не. А во, пры панскай Польшчы, была камысацыя. Гэта, дзеткі, нас тады з аднаго канца вёскі ды на другі перасялілі. Баяры Маладз.
КАМЯГА ж. Лодка. На беразе ляжыць дзіравая камяга, а чыя яна? Халопенічы Круп.
КАМЯК м. Кавалак мяккай, рыхлай масы. Ну што гэта за хлеп такі! Ацесьлівы, камяк камяком! Акалова Лаг.
КАМЯКІ толькі мн. Кулін. Тое, што і камы (у 2 знач.). Больш за ўсё мае гарацкія госьці любяць камякі с кіслым малаком. Вараксы Стаўб.
КАМЯКНУЦЬ зак. Пакараць, прыстрашыць. Дрэнна ціпер настаўнікам з гэтымі вучнямі: ні камякні яго, ні зачапі. Прама бяда зь імі! Зазерка Пух.
КАМЯНОК м. Шкло на лямпу. Пратры і пачысьці, такі ўжо камянок забруджаны. Нічога ні відаць. Астрашыцы Лаг.
КАМЯНЯ ж. Качарга. Камянёю жар выгрэбаюць сь печы ды ў ямку заграбаюць. Мар'іна Горка Пух.
КАН м. Бітон. Яня, ты ня відзіла, я тутака кан на малако ішчо адзін паставіла... Яцыны Мядз. Раней па дзесяць такіх канаў надойвала, а цяпер ужо не магу: рукі баляць. Рубяжэвічы Стаўб. Нанасі кан вады, хай будзя поўны. Палачаны Маладз.; параўн. ням. Kanne 'тс'.
КАНА ж. Тое, што і кан. Я забываюся. Адзін рас была кану забылася, дзеці даганялі, аддалі. Зялёнае Мядз.
КАНА ж., толькі адз. Кулін. Абрадавая салодкая страва, якая рыхтуецца к памінкам. Накрышаць проскуркі ў салоткую ваду, дак гэта кана завецца, і ставяць на стол. Цялякава Уздз.
КАНАПА, КАНАФА ж. Мэбля ў выглядзе шырокай дошкі на ножках, звычайна са спінкай і падлакотнікамі, якая служыць для сядзення некалькіх асоб. Канапу паставілі ля акна, канапа, па-нашаму, лава са сьпінкай, драўляная, цьвёрдая. Палачаны Маладз. На канафе заўсюды сядзець любяць бабы, наша канафа некая спрытная. Зарэчча Стаўб. Канафу паставілі каля сьцяны, можа месца боляй будзя. Сцешыцы Віл.
КАНАПЕЛЬКА ж. Зябер звычайны (Galeopsis tetrahit). Канапельку мы ў бульбе вырываям, бо калі не вырвяш — усе рукі сколяш пры капаньні бульбы. Насеньне канапелькі ў шышачках такіх с калючкамі. Вось яны і колюцца. Хожава Маладз. Канапельку маладую каровы любяць. Вецярэвічы Пух.
КАНАПКА ж. Бутэрброд. Добра зьесьці канапку с сырам, кілбасой ці маслам. Мы ўсягда бяром канапкі, як у лес ідзём ці на болота на цэлы дзень. Чабаі Валож. Якія яна толькі канапкі ня робіць! Рубяжэвічы Стаўб.; параўн. польск. kanapka 'тс'.
КАНАПЛЯНІК м. Заал. Верабей (Passer). Канаплянікі гнёзды парабілі пат страхой і жывуць там. Мар'іна Горка Пух.
КАНАПЛЯНКА ж. Кулін. Тое, што і канаплянае малако. Або йшчэ сушылі каноплі, таўклі ў ступя, а тады цёрлі гэныя каноплі, цёрлі, лілі ваду, працэджвалі, палучалася як мачанка густая. Звалі яе канаплянкай. Вязынка Маладз.
КАНАПЛЯНКА ж. Тое, што і калапнянка. Мне заказалі куфар у столяра, купілі канаплянку, сёя-тоя с адзежы, вобуві. Суднікі Валож. Адзень канаплянку, цяплей будзя, і кабат адзень. Рубяжэвічы Стаўб. У наш магазін канаплянкі рэтка прывозяць, а прывязуць, то не залежываюцца. Мікалаеўшчына Стаўб.
КАНАРКА ж. Ласк. Маленькая. Ах ты, канарка мая, ну хадзі, хадзі сюды! Я табе капоту надзену, цяплей будзе. Ганчароўка Смал.
КАНАТОВІКІ мн. Тое, што і вераўчанкі. У канатовіках хаця лёхка хадзіць было. Саланая Валож.
КАНАТОРЖНІК м. Бат. Чарнобыль (Artemisia vulgaris). Марыся дома паставіла цэлы букет канаторжніку. А якая зь яго красата? Язні Віл.
КАНАФА гл. канапа
КАНАЦЬ незак. Выражае найвышэйшую ступень хацення, жадання. Чаго ты ўсё канаіш і канаіш, атыйдзіся, сказала — ні дам! Галькі Круп.
КАНБАЙ м. Камбайн. Жаць сярпом цяпер ня трэба, бо канбай усё жне і малоця адразу. Трыгузі Віл.
КАНДАЛЫ мн. Экспр. Абутак на драўлянай падэшве, дзеравяшкі. Былі кандалы такія абувалі: зьнізу подошва драўляная, а зьверху скурка прышыта, яе выразалі ў цьвяты. Глушка Пух. А раней кандалэ бацька зробіць і такі рады, што ёсь у што абуцца. Зарэчча Стаўб. Некалі называлі ў нас кандалэ, гэта што на драўлянай падэшве. Нізок Уздз.
КАНДУІТ м. Перан. Сшытак агульны. Купі кандуіт, не забуць. Петрашунцы Валож.; параўн. польск. konduita, фр. conduite 'паводзіны, трыманне'.
КАНДУШ м. Сяннік. Усе кандушы ў вугле склалі, потым разьбяруцца. Кузьмічы Мін.
КАНДЫБАЦЬ незак. Ісці, з цяжкасцю перастаўляючы ногі. Кандыбаў, кандыбаў па гасьцінцы, і канца яму няма. Раўчак Пух.
КАНДЫБІНА ж. Перан. Палка, хадуля. Выцягнуўся як кандыбіна, а ў галаве вецяр лятая. Забрэжжа Валож.
КАНЕЦ м. Апошні дубец пры дапляганні каша. Як канчаяш кош, дак пасьленьні дубец называюць канец. Нізок Уздз. Канцы прыходзяць — становіцца вельмі дрэнна, пачынаецца нясцерпны боль. Мне каб або нагнуўшы
84 👁