Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
i іюнь 173 лоцце Смал. Нешта зьела такоя, што ірве ўвесь дзень. Саланая Валож. Нешта ташніць, гатова ірваць. Дукора Пух. ІРВОТА, РВОТА ж. i ІРВбТЫ мн. Ваніты. Майгр налога ўночы мучыла ірвота. Бытча Барыс. Ірвота бывав пры атраўленьні. Забалоцце Смал. Ірвоты началіся, можа палехчаець. Ігрушка Круп. У мяче нешта рвота аткрылася, нешта зьела нядобрая. Вецярэвічы Пух. ІРДЗЁЦЦА незак. Злавацца, супраціўляцца. Яна стала гэтых выпіхаць, а яны ірдзеліся, ня хацелі ісьці. Дукора П ух. ІРЗАЦЬ незак. 1. Адзывацца ржанием. Так ужо конь ірзаў, так ірзаў! Забалоцце Смал. 2. перан. Смяяцца гучна, рагатаць. Нша чаго столькі ірзаць, бярыся за кніш ку, пачытай хоць капільку! Пярэжыр П ух. ІСК м. Пчал. Пчаліная разведка, пошукавы палёт пчол. Перад раенъням пчолы ідуць на іск. Мікалаеўшчына Стаўб. Дзьве сямЧ ня могуць быць у вульлі, яны боруюцца катора катору выгане. Тады матка пакідае вулей, калі іск нойдзе добрав месца. Бяларучы Лаг. ІСКАРКА ж. Бат. Гваздзік.(Dianthus). На іскарках пчолы мёд бяруць. Іскаркаў другі рас называюць гвазьдзічкамі. Хожава Маладз. ІСКАЦЬ незак. Шукаць. — Дзеці, што вы там ішчаця? Кукалеўка Чэрв. Найду не найду, а пайду іскаць, нада паіскаць. Забалоцце Смал. ІСКРУТАК м. Скрутак. Жонка іскрутак здору дала. Цялякава Уздз. ГСКУРбЖЫЦЬ зак. Паламаць. Іскурожыў ровар, цяпер пяшком хадзі. Літва Стаўб.'Яровы везьлі, ехалі з гары. Яровы з прыцэпа стукнулі ў кабіну — увесь трактар іскурожыла. ХатаваСтаўб. ІСПАС м. Рэліг. Хрысціянскае свята, якое адзначаецца 6. V III ст. ст. На icnac яблыкі ўжо гатовы. Нізок Уздз. V Прышоў — шипло лета ад нас. Прышоў іспас — усяму час. Дукора П ух. Прышоў іспас — лета ад нас. Рудня Чэрв. ІСПАСАЎКА ж. Пара на зыходзе лета (з 1 па 16 жніўня ст. ст.). На іспасаўку пасьцШ некая i. Рудня Чэрв. Не агледзяліся, я к іспасаўка прыгала. Ляхавічы Дзярж. V Іспасаўка — ластаўка, пятроўка — галадоўка. Нізок Уздз. ІСПОТІ Й лік. Рукавіцы сваёй работы. К упленыя - гэта рукавічкі, пальчаткі, а сваёй работ — іспоткі. Я прышла прасіць той іголкі, шаршаткі, іспоткі пачыніць. Ігрушка Круп. Ісподнік м. Жаночая кашуля з белага паркалю. Ганна дык заўсёды ісподнік c карункамі ш ыя.М вцкі Мядз. ІСибШ йКІтолькі мн. Мужчынская сподняя бялізна. A мужыком тожа ісподнікі зь бялёнага палатна шылі, я к i бабам, толькі на каўнерык бралі крамнага палата, ш ю б ня цёрся на шыі. Задор*e Лаг. ІСПбЛЬЗУВАЦЬ зак. Выкарыстаць рацыянальна. Трэба якую адзёжыну купіць, але кап толькі яе іспользуваць, недарагую. Забалоцце Смал. Ня ўмеяш ты ўрэмя ўмела іспользуваць, затым i гаруяш. Ляхавічы Дзярж.; naраўн. рус. использовать тс'. ІСПУГ, СПУГ м. Перапуд, спалох. Ям у ад іспугу так стала. Рудня Чэрв. Дзяцёнак мой спугаўсь, са спугу схватваіццо ноччы. Бытча Барыс. Ад іспугу i памерці можна. Бясяды Лаг.; параўн. рус. испуг 'тс\ ІСПЫТВАЦЬ незак. 1. Выпрабоўваць з мэтай высвятлення прыгоднасці. Нада яго іспытаць, я кі ён. Паплавы Бярэз. 2. Правяраць. Ня іспытвай майго цярпеньня. Кукалеўка Чэрв. ІССУШЫЦЬ зак. Высушыць. Тыя баравікі я іссушыла. Дукора Пух. ІСТРУГАж. Спец. Струг. Іструга дзеравянная, ею сьпіцы стругаюць. Цялякава Уздз. iC U f незак. Ф Ісці пад вянец - вянчацца, уступаючы ў шлюб. Раней, я к пад вянец ісьці, дык трэба было i наткаць, i напрасьці, i панашываць усяго. Завішына Лаг. Ісці (прысці) на прымы — стаць прымаком. Я табе скажу, Шура, трэба да Зосі на прымы йсьці i будзім жыць с табой побач. Ён кажыць: „ Не, я думаю, каб да Вандзі прысьці на прымы". Залазоўе Віл. Ісці ў прочкі — сыходзіць з дому, не ўжыўшыся з мужам або жонкай. Троя дзяцей, i ўжо ў сілах ні было мне. Сабрала дзяцей, вузялок i пайшла я ў прочкі. Аляхновічы Маладз. Не ісці на памяць - не ўспамінацца. Прышлі: „Бабушка, мы да вас прышлі, можа вы даўнейшыя песьні нам сьпеяце?* Кажу, пазабывалася. Зразу нешта ня йдуць на памяць гыя песні. Калініна Дзярж. Дамоў ісці - паміраць. Перажыў цяшкае, дажыў да лёхкага, але няма ўжо калі зкыць: дамоў трэба йсьці. Цялякава Уздз. ІСЦЬ незак. Toe, што i іс ц і. Падумала, параілася з раднёй ды ŭ пашла [замуж]. Бо нада было ісьць, яшчэ тры сястры старэйшыя ні зайшоўшы былі, a бацька хацеўяк найскарэй выперці замуш. Пузыры Мядз. ІЎКІ толькі мн. Саначкі ca спінкай. Дзеці каталіся на іўках, штурхаліся на горцы. Палачаны Маладз. ІХНЫ, ІХІ займ. Іхні. Hy, бацькі іхныя [вугрьі] ні варочаюцца сюды, а малёк сюда йдзець [ну, вядома щ, ня ўвесь ён прыдзёць сюда!]Мядзел Мядз. Ьсна машына „М асквіч". Дукора П ух. Іха хата ад нас прас тры двары. Вялікая Вуса Уздз. Іхі хлопяц вельма харошы. Пудзіцк Пух ШШЁКТ м. Парнік. Гэтыя бураке, мусіць, с ішпектаў. Цялякава Уздз.; параўн. польск. inspekt *тс\ ttbffi» м. Чэрвень. Было гэта ў першыя дні іюня. Задубенне Віл.; параўн. рус., июнь *тс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шйпло, ісйбш, іскрўтак, іспбднік, істрўгаж
9 👁
 ◀  / 290  ▶