праз рот ішла кроў, і памёрла. Абасілілася. Пагост Віл.
АБАСЛАВІЦЬ зак. Благаславіць. Падышла маці яга да стала, выпілі мы зь ёй па чарцы, яна нас абаславіла. Баранцы Віл.
АББІЎКА ж. Тое, што і абабіўка. Аббіўка на дзіване натта харошая, так прышлася да абояў — рада, што ўзялі. Малмыгі Віл. Сьпінка ў крэсьле адвальваецца, ношкі шатаюцца, сядзеньня ўгнулася, аббіўка парвалася. Ляхавічы Дзярж.
АБГАДЗІЦЦА зак. Забрудзіцца, вымазацца, выпацкацца. Ён так абгадзіўся, што дагэтуль атмыць ні магу. Люцец Барыс.
АБГАРОДА ж. Агароджа. А тады кажу: „Ідзеця да гэтых, (што) жалезная абгарода, дак от гэта хазяйка ўсюды ходзіць: па свадзьбах, і па гасьцях. Яна песьні ўмея й ціперашнія і доўнейшыя. Калініна Дзярж.
АБДЗІРКІ толькі мн. Кастрычныя рэшткі ад часання лёну або пянькі на грэбень, ачоскі; усё, што застаецца на грэбені. Глянь, колькі абдзіркаў насабіралася, можна цэлую кудзелю зрабіць. Ляхавічы Дзярж.
АБДЗІРКУС м. Гарэза, дуронік, непаседа. Не набраіца адзення на гэтага абдзіркуса: месяца не прайшло, а галошы парваў, рубашку распаласаваў. Межава Чэрв.
АБЁДАШНІ прым. Які ў часе супадае з абедам. Сын сёньня абедашнім аўтобусам прыехаў. Бясяды Лаг.
АБ'ЁДДЗЕ н., толькі адз. Корм для свойскай жывёлы, рэшткі яго ад зімы. У нас яшчэ ў паветі многа аб'едзьдзя астаецца. Пількаўшчына Мядз.
АБ'ЁДЗІНЫ толькі мн. Аб'едкі, недаедкі. Госці парасходзіліся, нікога с прыстойных не засталося, на стале адны аб'едзіны валяюцца — і нам нада падавацца дамой. Межава Чэрв.
АБЁРДЗІЦА, БЁРДЗІЦА ж. Планачка для мацавання трысцінак у бёрдзе. У абердзіцы ўстаўляецца трысцё, абердзіц чатыры ў бёрдзе. Зламаецца абердзіца, прыдзецца ўсё бёрда пераплётаць. Мікалаеўшчына Стаўб. Бердзіцы — гэта пруткі для ўтрымання трысьця. Вецярэвічы Пух.
АБЁРНЕНЫ дзеепрым. зал. пр. ад абярнуць. Стаяў панарат абернены, хлопчык узьлес на гэты панарат і зваліўся з гэтым панарадам, так што прыбіўся. Замошша Віл.
АБЁРТУВАЦЬ незак. Абвярчваць, абкручваць. Лапці, у лапцях забарсьні доўгія, да калена абертуяш анучы, аборамі ўматаў нагу — і пашоў. Дрычын Пух.
АБЕРУЧ прысл. Папераменна, то адной рукой, то другой. Мы суткамі аберуч яе калыхалі: такая крыклівая расла. Цялякава Уздз.
АБЖАЛІЦЬ зак. Абскардзіць. Рашэньне суда яшчэ абжаліць можна. Грабёнка Чэрв.
АБЖЫНКІ толькі мн. Абрад. Святкаванне пачатку жніва. Сабіраімся, бяром сярпы, ідзём жаць. Тады абжынкі зробім. Бубны Віл. І абжынкі гулялі. Жнём жыта, вянок саўём, прынясём у кантору, дзе нашы гаспадары, рукавадзіцелі. І пяём абжынкі. Зачысце Барыс.
АБЗА ж., толькі адз. Неабчэсаны верхні знадворны слой бервяна. Абза гавораць, як дом рубяць, ды дзерава абзаватае, не прыстае бярвяно да бярвяна. Вялікая Вуса Уздз.
АБЗАВАТЫ прым. Неабчэсаны. Гл. абза.
АБЗУЙ м. Неабрэзанае рабро дошкі. Абзуі атрымліваюцца тады, калі на дошкі распілена круглае бервяно. Бывае, што абзуй і падгабляваць трэба. Мікалаеўшчына Стаўб.
АБЗЫЎНУЦЦА зак. Падаць голас, абазвацца. Як увайшла ў хату, дык абзыўнулася, ды як загалосіць! Дукора Пух.
АБІВАЦЬ незак. Вымалочваць. Лён харошы трэба, скора камбайн пусцяць: рве, вяжа і абівае. Бяларучы Лаг. Абіваць тунікі — гультаяваць, бяздзейнічаць. Ты нічога ня робіш, абіваеш тунікі. Каменка Уздз.
АБІРАКА м. і ж. Абірала, грабежнік. Фашысты такія абіракі, усё забіралі. Гілікі Валож.
АБІЯКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве. А твой бацька зямлі хоць і многа меў, а абіякі насіў — усё на боты ні выходзіла. Дзераўная Стаўб. За маею памяцю некія абіякі насілі. Я помню, пад боты падбівалі дзеравяныя падэшвы, абіякі зваліся. Савоні Стаўб. Маладыя ня толькі ні насілі, але нават і ні бачылі абіякаў. Паплавы Бярэз.
АБКАЗАЦЬ зак. Расказаць падрабязна. А ты ў Шачойчыхі папытайся, яна табе ўсё апкажа. Клетнае Барыс.
АБКІДКА ж., толькі адз. Абвязванне. Зрабі апкідку, будзець цепкацца. Вішнева Валож.
АБКЛАДАЦЬ незак. Абшываць па краях футрам (пра адзенне, абутак). Даўней такія спрытныя ўланачкі шылі, суконныя, мехам абкладалі. Рубяжэвічы Стаўб.
АБЛАДЗІЦЬ зак. Абчысціць ад лушпаек, падрыхтаваць да варкі. Сыночак, навастры нож, бо ён вельмі тупы, а трэба на вячэру бульбы абладзіць. Рудня Лаг.
АБЛАТАШЫЦЬ зак. Абабраць, абарваць (садавіну, агародніну), дапускаючы глум. Як уварваліся малыя, дак увесь сад аблатошылі. Ляшчынск Мядз.
АБЛАЎНОЕ ПАЛЯВАННЕ. Паляванне, калі месца, дзе знаходзіцца звер, ачэпліваецца паляўнічымі і загоншчыкамі. Аблаўное паляванне праходзіць так: некалькі паляўнічых адзначаюць пэўны аб'ект і расстанаўліваюцца на адлегласці адзін ад аднаго і ідуць на звера. Яруды Стаўб. Паляваньня с флажкамі — аблаўноя паляваньня. Рудня Чэрв. Аблаўное паляванне — калі месцазнаходжанне звера
110 👁