі], па ім, па ім — і паехалі. Бакачы Мядз. КАНЯВАЯ СЦЯНА. Тое, што і кань. Канявая сьцяна — сьцяна пасярэдзіне дома, дзеліць дом на дзьве палавіны. Пруды Стаўб. У хаці могуць быць дзьве канявыя сьценкі, могуць быць і чатыры. Бясяды Лаг. КАПА ж. Уст. Даўнейшая адзінка лічэння, шэсцьдзесят штук. І нада налічыць дзесіць разоў па шэсць, шэзьдзісят, і гэта будзіць капа. Лічым, колькі коп хто нарваў [ільну]. Папоўка Мядз. КАПАЛЬНЯ ж. Жанчына, якая займаецца копкай. Бывая, капальня пад рыдлёўку капае. От накапаясься, як ні так мякка. Такарышкі Іўеў. КАПАНІ мн. Палазы, матэрыялам для якіх служыць выкапанае з коранем дрэва. Капані — гэта самарослыя палазы, значыць, такія, якія гнуць ня нада, а самі растуць крывыя. Малмыгі Віл. КАПАНІКІ і КОПАНІКІ мн. Сані, у якіх галоўкі палазоў не гнутыя, а вычасаны з кораня. Санкі-капанікі больш моцныя, чым гнутыя. Ляхавічы Дзярж. Гнутыя сані ідуць лучша, а капанікі сьнех перад сабой сунуць. Рудня Чэрв. Гнутыя сані дык яны больш падагнаныя, а копанікі — прасцейшыя. Пруды Стаўб. КАПАНІЦА ж. Тое, што і капальня. Дзе ж гэта наша капаніца? Можа, спачатку да сястры пайшла капаць?! Суднікі Валож. КАПАНІЦА ж. 1. Матыка. Хай бы ты навастрыў капаніцу: трэба ж памідоры паакучваць. Баяры Маладз. 2. Лапата, рыдлёўка. Ці можаце вы пазычыць мне на нейкі час капаніцы сваёй — німа чым капаць. Межава Чэрв. Калі капаніцай картоплю капаць, то парэжам шмат, бо загусьцілі пры пасацца. Астравок Уздз. 3. Доўгая канава, выкапаная ўручную. У капаніцы многа рыбы. Чабаі Валож. КАПАНІЧЫЦЬ незак. Матычыць. Пачакайце троху, маці пайшла картоплю капанічыць. Цялякава Уздз. КАПАНКІ мн. Тое, што і капанікі. Некалісь у нас былі такія добрыя сані, капанкі зваліся. Дукора Пух. КАПАННІК м. Той, хто выбірае бульбу. — Колькі капаньнікаў будзіш зваць? — Чацьвёра. — Глядзі, кап хапіла, каб назаўтра бульба не асталася. Межава Чэрв. КАПАЧ м. Тое, што і капаніца (у 2 знач.). Бяры капач і ідзі ў агарод бульбы накапай, а тады цабэркі ў хату занясі. Вішнева Валож. КАПАЧЫК м. Матыка без зубоў. А да гэтага без зубоў гачкі былі, капачыкамі зваліся. Сядзіш, капачыкамы капаіш гэту бульбу. Ластаянцы Валож. КАПЕЕЧКА ж. Да капеечкі — усё, цалкам, поўнасцю (патраціць, пайсці і г. д.). Кап ты, думаю, ні спажыла таго рубля, каб яны табе да капеячкі на лякарства пайшлі! Гранічы Маладз. КАПЕРАТЧЫК м. Прадавец. У нас капяраччык добры, пятнаццаць год робіць, ні разу ні ўматаўся. Ляхі Нясв. КАПЕШКА ж. Копка, малая капа. Горача стала, дак я фрэнч зьдзеў і палажыў пат капешку, а як дамоў ісьці, забыўся на яго. Канстанцінава Мядз. Як высахне трава, валы зграбаюць у капешкі. Я во дзьве капешкі растрэсла. Ігрушка Круп. КАПІЦЬ незак. Запасіць, збіраць. Быў натта скупы, людзей на жніве голадам марыў, усё багацьце капіў. Хацеў дачку выдаць замуш за пана ці за шляхэтнага кавалера. Хожава Маладз. КАПІШОН м. Адкідны галаўны ўбор, прымацаваны ззаду да каўняра верхняй адзежыны; башлык. Бывала, як едзім у далёкую дарогу, то паверх шапкі надзівалі башлык, а цяпер на башлык у нас гавораць капішон. Вецярэвічы Пух. Прышый паверх капішон, кап не спадаў. Вішнева Валож.; параўн. польск. kapiszon, фр. capuchon 'тс'. КАПКА ж. Капля, кропля. Хутка дош пойдзіць, і вялікі. Глянь, капкі ўжэ пачалі капаць. Пярэжыр Пух. КАПКУН м. Экспр. Капун, маруда. Што зробіш, калі ён такі капкун, што ні можа з усімі разам на занятках справіцца. Будслаў Мядз. КАПОТ м. Уст. Жаночая сукенка шырокага пакрою з рукавамі і разрэзам спераду. Павесяць калыску на тарганы, заткнуць капот за пояс і пачынаюць працаваць. Восава Круп. КАПОТА ж. 1. Адзенне. Уся твая капота ў шафе ляжыць, я туды прыбрала, а то па хаці раскідала. Барок Стаўб. 2. Паліто. Людзі добра жыць сталі: нават на работу капоты носяць. Раней — толькі багатыя і то ў цэркву. Літва Стаўб. 3. Адзежына. Як скіня ён сваю капоту, хваця палку дый за сабакам! Забрэжжа Валож. КАПОЦІНА ж. 1. Кароткі жаночы жакет. Цяпер так цёпла, што ніякая капоціна ня трэба. Зарэчча Стаўб. 2. Сукенка. Пашыла на вечар прыгожую капоціну, ды во, не найду, куды мама паклала. Рубяжэвічы Стаўб. КАПТАН м. 1. Двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з сукна сваёй работы. Зімой кажухі насілі і калі суконны каптан пашыя. Гэта і на будні дзень і на сьвята. Вязынка Маладз. 2. Блузка. Мой мультановы каптан ужо знасіўся, парвоўся, у чом гэта я буду ўзімою. Цялякава Уздз. КАПТУР м. Уст. Жаночы галаўны ўбор, які завязваецца пад падбародкам. Ета ж горача было, дак я каптур на галаву адзену, і сонца не так пячэ. Рудня Чэрв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 290 ▶