быў добры калясьнік, а ўнук яшчэ лепшы. Рудня Астравітая Чэрв.
КАЛЯСНІЧОК м. Памянш. Тое, што і калясьнік (у 1 знач.). У яго яшчэ засталося с калясьнічок сена. Рудня Чэрв.
КАЛЯСНЫ прым. Калёсны. Калясны трактар. Саланое Валож.
КАЛЯСО н. Кола. Братка, ні пашанцавала мне сёньня: загвастка згубілася, дак калясо зьляцела і некалькі сьпіцаў згубілася. Цялякава Уздз.
КАЛЯХАВАЦЬ незак. Кіпець. Бульма ўжо даўно каляхуе, бурболкі якія вялікія! Зьняць трэба яе. Пудзіцк Пух.
КАЛЯШНЯ ж. Прыстасаванне, на якім рабілі калёсы. У нас некалі была каляшня, на ей Васіль з Ільюком рабілі калёса. Цялякава Уздз.
КАЛЯШЫЙНІК м. Мужчынскі шарф, звязаны з шарсцяных нітак. Завяжы каляшыйнік, маці так старалася для цябе. Ды і холадна. Мацкі Мядз.
КАЛЯЯ ж. Тое, што і калейка (у 2 знач.). Ты ж глядзі, заўтра наша каляя на пасту. Мацькаўцы Віл.
КАМАРЭЗ м. Неадабр. Суровы, бязлітасны, неміласэрны хто-н. У нашай сям'і ўсе добрыя, а тут, на табе, — такі камарэс. Скора і біцца пачне! Рудня Чэрв.
КАМАШЫ мн.; адз. камаш м. 1. Жаночыя чаравікі, туфлі. Тры дні хадзіла [у двор бульбу капаць], восімісят капеяк зарабіла. За тыя грошы купіў мне брат камашы. Ластаянцы Валож. 2. Мужчынскія туфлі. Казоў мой унук, як у Мінску яму камашы правілі. Літва Стаўб. У магазін прывезьлі камашы, схадзі паглядзі, можа й ты сабе падбярэш. Палессе Мядз. 3. Галошы. Раней самі камашы клеілі, а зарас у магазін пашоў і купіў. Літва Стаўб.; параўн. польск. kamasz < ням. Gamasche 'тс'.
КАМЕНКА ж. Брукаваная дарога. Па каменцы босай плоха ісьці, ногі зусім пазьбіваяш. Зазерка Пух.
КАМЕНЬ м. ∇ Пад ляжачы камень вада не цячэ, возьме ды абміне. Рубяжэвічы Стаўб.
КАМЕРКІ мн. Тое, што і камашы (у 3 знач.). У горадзе ў камерках ніхто ня ходзіць, а ў нас выгодна хадзіць, як мокра. Пудзіцк Пух.
КАМЕШНІК м. Качарэжнік. Ня там шукай, а ў камешніку, бо вілкі і ёмка там стаяць. Камешнік малы і цёмны. Халопенічы Круп.
КАМЁЛ м. 1. Ніжняя частка ствала дрэва. Камёл на доскі прыгодны. Вецярэвічы Пух. 2. Частка снапа ад перавясла ўніз. Паставіла сноп на камёл. Вецярэвічы Пух.
КАМІЗЭРКА, КАМУЗЭЛЬКА ж. Камізэлька. Аддала ёй сьвітку старую, кап камізэрку пашыла, у камізэрцы ляхчэй, чым у сьвіця. Жораўка Пух. Можна наверх сукенкі і камузэльку адзець, яна ш красівая. Рубяжэвічы Стаўб.
КАМІН м. Будынак крэматорыя. Нас разьдзелі голых, пастрыглі, волас зьнялі, і як гонюць туды, у камін, проста ў камін, то перат парогам такія зь дзірачкамі ямачкі. Ухвала Круп.
КАМІНАРНІК м. Неадабр. Неахайны, брудны чалавек. Схадзіў бы ты ў баню, сорам глядзець! Ходзіш як камінарнік. Цялякава Уздз.
КАМІСАР м. Уст. Кіраўнік справамі ў панскім двары, маёнтку; адміністратар, радца. Помню, быў двор тут графскі, але графіня рэтка бывала, а граф дык подаўна. Усім загадываў камісар — галоўны пасьля пана; быў ляснічы, цівуны — нагляччыкі. Багрыцоўшчына Дзярж.; параўн. польск. komisarz 'тс'.
КАМЛІ толькі мн. Пачаскі з ніжняй часткі трапанага льнянога валакна. Чэшым первы рас, гэта атнімаюцца камлі і вярхі — вярхі горшыя, камлі лепшыя. Папоўка Мядз. Як шчэшым, трэба ш адабраць, дзе кужаль, а дзе верхаўё і камлі. Кужаль прадзём на аснову, а камлі гэта ўжо на уток. Белае Лаг.
КАМОДА ж. Кухонны шкафчык. Была такая кухенная камода. Былі ў ёй дзьве такія форткі, вот як цяпер у нашым шкапчыку, толькі шкла ні было. Вязынка Маладз.; параўн. польск. komoda < рус. комод 'невысокая шафа з шуфлядамі для бялізны'.
КАМОРА ж. Спальня. Як толькі с футара пераехалі, дык хату не перабівалі, а цяпер, як багацей сталі жыць, перабілі, і камора ест, дзе ўсе сьпяць. Літва Стаўб.
КАМОЧАК м. Клёцка, галушка. Тады робяць зь іх [камоў] камочкі — і масьлёнікі готовы. Радашковічы Маладз.
КАМПАНЁРКА ж. Тое, што і каляжанка; таварышка. Прышлі кампанёркі і ўгаварылі яе ня йсьці ў цехнікум. Літва Стаўб.
КАМУЗЭЛЬКА гл. камізэрка
КАМЫ толькі мн. Кулін. 1. Галушкі. Тады тую муку, што палучыцца с канапель пражаных, сыпяць у ступу, кладуць цыбулю, сыпяць соль і таўкуць датуль, пакуль зь іх ні станя выступаць алей і ні стануць ляпіцца камы. Радашковічы Маладз. А маку як нарасьце, наробім камоў. А смачныя камы гэтыя былі сь цёртым макам. Баяры Маладз. 2. Бульбяная каша, прыпраўленая салам ці тлушчам. Сёньня на раніцу былі камы ў мяне. Палессе Мядз. 3. Клёцкі, начыненыя мясам; гл. калдуны. Часу няма, то ня буду сёньня рабіць камы. Ужо заўтра пачастую вас камамі — мяса ест якрас. Скамарошкі Стаўб. С апетытам камы паелі ў абет, кісьляку выпілі. Нарач Віл.
КАМЫСАЦЫЯ ж. Прымусовае перасялен
81 👁