Старонка 174
◀ / 290 ▶
лоцце Смал. Нешта зьела такоя, што ірве ўвесь дзень. Саланая Валож. Нешта ташніць, гатова ірваць. Дукора Пух. ІРВОТА, РВОТА ж. і ІРВОТЫ мн. Ваніты. Майго малога ўночы мучыла ірвота. Бытча Барыс. Ірвота бывае пры атраўленьні. Забалоцце Смал. Ірвоты началіся, можа палехчаець. Ігрушка Круп. У мяне нешта рвота аткрылася, нешта зьела нядобрая. Вецярэвічы Пух. ІРДЗЕЦЦА незак. Злавацца, супраціўляцца. Яна стала гэтых выпіхаць, а яны ірдзеліся, ня хацелі ісьці. Дукора Пух. ІРЗАЦЬ незак. Адзывацца ржаннем. Так ужо конь ірзаў, так ірзаў! Забалоцце Смал. перан. Смяяцца гучна, рагатаць. Німа чаго столькі ірзаць, бярыся за кнішку, пачытай хоць капільку! Пярэжыр Пух. ІСК м. Пчал. Пчаліная разведка, пошукавы палёт пчол. Перад раеньням пчолы ідуць на іск. Мікалаеўшчына Стаўб. Дзьве сям'і ня могуць быць у вульлі, яны боруюцца катора катору выгане. Тады матка пакідае вулей, калі іск нойдзе добрае месца. Бяларучы Лаг. ІСКАРКА ж. Бат. Гваздзік (Dianthus). На іскарках пчолы мёд бяруць. Іскаркаў другі рас называюць гвазьдзічкамі. Хожава Маладз. ІСКАЦЬ незак. Шукаць. — Дзеці, што вы там ішчаця? Кукалеўка Чэрв. Найду не найду, а пайду іскаць, нада паіскаць. Забалоцце Смал. ІСКРУТАК м. Скрутак. Жонка іскрутак здору дала. Цялякава Уздз. ІСКУРОЖЫЦЬ зак. Паламаць. Іскурожыў ровар, цяпер пяшком хадзі. Літва Стаўб. Дровы везьлі, ехалі з гары. Дровы з прыцэпа стукнулі ў кабіну — увесь трактар іскурожыла. Хатава Стаўб. ІСПАС м. Рэліг. Хрысціянскае свята, якое адзначаецца 6.VIII ст. ст. На іспас яблыкі ўжо гатовы. Нізок Уздз. ∇ Прышоў іспас — пашло лета ад нас. Прышоў іспас — усяму час. Дукора Пух. Прышоў іспас — лета ад нас. Рудня Чэрв. ІСПАСАЎКА ж. Пара на зыходзе лета (з 1 па 16 жніўня ст. ст.). На іспасаўку пасьцілі некалі. Рудня Чэрв. Не агледзяліся, як іспасаўка прышла. Ляхавічы Дзярж. ∇ Іспасаўка — ластаўка, пятроўка — галадоўка. Нізок Уздз. ІСПОТКІ мн. Рукавіцы сваёй работы. Купленыя — гэта рукавічкі, пальчаткі, а сваёй работы — іспоткі. Я прышла прасіць той іголкі, шаршаткі, іспоткі пачыніць. Ігрушка Круп. ІСПОДНІК м. Жаночая кашуля з белага паркалю. Ганна дык заўсёды ісподнік с карункамі шыя. Мацкі Мядз. ІСПОДНІКІ толькі мн. Мужчынская сподняя бялізна. А мужыком тожа ісподнікі зь бялёнага палатна шылі, як і бабам, толькі на каўнерык бралі крамнага палатна, штоб ня цёрся на шыі. Задор'е Лаг. ІСПОЛЬЗУВАЦЬ зак. Выкарыстаць рацыянальна. Трэба якую адзёжыну купіць, але кап толькі яе іспользуваць, недарагую. Забалоцце Смал. Ня ўмеяш ты ўрэмя ўмела іспользуваць, затым і гаруяш. Ляхавічы Дзярж.; параўн. рус. использовать 'тс'. ІСПУГ, СПУГ м. Перапуд, спалох. Яму ад іспугу так стала. Рудня Чэрв. Дзяцёнак мой спугаўсь, са спугу схватваіцца ноччы. Бытча Барыс. Ад іспугу і памерці можна. Бясяды Лаг.; параўн. рус. испуг 'тс'. ІСПЫТВАЦЬ незак. Выпрабоўваць з мэтай высвятлення прыгоднасці. Нада яго іспытаць, які ён. Паплавы Бярэз. Правяраць. Ня іспытвай майго цярпеньня. Кукалеўка Чэрв. ІССУШЫЦЬ зак. Высушыць. Тыя баравікі я іссушыла. Дукора Пух. ІСТРУГА ж. Спец. Струг. Іструга дзеравянная, ею сьпіцы стругаюць. Цялякава Уздз. ІСЦІ незак. ◊ Ісці пад вянец — вянчацца, уступаючы ў шлюб. Раней, як пад вянец ісьці, дык трэба было і наткаць, і напрасьці, і панашываць усяго. Завішына Лаг. Ісці (прысці) на прымы — стаць прымаком. Я табе скажу, Шура, трэба да Зосі на прымы йсьці і будзім жыць с табой побач. Ён кажыць: „Не, я думаю, каб да Вандзі прысьці на прымы". Залазоўе Віл. Ісці ў прочкі — сыходзіць з дому, не ўжыўшыся з мужам або жонкай. Троя дзяцей, і ўжо ў сілах ні было мне. Сабрала дзяцей, вузялок і пайшла я ў прочкі. Аляхновічы Маладз. Не ісці на памяць — не ўспамінацца. Прышлі: „Бабушка, мы да вас прышлі, можа вы даўнейшыя песьні нам сьпеяце?" Кажу, пазабывалася. Зразу нешта ня йдуць на памяць тыя песні. Калініна Дзярж. Дамоў ісці — паміраць. Перажыў цяшкае, дажыў да лёхкага, але няма ўжо калі жыць: дамоў трэба йсьці. Цялякава Уздз. ІСЦЬ незак. Тое, што і ісці. Падумала, параілася з раднёй ды й пашла [замуж]. Бо нада было ісьць, яшчэ тры сястры старэйшыя ні зайшоўшы былі, а бацька хацеў як найскарэй выперці замуш. Пузыры Мядз. ІЎКІ толькі мн. Саначкі са спінкай. Дзеці каталіся на іўках, штурхаліся на горцы. Палачаны Маладз. ІХНЫ, ІХІ займ. Іхні. Ну, бацькі іхныя [вугры] ні варочаюцца сюды, а малёк сюда йдзець [ну, вядома ш, ня ўвесь ён прыдзёць сюда!] Мядзел Мядз. Іхна машына „Масквіч". Дукора Пух. Іха хата ад нас прас тры двары. Вялікая Вуса Уздз. Іхі хлопяц вельма харошы. Пудзіцк Пух. ІШПЕКТ м. Парнік. Гэтыя бураке, мусіць, с ішпектаў. Цялякава Уздз.; параўн. польск. inspekt 'тс'. ІЮНЬ м. Чэрвень. Было гэта ў першыя дні іюня. Задубенне Віл.; параўн. рус. июнь 'тс'.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 290 ▶