на аглоблях, на якія адзяецца атоса. Вязынка Маладз.
ЗУБЯНЯТЫ толькі мн. Экспр. Зубы. Бацька дась лепшага зьесьці. А чаго ён дась? Сыра сушонага! Зубяняты маладыя гэтыя, дык павыломліваіш іх. Я сам зламаў сколькі зубоў гэтым сырам. Бакачы Мядз.
ЗУНДАЛБ м. Неадабр. Маўчун. Што у яго ні пыталіся, гэты зундаль ня вымавіў ні слова. Кроква Лаг.
ЗУРНУЦЬ зак. Экспр. Штурхнуць. Яна як зурнула нявестку, дак тая і пакацілася. Цялякава Уздз.
ЗУСЁМ прысл. Зусім. Піла зусём ступілася, цяшка пілаваць. Хожава Маладз. У нас мост зусём благі, ніхто яго не правя. Курдуны Валож.
ЗПІАТНУЦЦА зак. Адхіснуцца. Яна як сунула ёй у пацёмках руку да вачэй, тая аш шшатнулася. Кукалеўка Чэрв.
ЗЫБАЎКА ж. 1. Зыбка. Пат траму паткладваецца выгінашчае дзерава, за дзерава завязваюцца вяроўкі, да якіх прычэпліваецца зыбаўка. Бясяды Лаг. Падвесіш зыбаўку на дрэве і пачынаеш жаць. Юшкаўка Віл. 2. Зыбкая мясціна. Я к станіш на балоце, дык зыбаецца й зыбаецца, во й зыбаўка. Бясяды Лаг. ЗЫБАЦЬ незак. Гушкаць, калыхаць. Бывала, сядзіш, кудзелю прадзеш і дзіця зыбаеш. Сакаўшчына Валож.
ЗЫБКАЦЦА незак. Калыхацца. Вунь там калыханка, мой унучак усё зыпкаўся, зыпкаўся, пакуль не атарвалася вяроўка. Баяры Маладз. ЗЫГ1 м. Тое, што і здрок. Бач ты, зыёі як чорная хмара нат каровамі лётаюць. Вішнева Валож.
ЗЫГАВАЦЬ гл. зігаваць ЗЫГАНУЦЬ зак. Гізануць. Карова такая сытая была! Я яе за повад, а яна на сьнягу як зыганула, волакам вёрст дванаццаць цягнула мяне. Чуць апрытомняў пасьля гэтага. Бяларучы Лаг.
ЗЫГАРАДЗЬ ж. Тое, што і выгарадзь. Сьвіньня зыгараць паламала. Бытча Барыс.
ЗЫГАРАДКА і ЗЫГАРОДКА ж. Тое, што і выгарадзь. Зімой жа ў хляўку увесь час, а летам дык у зыгаратку пусьцім - і харашы сьвіньні за лета вырастуць. Баяры Маладз. Зыгаратку зламала і ўцякла. Жызнава Віл.
ЗЫК м. Тое, што і ііз. Як зык, так я й плачу, коній ні магу ўтрымаць, потому што троя коній круцяцца, а сіла малая. Забар'е Віл. Пойдзіш сахой пахаць, быкі гэтыя ня йдуць, хоць ім нівядома што, а як станя зык, палятуць куды голью яны ўздумаюць. Засценак Лаг. Зык балюча кусае. Паплавы Бярэз.
ЗЫКАВАЦЬ незак. Тое, што і зігаваць. Каровы як пачалі зыкаваць, дык хоць ты плач. Ухвала Круп. Каровы у сьпякотны дзень зыкуюць, пазадзіраюць хвасты да к рэццы. Рудня Чэрв.
ЗЫКАЛА ж. Неадабр. Гаваруха. Во зыкала ўдалася! І ад кого толькі яна ўсё ведае, і ўсё разносіць па сяле. Вішнева Валож.
ЗЫКАЦЦА незак. Тое, што і зігаваць. Сяганьня скаціна зыкалася ў полі, што нельга было ўтрымаць. Малмыгі Віл.
ЗЫКУН м. Неадабр. Крыкун, гарлапан. Гэта такі зыкун, няма на яго ўпынку. Аляхновічы Маладз.
ЗЫМСІК м. Карніз у мураваным збудаванні. Зымсік знаходзіцца не на самым версе збудовы, а ніжэй выступам. Столькі галубоў насела на гэты зымсік. Краснае Маладз.
ЗЫР м. Халодны, пранізлівы вецер. Ну і зыр сягоньня, што хоць на двор ня выхоць. Аляхновічы Маладз. У тую ноч моцны зыр быў, памерзьлі агуркі на градзе. Зазерка Пух.
ЗЫР выкл. Ужываецца для абазначэння імгненнага дзеяння, хуткага погляду. Яна толькі неяк зачырвенілася і на яга коса зыр! Язні Віл.
ЗЫРКАЦЬ незак. Выглядаць, паглядаць. Яна як у хату зойдзіцца, дык па вуглах толькі й зыркаіць. Язні Віл.
ЗЫРКІ прым. Рухавы. Які зыркі чалавек гэты Васіль, так усё хутка робіць! Вецярэвічы Пух., ЗЫРЫЦЬ незак. Асудж. Углядацца пільна, бессаромна. Чаго ты так зырыш? Ці даўно бачыў? Аляхновічы Маладз.
ЗЫСКАЦЬ зек. Спагнаць. У мяне тут адзін як пазычыў, дык ледзьве гэтыя грошы праз суд зыскалі. Паплавы Бярэз.
ЗЫЧАНЫ у знач. наз. Суджаны. Сьмяюся свайму Васілю, што вунь яго зычаная пашла. Чабаі Валож.
ЗЫЧЭННЕ н. Пажаданне. Такого зычэння мне не патрэбна. Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. польск. życzenie 'тс'.
ЗЭВАЛ м. Зазубіна, шчарбіна (ад тачэння). Ну і натачыў тапор, адны зэвалы. Пруды Стаўб.
ЗЭДАЛ, ЗЭДАЛЬ м. Услон. А ў хаця быў стол доўгі такі, лавы каля сьцен, каля стала зэдлі стаялі. Вязынка Маладз. Садзіся во на зэдаль. Сакаўшчына Валож. Зэдаль у гэту хату вялікі, зоймя паўхаты. Дукора Пух. — Чаго ён плача? — Бо зваліўся з зэдла. Забрэжжа Валож. Прышла, прывіталася, прысела на зэдаль, пра здароўя пытаюся, а сама ўсё на печ паглядаю. Гранічы Маладз.; параўн. польск. zydel 'тс'. ЗЭДЛІК м. Памянш. да зэдаль. Зэдлік пастаўма ля печы, добра будзя зімою на печ узлазіць. Дукора Пух.
ЗЭС м. Пранізлівы холад. Такі зэс на дварэ, што й адубець можна, а ты ў чым ходзіш? Будслаў Мядз.
118 👁