ІК прыназ. з дав. 1. Ужываецца пры абазначэнні кірунку руху. Да. Ідуць яны ік нам. Цялякава Уздз. 2. злучн. умовы. Як. Ік заўтра дошч пойдзя, то мая паестка дома будзя. Вецярэвічы Пух.
ІКАЎКА, ГІКАЎКА ж. Іканне. Ікаўка бывая ў дзяцей, але бывая і ў дарослых. Гэта з жалуткам нешта зьвязана, або калі холадна, тады ікаўка. Гілікі Валож. Некаторыя кажуць, як ікаўка, дык нехта ўспамінае. Малмыгі Віл. Каб ікаўка перастала, трэба вады піць. Вецярэвічы Пух. Калі прастыня дзяцёнак, то ікаўка. Бытча Барыс. Мяне ікаўка ўзяла. Нізок Уздз. Ці ня толькі мяне мама ўспамінае, цэлы дзень гікаўка. Саланая Валож.
ІЛЛЯ, ІЛЬЯ м., ж. і н. Рэліг. Хрысціянскае свята, якое адзначаецца 20 ліпеня ст. ст. Да Ільлі купаюцца, а посьля Ільлі ўжо не. Бытча Барыс. Пасьля Ільлі ўжо ня купаліся ў рэццы: вада становіцца халодная. Забалоцце Смал. V Прышоў Пятрок — апаў лісток, прышла Ільля — апала два. Нізок Уздз. Прышла Ільля — нарабіла гнільля. Хожава Маладз. Прышла Ільля — уварвала дня. Ляхавічы Дзярж. Прышоў Ільля — нарабіў гнільля. Ляшчынск Мядз. Ільля наробіць гнільля. Рудня Чэрв. На Ільлю перапечку налью, а прыдзе Спажа — ужо хлеба дзяжа. Бяларучы Лаг. Ільля поўну печ хлеба наліла. Вялікая Вуса Уздз. Прышоў Ільля — прынёс гнільля. Мікалаеўшчына Стаўб. Прыдзець Пятрок — ападзець лісток, прыдзець Ілья — ападзець два, прыдзець Прачыста — усё будзіць чыста. Крывічы Мядз. Прышло Ілья — чалавек пад'есць усякага сыр'я. Рудня Лаг.
ІЛЛЯК м. Лівень. Яшчэ ні разу ня было такога ільляку за маю памяць. Кухцічы Уздз.
ІЛЬНІШЧА н. Трава, што расьце па льнянішчы. Лён вырвалі, засталося толькі ільнішча скасіць. Рудня Валож.
ІЛЬНЯННЕ н. Тое, што і ільнішча. Хто мужыка ў доме мае, то добра сь сенам. А як нет мужыка, аржоньня якога, ільняньня накосіш, атавы дзе якой укосіш — во й весь сенакос мой. Бяларучы Лаг.
ІЛЯНІШЧА н. Поле, дзе рос лён. Лён выбіралі, пастух кароў гоніць на ілянішча. Папарнае Круп.
ІМБРЫЧАК м. Чайнік. Вазьмі купкі з буфета і налій дзяўчатам чаю з імбрычка, ён ужо закіпеў. Літва Стаўб. Чай заварваюць у імбрычку. Паплавы Бярэз.; параўн. польск. imbryk 'чайнік, кафейнік'.
ІМЕННЕ н. 1. Імя. — Якоя ш іменьня вы далі свайму сыну? — пытаюся. Сказалі. Але іменьня нейкая нясkладная, я туд жа й забылася. Завішына Лаг. 2. Назва. Два іменьні — Зарэчча і Кацялі, дзве назвы ў сяла. Завішына Лаг.
ІМКАНУЦЬ зак. Экспр. Забраць, прысвоіць сабе. Як сястра памерла, яна ад яе многа грошай імканула. Ігрушка Круп.
ІМПАТ м. 1. Пах. Аткуль гэта такі імпат, што аш галава закружылася? Русакі Стаўб. Ландышы такі прыятны імпат маюць. Падзернае Стаўб. 2. перан. Адзенне, пасцельныя рэчы. Гэты імпат, што застаўся пасля хворай, трэба спаліць увесь. Узгурск Чэрв.; параўн. польск. impet 'парывістасць, імклівасць, націск'.
ІМЧАЦЬ незак. Несці хутка. Як вышла с парылаўкі, давай млець. „Вой, — кажа, — нідобра, вой, нідобра, імчы мне чаго, якой вады". Сівіца Валож.
ІМШАРЫНА ж. Нізкае месца ў лесе. У нас імшарынай завуць месца, дзе расьце адзін алешнік. Рудня Чэрв.
ІМШАРЭЦЬ незак. Шарэць. Якія там грыбы? Што яны назьбіраюць?! Пашлі ў лес, як імшарэла. Вялікая Вуса Уздз.
ІМШЫЦЬ незак. Шукаць. Ня імшыця мяне, бо ўсё роўна дарэмня, ні знойдзяця. Вялікая Вуса Уздз.
ІНАЧАШАЙ прысл. Інакш, па-другому. У Зарэччы іначашай гавораць, чым у нас: другі раз і не зразумеяш, якое гэта слова. Рубяжэвічы Стаўб.
ІНБАРЧЫК м. Кладоўка. Чаго толькі ні было ў інбарчыку! Нашто гэта яна ўсё хавала? Чэрвень Чэрв.
ІНДЫЧАЦІНА ж. Індычае мяса. У нас індычаціну цяпер усе ядуць, разводзяць індыкоў. Савоні Стаўб.
ІННЫ займ. Іншы. Інны рас і добра зробіць, як пастараецца. Зазерка Пух. Я інны рас схаджу да яе, пераведаю. Дукора Пух. Інны рас есьці захочацца, кідаю ўсю работу, іду шукаю перакусіць чаго. Дрычын Пух.
ІНТАРАСАВАЦЦА, ІНЦЕРАСАВАЦЦА незак. Цікавіцца. Сынок малы, але ўсім інтарасуяцца. Хожава Маладз. Хаця і старая, але інтарасуюся ўсім. Забалоцце Смал. Ёсь шмат цікавых кніжак, фільмы ёсь цікавыя, дык чаму ш ты ня чытаіш, ні глядзіш, ні іньцярасуісься? Бытча Барыс. Я стары чалавек, нічым не іньцярасуюся. Нізок Уздз.
ІНТАРЭС і ІНТЭРАС м. 1. Цікавасць. О, у яго быў інтарэс да гісторыі! Гілікі Валож. Наша меньшая мая інтарэс да ўсяго. Вялікая Вуса Уздз. 2. Карысць, выгада. А што мне за інтарэс тут сядзець з вамі! Забалоцце Смал. 3. Справа. Маю да вас адзін інтэрас. Ляшчынск Мядз. Няма ў мяне зь ім агульных інтарэсаў. Хожава Маладз.
ІНЬ ж. і м. Іней. Інь пала на дрэвы, будзя ўраджайны гот. Паплавы Бярэз. Інь пакрыў дрэвы. Саланая Валож. На дзераве інь, аж лапкі пагнуліся. Бясяды Лаг.
ІРВАЦЬ незак., безас. Ванітаваць. Пры вялікай тэмпературы бывае ірве хворага. Заба
82 👁