Старонка 177
◀ / 290 ▶
шчыра. Па проўдзе кажучы, цяшка жылося нам пасьля вайны. Зазерка Пух. КАЗАЧОК м. Складзены ў пэўным парадку лесаматэрыял або нарыхтаваныя дровы. Казачок тое ш самае, што й шурка. Паплавы Бярэз. Наскладаў казачок дроў, трэба будзя прывесьці. Турын Пух. КАЗЕЛЬКА ж. Ткац. У снавалцы: драўляныя брусы, збітыя накрыж, накшталт літары X. А потым прыдумалі снульлі такія круціць. Там убіты чыны, зробліны дзьве казелькі, на казелькі надзеніш чатыры палкі і круціш. Панроўка Мядз. КАЗЕЛЬКА ж. Кацёлка падвешваць ніты ў кроснах. Мікалай мой рабіў казелькі сам, я папрашу, дык ён і зробіць казельку. Бубны Віл. КАЗЕЛЬЧЫК м. Заал. Конік (Tettigonia viridissima). А ў траве казельчыкі скачуць. Сакаўшчына Валож. КАЗЕЛЬЧЫК м. Бат. Казялец ядавіты (Ranunculus sceleratus). Казельчыкі растуць высокія, на сенакосі растуць, лісьцікі жоўцінькія. Паплавы Бярэз. КАЗЕЛЬЧЫК м. Бат. Масляк (Siullus grevillei). Казельчыкі смашныя грыпкі, асеньнія, шапачка ліпкая ў іх. Грыцкавічы Круп. КАЗЁЛ м. Тое, што і казельчык. Казлы ўсякія бываюць: і зялёныя, і сівыя, і рудыя. Вось зара, ну, яшчэ паўмесяца пачакаць, і самы іх сізон. І цяпер ёсь маленькія казлы, стрыкочуць у траве. Саланая Валож. КАЗЁЛ м. Тое, што і кавіла. Пракос прагнаў на дваццаць пяць казлоў — і сотка. Казёл — два мэтры. Бясяды Лаг. ◊ Як з казла малака — пра таго, хто не прыносіць карысці. Толку мне з гэтых сыноў, як з казла малака: адзін недзя ў Рызі, другі ў Маладзечні, а мацяры жыві аннэй пат старась. Язні Віл. КАЗЁЛ м. Заал. Улітка. Казёл, казёл, пакажы рошкі! Скамарошкі Стаўб. КАЗЁЛ м. Ткац. Тое, што і жарабок. Вот і ўлажыла ты казла! Як яго зарас выправіць? Ляшчынск Мядз. КАЗЁЛ м. Тое, што і казельчык. Казлоў многа, але ш нешта ўсе чарвівыя. Вялікая Вуса Уздз. КАЗЁНКА ж. 1. Гарэлка дзяржаўнага продажу. Зьбегаў казёнкі купіў, кілбасы, там тага-сяга, ды і я ланны кусок кумпяка прывязла, дык мы селі і паелі. Язні Віл. 2. Сякера заводскага вырабу. Падай сваю казёнку, твая ж вострая, і сам ня стой: час ідзе. Слабада Лаг. КАЗІНЕЦ м. Бат. Сівец стаячы (Nardus stricta). Казінец — гэта дробненькая цьвёрдая трава, расьце на балотах. Вецярэвічы Пух. КАЗЛЁНАК м. Казляня. У пастыра ёсь каза с казьлёнкамі і курыца сь ціплятамі, больш нічога нет. Мікольцы Мядз. КАЗЛЫ мн. Вочкі на бульбіне. О, казлоў на бульбе вельма! Значыцца, карчы добрыя вырастуць. Скамарошкі Стаўб. КАЗЛЫ толькі мн. Козлы. Схадзі хуцянька да суседа, забяры свае казлы, бо трэба дровы пілаваць. Ляхавічы Дзярж. Зрабі новыя казлы, бо на гэтых ужо ні распілуяш і дроў. Краснае Маладз. КАЗЛЫ мн. 1. Тое, што і казельчык. Калі казламі нацерці цела, то атрымаяцца заражэньня, бо яны ядавітыя. Вялікая Вуса Уздз. 2. Любая трава, якая не гадзіцца на сена. Што ты прынёс? Адны ш казлы, хто іх есьці будзя? Скамарошкі Стаўб. КАЗЛЯЧКІ толькі мн. Лёгкія шарыкі з пылу накшталт пушынак, якія збіваюцца ў мясцінах, дзе многа ходзяць, або калі доўга не выціралі падлогу мокрай анучай. Як маладую атправяць да маладога, мацяры песьню пелі, што як была дзеўка ў хаце, дык прыбірала і было чыста. А як няма дзеўкі, дык казьлячкі павырасталі пападлавіччу. Хожава Маладз. КАЗНА ж. Дзяржава (у мове старэйшых). Цяпер і зямля ўся казьне належыць, а раней усё панам належала. Літва Стаўб. КАЗУЛЯ ж. Тое, што і казельчык. Летам так прыемна раскінуцца на мяккай траве, а казулі зялёныя кругом стракочуць. Літва Стаўб. КАЗЫЯТКА ж. Тое, што і кабат. Я сягоньня спала і ў казыяццы, і ў рубасцы, а ўсё роўна зьмерзла, — во дзе марос! Канстанцінава Мядз. КАЗЮЛЬКА ж. Маленькая лавачка. Дзет самаму меньшаму ўнуку казюльку зрабіў ладненькую. Караліна Стаўб. КАЗЯК м. Тое, што і казельчык. Смашны дужа грыб масьлян, казяком зовуць шчэ яго. Нядаль Барыс. Цэлую кадушку насаліла казякоў. Муляры Віл. Казякі ў мокрым лесі добра растуць, а ў нас суха. Чыжаха Бярэз. КАЗЯНЯ н. і м. Казляня. Пашанцавала было неяк аднаго году: каза адна прывяла двоя казянят і другая — двоя. Мікалаеўшчына Стаўб. Казяня быў ужо вялікі, сам піў малако. Халопенічы Круп. КАЗЯРКА ж. Агульная назва мошак. Вечарам каля хаты ўсякіх казярак шмат, дак мы ўсе вокны і дзьверы зачыняім. Пруды Стаўб. КАЗЯТНІК м. Бат. Шышка дзікага шчаўя. А як ні было хлеба ў вайну, хадзілі ў мядункі, ірвалі казятнік, сушылі, таўклі і пяклі праснакі. Весялова Круп. КАЗЯЎКА ж. Перан. Малеча, маленькае дзіця. Чаму ты ня сьпіш, казяўка? Палессе Мядз. КАЙРОТ м. Кола ў калаўроце. Я прала, а ён, бедняνькі, руку ў кайрот усадзіў. Без ру
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 290 ▶