ЗЭШЫТ 1 ЗЗшЫТлі. Сшытак. Дайця зэшытаў рахунковых для трэцяга аддзялу. Забрэжжа Валож. Bo, чуць ні забылася. Валік прасіў пяць зэшытаў у клетачку. Старая Веска Мядз.; параўн. польск. zeszyt тс'.
ЗЮЛЕНЬКІмн. Ласк. Гусяняткі. A зюленькі ў гэтьш годзе няўдалыя, можа, затое што холадна. Завішына Лаг.
ЗЮЛЯНЯТЫ лін. Гусяняты. Ідзі зюлянят паглядзі. Завішына Лаг.
ЗЯБРА ж. Зябліва. Холадна стала, зябра стыніць. Вішнева Валож. зявАць незак. Экспр. Углядацца. H y чаго ты зяваеш? Падай лепш зэдаль людзям ды сам сядай. Восава Мядз.
ЗЯЗЮЛЬКІ толькі мн. Бат. Дрыжнік (Briza), слёзкі. Я к раней, дык зязюлькі сушаць, потым завареаюць i гэтым наварам мыюць галаву. А цяпер усё па-новаму, нас, старых, маладыя ня слухаюць. Шутавічы Смарг. з я к р А ты прмм. Лупаты. Такое дзіцё зякратае, вочы па кулаку. Баяры Маладз.
ЗЯЛЁЗАн. Жалеза. Ета есьцяка дзераўляны дах, тады шчэ зялеза ня продалі, то ŭ naстроілі зь дзерава. Пудзіцк П ух. // перан. Не подымай адна, бо вельмі цяшка, як зялеза ўсядно напхана. Кляцішча Стаўб.
ЗЯЛЁЗНЩА ж. Toe, што i гр а б ё л к а. Маці, бывала, посьля зазімку, падрабіўшыся на хазяйсьцьві, здыміць з запечку посьцілку зь лёнам, унясець зялезьніцу i чэшыць. А тады й я памагаць стала. Але пакулъ наўчылася, дьік усё рукі абдзірала на цьвякі зялезьніцы. Лён густы, возьміш пасму, на руку накруціш ды па зялезьніцы хвастом лёну, а цьвякі вострыя, таркучыя - усё, бывала, рукі крывавіла аб зялезьніцу. Папоўка Мядз.
ЗЯЛЁЗНЫ прым. 1. Жалезны. А тады чэшым гэты лён на драўляную шчэтку спачатку, а посьля на зялезнаю, у я к ую понагнаны цъвякі. Рубяжэвічы Стаўб. 2. Пратэзны. Старая ужо. Зубоў сваіх няма, а зялезных не хачу ўстаўляць. Зазерка П ух.
ОЗялезны ход — ніжняя хадавая металічная частка воза. Даўней хто спраўней жыў, у таго i луччы конь быў i луччыя калёсьи Луччыя калёсы зваліся зялезны хот. А ў беннага - дрэнныя калёсы i назыв а л а дзеравянны хот. Восава Круп.
ЗЯЛЁШВД к. Трава як корм. Я ужэ зяленіва сьвіням назьбірала, трэба толькі скрышыць. Цялякава Уздз.
ЗЯЛЁПУХАж. Недаспелая садавіна. Наеўся гзтае зялепухі, дык жыватом цэлы вечар качаецца. Ляхавічы Дзярж. З 'ЯЛЧЗЦЬ зек. Згоркнуць. Сала так з*ялчэла, што выкінуць прыдзецца. Ляшчынск Мядз. Сала э'ялчэла, зжоўкла, у рот ні ўзяць. Паплавы Бярэз.
ЗЯЛЯЗКА и. Прае. Наклаў вугольля ў зялЯско ды й пагладзіў штаны. Сам можаш, не npaci! Будслаў М ядз.; параўн. польск. źelazko тс'.
ЗЯМЛЯ ж.
ОКолам яму зямля - ужываецца як праклён подламу, шкоднаму чалавеку. ВыпШ яны па чарцы, дык гэты стары чорт, каб яму на тым сьвеце зямля колам, ізноў ка мне: „Сынок, міленькі, — кажыць, - гані яе вон, мы табе другую найдзём". Язні Віл. Як толькі зямля носіць - пра подлага, шкоднага чалавека. Адлесься ад мяне! Я к цябе зямля носіць! Каб я была зямля, я б перад такімі, як ты, разверзлася i паглынула п, каб i бурбалкі ні пашлі. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЗЯМЛЯНКА ж. Пограб. Згніла ўжо гэта зямлянка, трэба новую рабіць, a ў дзеда i 'ciлы няма. Зазерка П ух. Дастань картоплі з зямлянкі. Млечкі Віл.
ЗЯНДИЛАК.М. Toe, што i з э д л і к. А во на зяндэлак сядзьце. Язні Віл.
ЗЯПА ж. Груб. 1. Рот чалавека. Hi разяўляй сваю зяпу, столь обваліццо! Вот бох голос даў! Раўчак П ух. 2. Пашча звера. Укусіў бы собака, каб ня кінуў у зяпу кус хлеба. Сырмеж Мядз.
ЗЯПАЦЬ незак. Неадабр. Гаварыць многа. Досыць зяпацъ, ідзі во работу рабіць. Сырмеж Мядз.
ЗЯРЗДЗЩЬ незак. Закладаць траву, бульбянік у азярод для суш кі. Бульбянік зярэдзілі яшчэ ў канцы жніўня. Заазер'е Віл.
ЗЯРНЁ, ЗЯРНб н. Зерне, каліва. Зярно пакацілася пат подлогу. Вецярэвічы Пух. Heшта малря, з макава зярнё. Ляшчынск Мядз.
ЗЯРОД м. Азярод, пярэплат. Тады вымаіш основу з лугу, кладзеш на тапчан, б'еш пранікам, растрасаіш i нясеш на зяроды, вешат там, кап сохла гэта пража. Белае Лаг. Гэта восянь сухая была, дык картаплянік i на полі высох, не прышлося яго на зярот цягнуць. Кухцічы Уздз.
ЗЯРбК м. Тое, штоі зр э н а ч а к. Зярок гэта самая чорная точачка ў воку. Рудня Чэрв. 1 ІВАНЁЦ м. Бат. Купалка (Erigeron). Кветкі такія у нас называют іванец. Іванец рвалі на Йвана Купала i ставілі ў кут. Паплавы Бярэз..
ІВАн КУПАЛА м. Абрад. Старажытнае свята летняга сонцастаяння ва ўсходніх славян, якое прыпадае на ноч з 23 на 24 чэрвеня ст. ст. На Иван# Куполу, кажуць, сонца купаяцца. Дукора Пух. /вон Купала хутка будзя. Вецярэвічы П ух. На Йвана Куполу дзеўкі вянкі ўюць, на ваду пускаюць. Мікалаеўшчына Стаўб. На Йвана Куполу паздраўлялі ўсіх Іванаў. Ляхавічы Дзярж
Дадатковыя словы
беш, заазере, зяндйлак.м, кбвых, эялчэла, івон
38 👁