чок смольны хутка разгараяцца, і дроўцы ўгарваюцца. Забалоцце Смал. КАРЧЫ мн. Рэшткі капусных храпак з коранем. Засталося зьнесці карчы з агарода, і капуста будзе ўпараткавана. Вецярэвічы Пух. КАРЧЫСТЫ прым. Кусцісты, галінасты. Рэтка сеялі бульбу, і расце такая карчыстая. Бузуны Валож. КАРЧЭЎЕЙКА н. Зб., памянш.-ласк. Галлё, сучкі. Карчэўейка вязець. Ні тамака таўстоя, ні тамака клеймяная — сучкоў вязець! Пагост Віл. КАРЧЭЎКА ж. Зб. Смалякі. Даўней Зазы ня было, дык на комінку карчэ палілі, насякуць дромнянька і паляць карчэўку ету, і к етуй карчэўца усе прадуць. Дрычын Пух. Палілі ў хаце карчэўку, кап сьветла было, і сядзелі ўсе пры ёй, хто што рабіў. Пудзіцк Пух. КАРШПЭТКІ гл. шкарпэткі КАРШЭЛЬ, КАРШЭНЬ, КАЎШЭЛЬ м. ◊ Даць у каршэль (у каршэнь, у каўшэль) — пабіць, даць па карку. Пасварыліся нечага, дык ён і надаваў ёй у каршэль. Пціч Мін. Надаваў яму ў каршэль і пашоў. Хожава Маладз. Адчапіся ад мяне, бо ў каршэнь палучыш. Вялікая Вуса Уздз. Лезя біцца. Дак, паверыця, і бацько наш ужо вышаў сь цярпеня, да яго — да ў каўшэль, да ў каўшэль. Савоні Стаўб. Намыліць каршэль — пабіць. Учора на танцах намылілі каршэль гэтаму чужому дзяцюку. Рабунь Віл. КАРЫ толькі мн. 1. Параконная павозка. Параконная фура кажуць, а хто скажа кары, адно і тоя ш. Дукора Пух. 2. Воз без драбін. Кары — гэта калёсы, толькі рэбраў бакавых, зробляных з достачак, няма ў іх, а стаяць планкі вузінькія такія. Баяры Маладз. КАРЫТА ж. Начоўкі, балея. Цяпер дзеравянныя карыты рэтка ў каго ўбачыш, амаль у кожнага жалезныя карыты. Лыцавічы Віл. КАРЫЧВЕННЫ прым. Карычневы. Я карычвянных хустак ні люблю, натта цёмны твар у іх і ніпрыгожы. Цялякава Уздз. КАРЭЛА прысл. Брудна. У хаце так карэла, што хоць дзьверы да іх ні аччыняй. Палачаны Маладз. КАРЭЛІЦА ж. Экспр. Неахайная кабета. Прышла па ваду гэта карэліца — аш кепска на яе глядзець: гэткая мурзатая, непамытая, камізэлька брудная. Літва Стаўб. КАРЭМУСЛА, КАРЭМЫСЛА н. Каромысел. Цяпер студні ў кожнага на двары, карэмуслы ня трэба. А даўней на карэмусьле бялізну на Нёман насілі паласкаць. Мікалаеўшчына Стаўб. У руках вёдры з вадой цяшка насіць, а на карэмысьле добра. Рубяжэвічы Стаўб. КАРЭЦ м. Калодачка з дзіркай у верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца ніжні канец йлёна. Раней ведала ўсё, як называяцца, бо малолі часта: і карэц ведала, што такоя, і паўпрыца, і што іншае такоя. Мікалаеўшчына Стаўб. КАСА ж. Анат. Селязёнка. У нашага парсюка каса згніла, дзіва, што ён ня еў. Дукора Пух. КАСАР м. Касец. Ці ж гэта касар, што наваг касу добра ў руках дзяржаць ня ўмея! Зазерка Пух. КАСАРКА ж. Сельскагаспадарчая машына для скошвання траў. Туды ні трэба касаркі пускаць, трава с-пад касаркі выскаквая. Бяларучы Лаг. КАСАТКА ж. Ласк. Чалавек добрай душы. Такую касатку, як яе Пеця, рэтка дзе знойдзіш: устане рана, вады прынясе, усё прыбярэ. Узгурск Чэрв. КАСІРША ж. Касірка. Касірша — што ў касі білеты прадае. Хожава Маладз. КАСІЎНО н. Кассё. Касіўно крэпкае, яшчэ зь дзедам-нябошчыкам былі іх нарабілі, а каса наўрат ці будзя касіць. Баяры Маладз. КАСІЦЬ незак. ◊ Хоць касой касі — вельмі многа, процьма. Дзе раней быў Бронісяў хутар, брушніц хоць касой касі, ды ўсе ягатка ўягатку. Язні Віл. КАСЛАЎКА ж. 1. Пасма. Валасэ гэдак лезьлі, але прама каслаўкамі. Савоні Стаўб. 2. Жменька лёну. Сколька хочаш каславак звяжам. Вішнева Валож. КАСМАВЁШКА ж. Галавешка, абгарэлае палена. Да затушы касмавешку, дыміць жа, вочы ні глядзяць. Слабада Лаг. КАСМАНАВЕЦ м. Касманаўт. А каторы гэта касманавец? Той, што ў машыне? Маладзечна Маладз. КАСМІРОЎКА, КАШМІРОЎКА ж. Кашміровая хустка. Касьміроўка чорная ў мяне цьвятамі. Вішнева Валож. Хочу кашміроўку чорную купіць, белая ў мяне ёсь, хацелася п яшчэ й чорнаю мець. Канстанцінава Мядз. Завязала кашміроўку і пайшла на хрэзьбіны. Палачаны Маладз. Перш кашміроўкі прадавалі і на базары і у магазінах, а потым былі прапалі. Засулле Стаўб. КАСМОС м. Космас. Цяпер ужо дык і ў касмос лятуць, і многа чудаў кожны дзень, дык ужо й дзеці ні баяцца, сьмелыя. А то, бачыця, дзяцюкі, а спалохаліся. Бакачы Мядз. КАСМЫЛІ мн. Неадабр. Скудлачаныя валасы. Рашчашы свае касмылі, ходзіш, як лахудра якая. Слабада Лаг. КАСТРАЖЫНЫ мн. Жэрдкі, на якіх сушаць бульбянік. Восень на дварэ, а ён кастражыны ніяк ня зробіць. Ціханава Слабада Стаўб. КАСТРЫЦА ж. 1. Кастра. Яны кайстрыцу носюць на хату, кап цёпла было. Пудзіцк Пух. 2. Пра няўступчывага, незгаворлівага. Ну й
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
118 👁