Старонка 179
◀ / 290 ▶
дзяш, усё панская, каб у лес, дык трэба білет заплаціць, а то могуць лясьнікі збан пабіць, ягады высыпаць, зь лесу выгнаць. Багрыцоўшчына Дзярж. КАЛДОБА ж. Выбоіна, яма на дарозе. Палявая дарога гладкая, а на лясной дарозі — карэньні, калдобы паўыбівалі калёсамі. Паплавы Бярэз. КАЛДОБІКІ мн. Кулін. Піражкі бульбяныя з мясной начынкай. Я як калдобікі раблю, прыправы ў мяса чым найбольш кладу, натта ш смашныя і духмяныя тады палучаюцца. Кроква Лаг. КАЛДУН м. 1. Мед. Каўтун. Саўюцца валасы ў калдун — рашчасаць нельга. У нас ня чутна, кап хто балеў калдуном. Гілікі Валож. 2. толькі мн. Пагард. Валасы. Рашчашы ты свае калдунэ, а то галава як той лямец. Цялякава Уздз. КАЛДУНЫ мн.; адз. калдун м. Кулін. Тое, што і галдуны. У нас клёцкі робяць, дык нічога не кладуць у клёцкі, а як робяць калдуны, дак кладуць начынку. Пагост Віл. Ну й смашныя ў мяне сёньня калдуны, аб'ядзеньня! Муляры Віл. Нарабілі на вячэру калдуноў аш цэлы цыганок. Язні Віл. Зоўтра будзям варыць калдунэ, даўно былі калдунэ ў нас. Цялякава Уздз. Майму штодня рабі калдуны. Язні Віл. КАЛЕЙКА, КУЛЕЙКА ж. 1. Чарга. Стань у калейку за гэтай кабетай. Сакольшчына Уздз. Ты паверыш, нават ішчо былі быдлячыя буракі! А Тафіля казала, што на ўчарашні дзень хто стаяў у кулейцы, ні хваціць. Яцыны Мядз. Бывала, як прывязуць у магазін баранкі, дык кулейка цягнецца аж на вуліцу, а цяпер ляжаць свабодна. Літва Стаўб. 2. Чарговасць пасвіць жывёлу. Учора ўнук калейку адбываў, дык сёньня яшчэ сьпіць. Рубяжэвічы Стаўб. Я сёньня паганю каровы, наша калейка пасьвіць. Цялякава Уздз.; параўн. польск. kolejka 'тс'. КАЛЕЙКА ж. 1. Сцежка. Ідзі прама па калейцы, што прас лес ідзе, якрас і выйдзеш да рэчкі. Скамарошкі Стаўб. 2. Чыгунка. Вось, бачыце, каля нас праходзіць калейка. Яна і раней была, але мала хадзіла паяздоў па ёй, а цяпер дык і аляктрычкі лётаюць. Баяры Маладз. КАЛЕЯ ж. Чыгунка. Філёна, як рабіла на калеі ў Маскве, прысылала нітак — мулінэ і ядвабных, нашы дзяўчаты перабіранкаў стройных наткалі. Фалевічы Мядз.; параўн. польск. kolej 'тс'. КАЛІВА, КОЛІВА ж., у знач. прысл. Крыху, трошкі чаго. Дай і мне каліва арэхаў, а то сварыцца будзім. Хацюхова Круп. Хадзіла сяньня крапівы нажала коліва, травы ў алешніку. Літва Стаўб. КАЛІЗОЎКА ж. Спец. Прышчэпліванне. Зраблю яблынькам калізоўку, будуць добрыя яблыкі. Вялікая Вуса Уздз. КАЛІКА ж. Бат. Бручка (Brassica napus). А каліка вунь дзе, побач з барханьнім расьце. Версанка Круп. КАЛІ-ЛІБА прысл. Калі-небудзь. Калі-ліба прыязджае дачка з гораду, так я вельмі рада, што ні забываюць мяне. Пудзіцк Пух. КАЛІНА ж. Тканіна цвёрдая, грубая навобмацак, лубяная, нягнуткая. І гэта палатно як выччыш, зразу ж з яго нічога ні пашыіш, ба яно ш як каліна калючая. Белая Лаг. КАЛІНАВІЦА ж. Кулін. Суп з каліны, падкалочаны ржаной мукой. І калінавіцу некалі варылі. Калін тата прывязе зь лесу. Навяжым пучочкі, пат страхой павесім, а тады постам: „Ну, што сёньня будзім варыць?" — „Калінавіцу". Так прынясём два пучкі, іх у саган і мукі хлебнай місачку, яно салодзіцца, салодзіцца. Тады накрыім, у печ паставім, удзень вымім, дык смачна ай-ей як. Ведама, сем нядзель посту пасьцілі! Ластаянцы Валож. КАЛІЎКА ж. Тое, што і каліка. Ходзім палоць каліўку, барканьне, сахарныя буракі. Якімаўка Круп. КАЛІЎЦА н. ◊ Каліўца ў каліўца — першагатунковы, зерне ў зерне. Тады бацька мой паехаў у Лагойск, другому папу павёз такой пшанічкі, каліўца ў каліўца, атабраная, дык адразу нас і абвінчаў. Засулле Стаўб. КАЛОДКА ж. 1. Пчал. Вулей. Калоткі ш чатыры пчол будзя. Дзьве зімой вымерзьлі, а з аднае калоткі самы ўцяклі. Баяры Маладз. 2. Падстаўка трапаць лён. Ад трапаньня калотка зусім зьбіваяцца. Вецярэвічы Пух. КАЛОДКІ толькі мн. Род абутку на драўлянай падэшве; дзеравяшкі. Ну далі гэтыя плацьці і далі нам на ногі калоткі, такія калоткі, як чоўны толькі. Ні шнуркоў, ні завязык. Ногі паставіш і йдзеш. Ухвала Круп. Пра гэтыя калоткі мы ўжо й забыліся, у вайну іх толькі і насілі. Хожава Маладз. КАЛОДЫ звыч. у мн.; адз. калода ж. Лесаматэрыял, які ідзе на будаўніцтва, розныя вырабы. А зімой першы пятух як запяе, мама ўстае печы паліць; мушчыны паедуць у калоды. Унь аш дзе тыя Баркі езьдзілі па калоды, вывозілі на берах, а тады вясной гналі плыты ў Бакшты. Ластаянцы Валож. КАЛОНІЯ ж. Група асоб або машын, якія рухаюцца выцягнутай лініяй, рад за радам. Мы папрашчаліся з мацяркамі і пашлі, далучыліся да калоніі. Цераз дзьве нядзелі прышла калонія машын, нас павезьлі ў Бабруйск. Каранец Бярэз.; параўн. польск. kolonia 'тс'. КАЛОПНІ гл. калапнё КАЛОШКА ж. Верхняя частка шкарпэткі. Вяліку калошку раблю, кап цяплей назе было. Мікалаеўшчына Стаўб. КАЛТЭЙКА ж. Пранік. У снапы вырвуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 290 ▶