Старонка 171
◀ / 290 ▶
ЗЭШЫТ м. Сшытак. Дайця зэшытаў рахунковых для трэцяга аддзялу. Забрэжжа Валож. Во, чуць ні забылася. Валік прасіў пяць зэшытаў у клетачку. Старая Вёска Мядз.; параўн. польск. zeszyt 'тс'. ЗЮЛЕНЬКІ мн. Ласк. Гусяняткі. А зюленькі ў гэтым годзе няўдалыя, можа, затое што холадна. Завішына Лаг. ЗЮЛЯНЯТЫ мн. Гусяняты. Ідзі зюлянят паглядзі. Завішына Лаг. ЗЯБРА ж. Зябліва. Холадна стала, зябра стыніць. Вішнева Валож. ЗЯВАЦЬ незак. Экспр. Углядацца. Ну чаго ты зяваеш? Падай лепш зэдаль людзям ды сам сядай. Восава Мядз. ЗЯЗЮЛЬКІ толькі мн. Бат. Дрыжнік (Briza), слёзкі. Як раней, дык зязюлькі сушаць, потым заварваюць і гэтым наварам мыюць галаву. А цяпер усё па-новаму, нас, старых, маладыя ня слухаюць. Шутавічы Смарг. ЗЯКРАТЫ прым. Лупаты. Такое дзіцё зякратае, вочы па кулаку. Баяры Маладз. ЗЯЛЕЗА н. Жалеза. Ета есьцяка дзераўляны дах, тады шчэ зялеза ня продалі, то й пастроілі зь дзерава. Пудзіцк Пух. // перан. Не падымай адна, бо вельмі цяшка, як зялеза ўсядно напхана. Кляцішча Стаўб. ЗЯЛЕЗНІЦА ж. Тое, што і грабёлка. Маці, бывала, посьля зазімку, падрабіўшыся на хазяйсьцьві, здыміць з запечку посьцілку зь лёнам, унясець зялезьніцу і чэшыць. А тады й я памагаць стала. Але пакуль наўчылася, дык усё рукі абдзірала на цьвякі зялезьніцы. Лён густы, возьміш пасму, на руку накруціш ды па зялезьніцы хвастом лёну, а цьвякі вострыя, таркучыя — усё, бывала, рукі крывавіла аб зялезьніцу. Папоўка Мядз. ЗЯЛЕЗНЫ прым. Жалезны. А тады чэшым гэты лён на драўляную шчэтку спачатку, а посьля на зялезнаю, у якую панагнаны цьвякі. Рубяжэвічы Стаўб. Пратэзны. Старая ўжо. Зубоў сваіх няма, а зялезных не хачу ўстаўляць. Зазерка Пух. ◊ Зялезны ход — ніжняя хадавая металічная частка воза. Даўней хто спраўней жыў, у таго і луччы конь быў і луччыя калёсы. Луччыя калёсы зваліся зялезны хот. А ў беннага — дрэнныя калёсы і называліся дзеравянны хот. Восава Круп. ЗЯЛЕНІВА н. Трава як корм. Я ўжэ зяленіва сьвіням назьбірала, трэба толькі скрышыць. Цялякава Уздз. ЗЯЛЕПУХА ж. Недаспелая садавіна. Наеўся гэтае зялепухі, дык жыватом цэлы вечар качаецца. Ляхавічы Дзярж. З'ЯЛЧЭЦЬ зак. Згоркнуць. Сала так з'ялчэла, што выкінуць прыдзецца. Ляшчынск Мядз. Сала з'ялчэла, зжоўкла, у рот ні ўзяць. Паплавы Бярэз. ЗЯЛЯЗКА н. Прас. Наклаў вугольля ў зяляска ды й пагладзіў штаны. Сам можаш, не прасі! Будслаў Мядз.; параўн. польск. żelazko 'тс'. ЗЯМЛЯ ж. ◊ Колам яму зямля — ужываецца як праклён подламу, шкоднаму чалавеку. Выпілі яны па чарцы, дык гэты стары чорт, каб яму на тым сьвеце зямля колам, ізноў ка мне: „Сынок, міленькі, — кажыць, — гані яе вон, мы табе другую найдзём". Язні Віл. Як толькі зямля носіць — пра подлага, шкоднага чалавека. Адлесься ад мяне! Як цябе зямля носіць! Каб я была зямля, я б перад такімі, як ты, разверзлася і паглынула п, каб і бурбалкі ні пашлі. Мікалаеўшчына Стаўб. ЗЯМЛЯНКА ж. Пограб. Згніла ўжо гэта зямлянка, трэба новую рабіць, а ў дзеда і сілы няма. Зазерка Пух. Дастань картоплі з зямлянкі. Млечкі Віл. ЗЯНДЭЛАК м. Тое, што і зэдлік. А во на зяндэлак сядзьце. Язні Віл. ЗЯПА ж. Груб. Рот чалавека. Ні разяўляй сваю зяпу, столь абваліцца! Вот бох голас даў! Раўчак Пух. Пашча звера. Укусіў бы сабака, каб ня кінуў у зяпу кус хлеба. Сырмеж Мядз. ЗЯПАЦЬ незак. Неадабр. Гаварыць многа. Досыць зяпаць, ідзі во работу рабіць. Сырмеж Мядз. ЗЯРЭДЗІЦЬ незак. Закладаць траву, бульбянік у азярод для сушкі. Бульбянік зярэдзілі яшчэ ў канцы жніўня. Заазер'е Віл. ЗЯРНЁ, ЗЯРНО н. Зерне, каліва. Зярно пакацілася пат падлогу. Вецярэвічы Пух. Нешта малое, з макава зярнё. Ляшчынск Мядз. ЗЯРОД м. Азярод, пярэплат. Тады вымаіш аснову з лугу, кладзеш на тапчан, б'еш пранікам, растрасаіш і нясеш на зяроды, вешаш там, кап сохла гэта пража. Белае Лаг. Гэта восянь сухая была, дык картаплянік і на полі высах, не прышлося яго на зярот цягнуць. Кухцічы Уздз. ЗЯРОК м. Тое, што і зрэначак. Зярок — гэта самая чорная точачка ў воку. Рудня Чэрв. І ІВАНЕЦ м. Бат. Купалка (Erigeron). Кветкі такія ў нас называюць іванец. Іванец рвалі на Йвана Купала і ставілі ў кут. Паплавы Бярэз. ІВАН КУПАЛА м. Абрад. Старажытнае свята летняга сонцастаяння ва ўсходніх славян, якое прыпадае на ноч з 23 на 24 чэрвеня ст. ст. На Йвана Купалу, кажуць, сонца купаяцца. Дукора Пух. Іван Купала хутка будзя. Вецярэвічы Пух. На Йвана Купалу дзеўкі вянкі ўюць, на ваду пускаюць. Мікалаеўшчына Стаўб. На Йвана Купалу паздраўлялі ўсіх Іванаў. Ляхавічы Дзярж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 290 ▶