ся, або прамо рабіць, то яшчэ сяк-так. А як гэто во то нагніся, то разагніся, галава балець пачыная, канцэ прыходзяць. Валеўка Навагр. У адны канцы — настойліва адгаворваць, пераконваць. Мая пляменіца моцна хацела быць балярынай, але маці ні схацела. Паўтара года вучылася, але маці ў адны канцэ, ні будзяш і ні будзяш балярынай, як настала, як настала — кінула балетную школу. Мікалаеўшчына Стаўб. У канцы канцоў — нарэшце. Ну, у канцы канцоў атхадзіў я ў школу, скончыў. Задубенне Мядз.
КАНЁК м. Нос лодкі. Ты на канёк не садзіся, ідзі сюды, а то цяшка будзе плыць. Скамарошкі Стаўб.
КАНПОТ м. Кампот. А цяперака канпоты ўсякія, варэньняў сколька і якіх хочыш! Гэта ж вун у мяне сколька с трускавак, пярэчак, ягрэста. Вязынка Маладз.; параўн. польск. kompot, фр. compote 'складзены'.
КАНСЕРВЕННЫ прым. Кансервавы. Назьбіралі чарвей кансервянную банку — і на рыбу. Каменка Уздз.
КАНСЭРКА ж. Банка з-пад кансерваў. Вунь кансэрка пат плотам ляжыць, вазьмі ды і пасадзі туды свой цьвяток. Жызнава Віл.
КАНТАВАЦЦА незак. Хадзіць бязмэтна. Чаго ты кантуясься па хаце з вугла ў вугал? Калі няма чаго рабіць, дык я дам табе работу: ідзі травы сьвіням нарві. Баяры Маладз.
КАНТАВІК м. Крук жалезны для пераварочвання грубых калод пры пагрузцы. Кантавіком круцілі калоду на месьці, каб зручней было грузіць. Нізок Уздз.
КАНТАК м. Тое, што і кантавік. Бяруць кантак і паткладаюць яга пат калоду, тады і грузіць ляхчэй. Гілікі Валож.; параўн. польск. kantak 'тс'.
КАНТАР м. Раменны повад навязваць жывёлу. Такая ж гаткая карова мая, што бес кантара і ні падоіш. Вялікая Вуса Уздз.
КАНТАЎНІК м. Тое, што і кантавік. Кантаўнік — гэта крук такі, кап калоду перакручваць на месцы. Мікалаеўшчына Стаўб.
КАНТЫЧКА ж. Кніжка. Такі разумненькі хлопец быў! Усё кантычкі чытаў і мне расказваў, пра што там пішуць. Зазерка Пух.; параўн. польск. kantyczka 'зборнік рэлігійных калядных песень'.
КАНУРКІ толькі мн. Карункі. Я зьвізала ўжо кануркі, забірай. Ратуцічы Барыс.
КАНУЦЬ зак. ◊ Як у ваду кануць — бясследна знікнуць, прапасці. Лічу ўвечара курэй, і як ні клічу, як ні прыгаварваю — німашыка. Як у ваду канула [курыца]. Гранічы Маладз.
КАНФЕТЫ, КАНХВЕТЫ мн. Цукеркі. Тады жаніх выкупляя нявесту, плаціць канхветамі, грашыма, выкупляе яе. Каля дому маладых сустракаюць бацькі с хлебам-сольлю, сыплюць канфеты і ў варотах сыплюць хлеп. Багрыцоўшчына Дзярж.
КАНЦАВІК м. Тое, што і канец. Вазьмі дубец таўсьцейшы для канцавіка. Бытча Барыс.
КАНЦОМ прысл. Абавязкова. І трэ було п канцом да сваіх даведацца, але ж німа калі цяпер. Палачаны Маладз.
КАНЦЫВАЛОК м. Кавалак зямлі, які ўпіраецца ў лес. Тут у нас лясоў многа, то і канцывалокі ёсьць. Мікалаеўшчына Стаўб.
КАНЦЭРВЫ мн. Кансервы. У нашым магазіне розныя канцэрвы прадаюць, ну дык усе й купляюць. Будслаў Мядз.; параўн. польск. konserwa 'тс'.
КАНЦЭРКА ж. Тое, што і кансэрка. Хоць і нясмашная канцэрва, але радзі канцэркі купіла, бо вельмі ж яна выгодная: можна торцікі пячы ў ёй. Будслаў Мядз.
КАНЧАТАК м. Канец. — Ну, дак а як жа? Бас начатку ня можна тады й канчатку зрабіць. Мядзел Мядз.
КАНЧУЧОК м. Памянш. Ражок (хустачкі, настольніка, бялізны). Калаўрот стаіць, карзіну патстаўляю з бялізнай, а ў гэты калаўроцік во так во канчучок гэты рас даткнуць, дак і пацягніць. А сама кручу во так як машынай. Пагост Віл.
КАНЧЫК м. Пояс. Канчыкі хлопцам дзеўкі плялі, ікая хлопца любя, таму і пляце. А плялі ў нескалька нітак, і цьвету канчыкі каб былі разнага, а тады на нізу ніткі ў кутасы сабіралі. Задор'е Лаг.
КАНЧЫЦЬ зак. Скончыць. Я прыходжаю робіць, а ён ўжо хлеў канчыў. Дык чаго я тут робіць буду? Чыжаха Бярэз.
КАНЬ ж. Будаўн. Капітальная сцяна ўнутры чатырохсценнага зруба. У мяне дзьве кані. Бальшынство па дзьве кані робяць. Калі няма дзерава на кань, то робяць разбіўку доскамі. Нізок Уздз. Калі хата вялікая, то яе перагароджваюць каняй, тады ў хаце пяць сьцен. Кань перакінена ў хаце. Рудня Чэрв. Гэта мы нідаўна ў хаце перакінулі кань. Чабаі Валож.
КАНЭБУХ м. Неадабр. Недарэка. Канэбух ты, канэбух! Я яму адно кажу, а ён зусім другое робіць. Баяры Маладз.
КАНЮХ м. Конюх. Пятрусь нікуды ні паехаў, а каторы ўжо гот канюхом робіць. Млечкі Віл.
КАНЮХ м. Воўк, які нападае на коней. Як унадзіўся аднаго году канюх, усіх коней парэзаў. Вецярэвічы Пух.
КАНЮХ м. Заал. Каня (Buteo). Чуў я, што канюху з рэчкі вады ні дазваляяца піць, дык ён лётае і крычыць: піць, піць... Бясяды Лаг.
КАНЮШОК м. Памянш. Каняка, слабы, заезджаны конь. Сыйчас каня заварачываім
77 👁