ІВАН ПОСНЫ м. Тое, што і іванёц. Іван посны — кветка, якую рвалі і ставілі ў кут, затыкалі на ікону і глядзелі, ці распусьціцца. Ігрушка Круп.
ІВАН-ТРАВА ж. Тое, што і іванёц. Рвалі іван-траву і ставілі пад абаразамі. І есьлі разаўюцца ўсе за ноч — усе будуць жывы. Так гадалі. Забалоцце Смал.
ІГЛІЦА ж. Рыб. Кручок для пляцення сеткі. І нада ігліцу, каб зьвязаць сетку. Ігліцу выражыць толькі добры майстар, у каго ўмелыя рукі, — гэта вельмі тонкая работа, асобянна шпянёк. Без ігліцы рыбак як без рук, ніводная сетка ні зьвяжыцца. Мікольцы Мядз. Пойдзім з бацькам да возіра, возьмім с сабой сеткі і правяраім, ці ёсь дзюркі. Як ёсь, бацька заробіць ігліцай так, што не паткапаісься. Чараўкі Мядз.
ІГОЛКА ж. ◊ З іголкі — усё новае, толькі пашытае. Нас абучылі, далі новую адзежу. С ыголкі, з нох да галавы нас у новая ўбралі ўбраньня. Кузьмічы Мядз.
ІГРАЧ м. Экспр. Музыкант. Бывала, кожны хлопец умеў іграць, у кожнай хаце свой іграч быў. Рабунь Віл.
ІГРУШЫНА ж. Грушавае дрэва. Казала Ліда, аддам, аддам і яблыну і ігрушыну, а тады як ад'їжджала, нічога ні сказала. Халмоўка Барыс.
ІГРЭЦ м. Тое, што і іграч. Ён і жнец, ён і шавец, і на дудзе ігрэц — усё ў яго атрымліваецца. Мікалаеўшчына Стаўб.
ІЖАЎКА і ІЖЭЎКА ж. Ружжо іжэўскай маркі. Іжаўка — гэта ружжо іжаўскага завода. Рудня Лаг. Мая іжаўка вот добрая стрэльба. Вялікая Вуса Уздз. Іжаўка — лепшая стрэльба лічыцца. Вішнева Валож. Іжэўка ёсьцяка ў майго дзяцькі, што жыве ў Турцах. Дукора Пух. Я слабы ахотнік, але іжэўку маю, калі варон спугнуць. Крывічы Мядз. Усякія стрэльбы ёсь, я сам страчаў іжэўкі, тулкі. Забалоцце Смал.
ІЗ (ІС) прыназ. з тв. Тое, што і з (у 1 знач.). Із юшкі кілбасу ў нас робяць рэтка. Саланая Валож. Спалучэнне з прыназоўнікам із выражае адносіны сумеснасці. — Куды ты езьдзіла ўчора? Я відзіла, ты іс Паўлам с антобуса злазілі ўдзень. Халмоўка Барыс. Ужываецца ў складзе ўстойлівых выразаў. Пярэйдуць [валачобнікі] да паўвёскі ды яёк назьбіраюць кош іс коптарам за песьні. Мечаі Віл.
ІЗБА ж. Бібліятэка, хата-чытальня. Ізба стаіць у цэнтру вёскі, новая, харошая. Там кніг многа, журналы палістаць можна, газеты сьвежыя пачытаць. Бубны Віл.
ІЗБАЧ м. Сельскі культработнік, які кіруе работай хаты-чытальні. Наша Нінка ізбачом рабіла. Вязынка Маладз.
ІЗВЕСЦЕ н. Тое, што і звяшчэнне. Як прышло мне ізьвесьце, што муш пагіп, дык я ні магла паверыць. Ляхавічы Дзярж.; параўн. рус. известие 'тс'.
ІЗВІНІЦЬ зак. Прабачыць, не лічыць за віну. Ізьвіні, братка, калі што ня так, не дагледзяў, значыць. Нізок Уздз. Ты ўжо ізьвіні мне, што я позна прынесла твае вёдры: сустрэлася з брыгадзірам. Бытча Барыс. Ізьвініця мяне, мне няма як больш заставацца: карова ня доена і дзевачкі чакаюць. Гілікі Валож.; параўн. рус. извините 'тс'.
ІЗВЯСЦІЦЬ зак. Паведаміць. А мой мне нават ізьвясьціць ня мох, не пасьпеў. Хожава Маладз. Ён вам ізьвясьціў. Паплавы Бярэз.; параўн. рус. известить 'тс'.
ІЗГАРОДА ж. Плот, агароджа. Гарадзіць нада ізгароду, бо сьвіньні Ганьніны ўсе мае лешкі перакапалі. Ігрушка Круп.
ІЗГУБІЦЦА зак. Згубіцца. У гэтай сумаросе ізгубілася і паліто і плацьце. Волма Чэрв.
ІЗДАЦЬ зак. Выдаць, апублікаваць. Ізь далі прыкас ужэ салдат распускаць, ёсьць у газетах. Нізок Уздз.; параўн. рус. издать 'тс'.
ІЗЗЕСЦІ зак. З'есці. А мы ш галонныя былі, напужаныя. Но ў парцізанаў тожа ні было хлеба, але падзяліліся апошнім. Адзін скарынку даў мне. Мы ізьзелі гэты хлеп. Новікі Мядз.
ІЗМЕНА ж. Парушэнне вернасці. Такой цяшкай ізьмены я не магла перанесьці. Забалоцце Смал. Каторы жаніх непастаянны, дзевачку яго чакая ізьмена. Бытча Барыс.; параўн. рус. измена 'тс'.
ІЗМЕННІК м. Той, хто парушыў вернасць каханню. Навучы, матулька, як мне жыць, як раўнадушна глядзець у вочы ізьменьніку свайму. Нізок Уздз.
ІЗМЭНЧЫЦЬ зак. Замучыць. Так яго ізмэнчылі немцы, амаль да сьмерці. Рудзя Валож.; параўн. польск. zmęczyć 'тс'.
ІЗМЯНІЦЬ зак. Парушыць вернасць. Ізьмяніла яна яму перат самым вясельлім, вышла за другога. Ляшчынск Мядз. Ён ізьмяніў мне і паехаў да другой. Забалоцце Смал.
ІЗНОЎКА прысл. Ізноў. А рана трэба ізноўка да досьвітку ўставаць, яшчэ да ўсходу слонца сьвіньням у жорнах намалоць на цэл дзень. Старына Мядз.
ІЗРУБ м. Зруб. Прыходзім у хату. А там каля тае хаты стаяць два ізрубы. Пытаюся, ці можа ізруб прадаецца. Прадаецца. Ну й слова по славу, тут ужо й чарка на стале. Даўгінава Віл.
ІЗРЭБ'Е н. Палатно з грубай, кастрывай кудзелі. З ізрэб'я шыям сяньнікі, мяшкі, а больш нічога. Забалоцце Смал.
ІЗЫСЦІ зак. Знікнуць, прапасці. Стаіць у белым плацьці і хусцы баба. Я кажу: „Тацяна, гэта ты?“ Тры разы паўтарыла, а яна маўчыць. Тады я: „Сатана, ізыдзі!“ Саланая Валож.
77 👁