Старонка 175
◀ / 290 ▶
К КАБ часц. Ужываецца пры выказванні праклёну, нядобразычлівага пажадання. Іду дамоў, а сьлёзы вочы туманам засьцілаюць. Кап тваю, думаю, мая ты бапка, душачку чэрці на тым сьвеця насілі, як ты маю курачку зьнясла. Кап ты, думаю, ні спажыла таго рубля, што азяла за яе, каб яны табе да капеячкі на лякарства пашлі. Гранічы Маладз. КАБАТ м. Душагрэйка, цёплая камізэлька на ваце. Каб ні холанна было, трэба кабат падніс адзяваць. Сакольшчына Уздз. Ты здагадалася кабат апрануць, а я зусім замерзла. Рубяжэвічы Стаўб. Зімой гаспадыні цяшка абысьціся бес кабата. Нізок Уздз. КАБДЗЮР м. Кіпцюр. Ну й кабдзюры адгадавала! А рабіць за цябе хто будзе? Скамарошкі Стаўб. КАБЕРАЦ м. Дыванок пад ногі. Як вінчаюць, стаўляюць нас на каберац, даюць сьвечку мужу і мне. Бубны Віл. А ў цэркві на каберац маладыя станавіліся. Нізок Уздз.; параўн. польск. kobierzec 'тс'. КАБЕТА ж. Жанчына, звычайна замужняя. Кабеты, якія жалі авёс, ставілі яго ў бабачкі; кабеты, якія жалі ячмень, ставілі яго ў мэндалі. Старлыгі Мядз.; параўн. польск. kobieta 'тс'. КАБЕЦІНА ж. Тое, што і кабета. Вясельля было малое, усяга на підзісят душ, але ж дай-ка ты — анна, без мушчыны, кабеціна — папробуй справіць тое вясельля. Язні Віл. Чаго крычыць гэта кабеціна, хто яе пакрыўдзіў? Петрашунцы Валож. КАБІНЕЦІК м. Паляўн. Гняздо на ружэйны патрон у патранташы. У патранташ пулі ўстаўляюць, ён на кабінецікі падзеляны. Забалоцце Смал. КАБЛУК м. Дужка ў кошыку, за якую бяруцца рукамі. Адзін каблук ужо гатовы, а нада два. Гілікі Валож.; параўн. польск. kabłąk 'дуга', 'лук'. КАБЛУКІ мн. Туфлі на высокіх абцасах. Тамара, дай мне тваіх каблукоў адзець, а то ў мяне біс каблукоў нага нікрасівая. Бяларучы Лаг. КАБУР м. Скрынка. Вазьмі вуня кабур, злажы ўсё, як было, ды пастаў, дзе стаяў. Скамарошкі Стаўб. КАБЫЛА ж. Бат. Свінарка (Paxillus atrotomentosus). Кабылы толькі вараныя ядзяць, яны паробяцца чорныя, але смачныя, як ясі. Тычынкі Уздз. КАБЫЛЁШКА ж. Памянш.-ласк., зніж. Кабыла. А кабылёшка была пры леся навязана, а чалавек думыў, што там нікога німа, а жонка піравізала кабылёшку, дык ён залажыў патрон, выстраліў — і забіў сваю гэту кабылёшку. Бакачы Мядз. КАБЫЛКА ж. Бат. Грузд асінавы (Lactarius controversus). Кабылкі — харошыя грыпкі, я люблю кабылкі. А сёліта, як ніякіх грыбоў німа, здаецца б, і мухаморы ела, ня то што кабылкі. Савоні Стаўб. Я ні ведаю, як называюцца гэтыя грыбы па-вучонаму, я называю іх кабылкамі. Раўчак Пух. КАБЫЛЯНЕЦ м. Мед. Апендыцыт. Палажылі яго ў бальніцу, зрабілі аперацыю і выразалі кабылянец. Каменка Уздз. КАВАЛІХА ж. Жонка каваля. Стаў с таго часу мой Васіль у кузьні працаваць. А мяне ўсе сталі зваць каваліхай і цяпер так клічуць. Восава Круп. КАВАЦЬ незак. Пакрываць паверхню чаго-н. насечкамі. Каб камяні жарон былі вострымі і лепей малолі, іх куюць. Але цяпер німа каму пакаваць жарон. Вецярэвічы Пух. КАВЕНЧЫЦЦА незак. Мучыцца, пакутаваць ад фізічнага болю. Як секануў сабе па назе, дык вунь ужо другі месяц зь ёю кавенчыцца. Люціна Валож.; параўн. польск. kawęczyć się 'тс'. КАВЕНЯ ж. Качарга. Была кавеня, але неяк усунала ў самы жар, дык яна палавіну адгарэла. Бясяды Лаг. КАВІЛА ж. Сажань. Кавілу на плечы і пашоў мераць загон. Стражы Віл. КАВЫЛКА ж. Тое, што і кавіла. Кавылкай адмераюць дзялку, і глядзіш за ёй цэлая лета, кап полатая была, каб буракі добрыя расьлі. Баяры Маладз. КАВЯНІШЧА н. Дзяржак, ручка ў качарзе. Была кавеня добрая, але кавянішча адгарэла. Мужыка няма, дык яшчэ й ні зрабіла новае кавянішча. Бясяды Лаг. КАГАДЗЕ прысл. Толькі што, нядаўна. Яна кагадзе вышла. Горкі Стаўб. КАГАЛ м. Шумны натоўп, зборышча. Сабраўся ўжо кагал ля школы, і наш пабех. Палессе Мядз. КАГАЛАМ прысл. Гуртам, усе разам. Аснуюць, тады зьнімаюць са сьцяны і мочаць, абліваюць вадой. Тады ўжо сабіраюцца бабы кагалам і б'юць пранікам або ў ступі таўкачом. Пасьля гэтага аснову сушаць на сонцы або ў хаці. Шавярнічы Бярэз. КАГАМЕТ м. Качалкі, прылада для качання бялізны. Даўней дастаў с печы кагамет ды пакачаў, што табе трэба, а цяперака ўжо ўцюх. Рудня Чэрв. КАДАЎБЕЦ і КАДОЎБЕЦ м. Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны. Бабуля соль у кадаўпцы дзяржала, у нас кадаўбец на соль. Яміна Віл. Ганначка, бяры ваду ў тым кадоўпцы, што пад вакном стаіць. Рудня Стаўб. КАДЗЕ прысл. Тое, што і кагадзе. Чаго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 290 ▶