Старонка 178
◀ / 290 ▶
кі астаўся. Яна ё, да ні работая. Рудня Чэрв. КАЙСТРЫЦА гл. кастрыца КАКОРА ж. Кулін. Бульбяная перапечка. Пайдзём на поля, картошачку зьбіралі, гнілуху гэту, абіралі, варылі, таўклі, какоры гатавалі: такі голат быў у вайну. Ганцавічы Барыс. КАКОШНІК м. Бат. Тое, што і бабок (у 1 знач.). Какошнік пашукайця ля ракі, на балоці. Сена с какошнікам авечкі добра ядуць. Рудня Чэрв. КАЛА прыназ. з родн. Спалучэнне з прыназ. кала выражае прасторавыя адносіны і ўжываецца пры абазначэнні прадмета, паблізу якога адбываецца дзеянне. Каля. Не, мы кала той бульмы і ні хадзілі, тамака Юзік круціўся. Плецівішча Чэрв. КАЛАВАЦЕНЬКІ прым. Экспр. Пруткі, каляны. І пядзісят каўняроў памыць і накрахмаліць, кап стаялі калавацінькія. Пагост Віл. КАЛАВУРЫЦЬ незак. Вартаваць. Не, удзень я ўжо нічога ні раблю, дома толькі, а ноччу калавуру магазін. Пількаўшчына Мядз. Ноччы калавуру магазіна. Ляшчынск Мядз. КАЛАДАЧ м. Нож з драўлянай ручкай. Падай, маё дзіцятка, мне каладач, уставаць ні хочацца. Барсукі Віл. КАЛАМУТ м. Вір. У каламутах, вядома, багата рыбы. У нашуй рэццы нямнога каламутаў, але што ёсьць, дак вялікія. Вялікая Вуса Уздз. КАЛАПНЕ, КАЛАПНЯ і КАЛОПНІ толькі мн. Семя канапель (Gannabis). Пасеялі вясной калапне, я пілнаваў калапне. Лубень Віл. Пасьля сеілі авёс, ячмень, за ім лён, калапне. Мацкі Мядз. У мяне ў гародзі калопні растуць, мы зь іх алей мелім. Юшкаўка Віл. А дзе прадзём, назносім калапень і масьляк таўчом. Альсевічы Мядз. С калапні алей малолі. Ляшчынск Мядз. КАЛАПНЯНАЕ МАЛАКО кулін. Густая кашка з цёртых канапель. А пасьля вайны, пакуль абжыліся ды апстроіліся, цяшка было. Замест малачка хлебны квас, калапнянае малако, а ціпер жыві і хочацца, але ўжо сіла ні та. Жартайка Барыс. Дома як я была, таўклі малако калапнянае. Малмыгі Віл. КАЛАПНЯНКА ж. Парцяная хустка фабрычнага вырабу. Завяжы калапнянку, натта ш зімна на дварэ. Вішнева Валож. КАЛАСАВАЛЬНІК м. Бат. Каласавік. Каласавальнікі яўляюцца ў час каласаваньня жыта. Вецярэвічы Пух. КАЛАСАВАЦЬ незак. Паўторна абмалочваць каласы, якія засталіся цэлымі пасля першаснай апрацоўкі. Каласаваць — абіваць асьцюкі ў зярнятах ячменю. Вецярэвічы Пух. Ячмень увесь пакаласавалі, ссыпалі ў мяшкі наразе. Чабаі Валож. КАЛАСАВІК м. Тое, што і каласавальнік. Каласавікі — тыя рана бываюць, як жыта красуя, але нядоўга, тры-пяць дзён. Жартайка Барыс. КАЛАССЁ н. Зб. Калоссе. Прыходзіць лета. Работа цяшкая, а есь нечыга. Жыта нашчыпіш, каласься пасушыш, а тады таўклі і крупы варылі. Во як жылі! Весялова Круп. КАЛАТАЙКА ж. Калатоўка біць масла. Паламалася калатайка, німа чым масла нават зьбіць. Зазерка Пух. КАЛАТОЎКА ж. Вялікая міса, у якой рашчынялі саладуху. У калатоўку сыпалі муку, улівалі ваду і рашчынялі саладуху. Палачаны Мядз. КАЛАТУН м. Моцны халодны вецер. Ноччу такі калатун усхадзіўся, што нат плот у некаторых мясцох паваліў. Падзернае Стаўб. КАЛАТУША ж. Кулін. Зацірка. Ні шукай, а вазьмі калатушы забялі ды паеш. Кроква Лаг. Гразь. Ля нас такая калатуша! Ведама, трактарэ ходзяць. Цялякава Уздз. КАЛАТУШКА ж. Калатоўка з сучкамі на ніжнім канцы раскалочваць муку. Я старому гаварыла, каб зрабіў калатушку, а то няма чым парасяці муку раскалаціць у гарачай вадзе. Рудня Чэрв. КАЛАЦІЦЬ незак. Трэсці, нарыхтоўваць. Калаціць трушанку рэкамендуецца дзеравянымі вілкамі на два рагі, з бярозы, арэшніку, вілкамі. Бытча Барыс. Збіваць смятану на масла. Як сьмітана аттопліна, масла калоцюць. Ратуцічы Барыс. КАЛАЦЦЁ н. Рэзкі калючы боль, колікі. Захварэла Макарэвічыха, мужык бядуе, бядуе, аглідаіцца, а яна ў бальніцы, калаццё коля. Няровы Валож. КАЛАШМАН м. Асудж., зневаж. Пра чалавека, абыякавага да сваёй знешнасці, адзення і пад. Які зь яго кавалер? Ходзіць, як калашман які, ня можа нават адзецца па-люцку. Мікалаеўшчына Стаўб. КАЛАШНІК м. Невялікі хлеў. Трэба новыя дзьверы ў калашнік, а то ў тых завеса зламалася. Пігасава Мін. Такою мяцеліцай загнала мяне ў калашнік, ледзь ня вьмерзла тады. Маркаўцы Уздз. КАЛАШНЯ ж. Месца, дзе складаюць дровы; падпаветка. Сяголета наша калашня поўная дроў. Зарэчча Смал. КАЛБАТУХА ж. Кулін. Верашчака. Наша бапка дык у калбатуху і калбасы кусочкамі нарэжа, і разам усё сьпячэ, і мукой прыправіць. Хожава Маладз. КАЛБУН м. Заал. Пячкур (Gobio). Не, гэта мала налавілі. Мы ловім заўсёды много калбуноў і ўсякай рыбы. Сакольшчына Уздз. КАЛГОСНЫ прым. Калгасны. Ня тое [было], што цяпер! Куды ні пойдзяш, усюды зямля калгосная, усюды свае людзі і закон за цябе! А раней ня было свабоды, куды ні пой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 290 ▶