посуд з круга. Пасьля таго як выраб гатовы, ганчар зразае яго дротам. Здымае с круга і ставіць на дошку. Івянец Валож.
ЗРАЗАЧКУ прысл. Адразу. Як пачуў ён гэтакаю мову, дык зразачку яго ад мяне адвярнула, у другую ш суботу пашоў да маей сусеткі гарэлку піць. Пузыры Мядз. Ня буць там доўга, ідзі зразачку дамоў. Каменка Уздз.
ЗРАЗІК м. Тое, што і зраза. Ушчапіў дрэўкі зразікамі, хай растуць. Ляшчынск Мядз.
ЗРАЗУ прысл. Спачатку. Зразу абівалі бялізну пранікамі, гэта цяпер усялякія машыны ды парашкі. Пудзіцк Пух.
ЗРАНІЦЬ зак. Нарадзіць дачасна. У прошлым годзе нам не пашанцавала: карова цялё зраніла. Бясяды Лаг.
ЗРАСЦІ зак. Прарасці, пусціць парасткі. Трэба прадаць сьвіныя картоплі, а то ж зарас зрастуць ды й выкідай вон. Вялікая Вуса Уздз.
ЗРАЧОК м. Зрэнка. Як паглядзіш на чорны прадмет, дык зрачок становіцца большым. Забалоцце Смал.
ЗРОСЦІНА ж. З'яднанасць у адно цэлае ў працэсе росту. Калі ўнізя дрэвы зрасьліся, дык гэта зросьціна, а калі ўгары, то вілаватыя. І ў садзе зросьціны бываюць. Саланая Валож.
ЗРУШАНЫ дзеепрым. Падарваны. Яшчэ з дзяцінства ён зрушаны. Гілікі Валож.
ЗРУШНІК м. Ганч. Гаршчок гліняны з двума вушкамі. Куплю зрушнік на сьмітану, у ім добра пераносіць за дьве ручкі. Акалова Лаг.
ЗРУШЫЦЬ зак. Падарваць. Паехаў у лес, паднёў ясеню і зрушыў жывот. Цялякава Уздз.
ЗРЭБНІНА ж. Грубая кастрывая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні лёну. Коўдры патшывалі зрэбнінай, кудзелі накладуць і патшывалі. Дзераўная Стаўб.
ЗРЭМТАЦЬ зак. Экспр. Зрабіць абы-як. Зрэмтала, зрэмтала абы-як і пашла. Чабаі Валож.
ЗРЭНАЧАК м. Анат., памянш. Зрэнка. У воку зрэначак, калі няма зрэначка, то вока не бачыць. Вялікая Вуса Уздз.
ЗУБ м. Жалезны выступ на грабёнцы. Ці тужэй нада атосу, ці слапчэй, дык падыміш ці апусьціш на зуб вышай ці ніжай. Пруды Стаўб. 2. Бат. Спарыння. Зубы — такія рошкі чорныя аш павылазяць с коласа. Рудня Лаг. 3. Ткац. Памылка, перамота. Ідзі ты ад мяне, ні дуры галавы, а то во загаварылася і зуб наткала. Бубны Віл. Прас понаш кінула і зуб наткала. Княгініна Мядз. ◊ Зубы зламаць — пацярпець няўдачу. Няма, каб пагаварыў адзін на адзін, пагадзіўся, дык ён думае бацьку зваяваць. Не, галубок, зубы зломіш! Мікалаеўшчына Стаўб. На галодны зуб — будучы галодным, хочучы есці. Каб на галодны зуб, гэтыя скварачкі пашлі п, а як наеўшыся, то шукаюць чаго смашнейшага. Савоні Стаўб. Ні ў зуб нагой — ані нічога (не ведаць, не разумець). Журнал класны хлопцы скрадуць, усім пяцёрак і чацьвёрак наставяць — і парадак. А тады як прыехала новая настаўніца, ніхто ні ў зуб нагою тое хіміі. Пытаецца пра валентнасць, а мы й ні чулі пра яе. Мікалаеўшчына Стаўб. Палупіць зубы — пасмяяцца шчыра, ад душы. Ну хопіць. І так мы ўжо з вамі зубы палупілі! Трэ сена грэсьці. Пудзіцк Пух. Па (чыіх-н.) зубах што-н. — адпавядае, падыходзіць (страва, ежа). А мой стары любіць вермішэлеву кашу, кажыць, што па яга зубах. Калодкі Віл.
ЗУБАР м. Заал. Зубр. Зубар, кажуць, такей, як бык — і хвост, і рогі. Паплавы Бярэз.
ЗУБАСКАЛЬ м. Неадабр. Зубаскал. Ну й зубаскаль ты бесталковы, памаўчаў бы хоць, пакуль старэйшыя гавораць. Грабёнка Чэрв.
ЗУБЕЦ м. Тое, што і зуб (у 2 знач.). Зупцы растуць на каласах жыта, яны чорныя. Аптэкі зупцы зьбіраюць на лікарства. Ратуцічы Барыс.
ЗУБІШЧА н. Запаленне дзёсен у дзіцяці. Пры зубішчы ў дзіцяці на дзёснах як гарошак, такая балючая, што ня можа сіску браць. Малмыгі Віл.
ЗУБНІХА ж. Зубны ўрач. У мяне на кватэры зубніха стаяла летась. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЗУБНЫ у знач. наз. Зубны ўрач. Раней у нас не было зубнога, а цяпер прыслалі. Дык добра стала. Гілікі Валож. Пайду на тым тыдні к зубному лячыць зуп. Ляхавічы Дзярж.
ЗУБРА ж. Заал. Зубрыца. Ну, раз ё зубар, то ё і зубра. Паплавы Бярэз.
ЗУБРАНЯТКА н. Заал. Зубраня. Зубранятка часцей за зубрыхай бегае. Бясяды Лаг.
ЗУБРАТЫ мн.; адз. зубраня н. Зубраняты, дзеці зубра. У нас гаворуць зубраты на маленькіх зуброў. Ігрушка Круп.
ЗУБРАЎ прым. Зубрыны. Зубравы рогі ні такія, як у быка. Зубрава сьпіна нейкая выгнутая. Саланая Валож. Зубраў сьлет заўсёды адрозьніш: яны стадамі ходзяць. Рудня Чэрв.
ЗУБРОНАК м. Тое, што і зубранятка. Зубронак ён пад від бычка, я яго гот пяць назат бачыў. Рудня Чэрв.
ЗУБРЫХА ж. Тое, што і зубра. Зубра бачыў, а зубрыхі не разгледзяў. Ляхавічы Дзярж.
ЗУБРЫЦЬ незак. Вастрыць, насякаючы зуб'е. Загадзя мужыкі сярпы зубраць, каб жаў ён добра. Восава Круп. // перан. Лаяць, дакараць. Мужык выпіць любіў, а яна яго зубрыла і зубрыла. Арцюхі Стаўб.
ЗУБЧАК м. Металічная пласцінка з выступамі, выглядам падобная на грэбень, да якой мацуецца атоса. Зупчакі — жалезныя выступы
78 👁