Старонка 168
◀ / 290 ▶
хлопчык знаны, ён і летась з Мішкам гуляў, Ґоцкага Віціка Мацеяваго сын. Савоні Стаўб. ЗНАРАВІЦЬ зак. Раззлаваць. Дзеці хутка знаравілі старога так, што ён за дзяшку схапіўся. Ракаў Валож. ЗНАЦЬ у знач. вык. Відаць, можна заўважыць. Буракі пасадзілі даўно і ратке знаць. Каменка Уздз. Не знай не ведай — зусім не ведаць. Гэтага свайго жаніха не знай не ведай, але ж бацькі аддалі на багацьце. Баяры Маладз. ЗНАЦЬКА ж. Усявед. Іш ты, такая знацька-выіскалася! Скрось табе дзела! Баяры Маладз. ЗНАЧЫЦЬ незак. Праводзіць, намячаць радкі. У нас грады значаць. Кончым грады значыць сёньня да вечара, а заўтра будзем садзіць. Хожава Маладз. ЗНЕЖЫВЕЎШЫ у знач. прым. Непрытомны. Ляжыць такі белы, зьнежывеўшы. Хожава Маладз. ЗНЕЛЮБІЦЬ зак. Адчуць моцную непрыязнасць да каго. Зьнялюбіла яго, ні на вочы. Савоні Стаўб. ЗНЕТАЦЬ зак. Экспр. Забіць. Шчэ рас пікні — зьнетаю! Мацькаўцы Віл. ЗНЕЎДАЛЕЦЬ зак. Захварэць. У іх хлопчык маладзей ад майго на два гады знеўдалеў і яго ў бальніцу паклалі. Мядзел Мядз. ЗНЕЧАЎКУ прысл. Знянацку, неспадзявана. Маўчаў, маўчаў, а потым знечаўку пытаецца, ці далёка станцыя. Сцебіракі Віл. ЗНЁСАЧАК м. Зносачак. Зьнёсачак — гэта маленічкая яйцо. Бяларучы Лаг. ЗНІЖКА ж. Ільгота, скідка. Ён пасьвечанне пенсіянера паказаў, зьнішка была пенсіянеру. Савоні Стаўб.; параўн. польск. zniżka 'тс'. ЗНІМШЧЫК м. Тое, што і з'ёмшчык. Учора зьнімшчык хадзіў, браў карткачкі ўвялічваць, і я заказала. Ляхавічы Дзярж. ЗНІЦЕЙКУ прысл. Незнарок. Зніцейку наступіў на касу і парэзаў нагу. Лісіцы Мін. ЗНУШЧАЦЦА незак. Здзекавацца. Бедныя етыя дзеці, так мачыха знушчалася зь іх. Дукора Пух. ЗНЭРВАВАНЫ у знач. прым. Даведзены да нервознага стану. Прыіжджаіць ён [доўга часу ні было], прыехаў. Прыехаў знэрваваны. Залазоўе Віл. ЗНЯВІДНЫ прым. Ненавісны. Такія ж зьнявідныя сьвіня, усё роўна як галодныя, як мукі ня елі, вернуць карыта. Вялікая Вуса Уздз. ЗНЯСЦІ зак. Забраць, украсці. Кап тваю, думаю, мая ты банка, душачку чэрці на тым сьвеця насілі, як ты маю курачку зьнясла! Гранічы Маладз. ЗНЯХАЯЦЬ зак. Тое, што і зганіць. Так ужо зьняхаіў, што й напраўду можна падумаць, што яна ніраха. Рудня Чэрв. ЗНЯЦЬ зак. Разабраўшы, зняць з паверхні (звычайна пра пабудовы). Яго рот такі: адно каб лёхко рабіць і смашно есьці, тое рабіць, што сам хочу. Бачыце, усіх с футара зьнялі, а іх ні зьнялі, сядзелі. Арцюхі Стаўб. ЗНЯЧЭЎКУ прысл. Тое, што і знечаўку. Зьнячэўку пасьлізнуўся і нагу зламоў. Цялякава Уздз. ЗОБ м. Анат. Валляк, пашырэнне шчытападобнай залозы пры базедавай хваробе. Цяпер жа дактары кажуць зоп, дык і мы ўсе кажам, а раней казалі валяк. Вялікая Вуса Уздз. ЗОБІК м. Пчал. Мядовы страўнік пчалы, у якім цукрысты сок перапрацоўваецца, ператвараецца ў мёд і пераносіцца ў вулей. У зобік пчала набірае сок с кветак, у зобіку яна пераносіць сок у вулей. Вецярэвічы Пух. ЗОДА ж. Сода кальцыніраваная. Зода вышла, трэба купіць. Зода добра бялізну адмывае. Ходасы Мядз. ЗОЛЗАЧКА ж. Памянш. Тое, што і грызолачка. Бачыш ты! І ў курэй золзачкі ест, некія золзачкі ля вольля з аднаго боку і з другога. Савоні Стаўб. ЗОНЦІК м. Суквецце парасонавых раслін. Многа белінькіх зоньцікаў, на той гот будзя сваё насеня. Ляхавічы Дзярж. ЗОРАЧКІ мн. Спец. Павучкі пры вышыванні. Яна красіва ўмеіць дзелаць зорачкі. Ігрушка Круп. ЗОРКА ж. Бат. Смалёўка (Silene). Зоркі на лугу растуць, цьвяты як у смолкі, але крыху драбнейшыя і сьвятлейшыя. Рудня Чэрв. ЗОРЫ толькі мн. Аж зоры з вачэй пасыпаліся — пра адчуванне імгненнага вострага болю. Гэтак ужо ляснуўся, аж зоры з вачэй пасыпаліся. Літва Стаўб. ЗОЎТРА прысл. Заўтра. Зоўтра вывезям гной, пасьлязоўтра пасадзім картошку. Вецярэвічы Пух. ЗРАБІЦЬ зак. Начараваць. У карчме сабраліся мушчыны, сядзелі гаварылі і заспорылі. Адзін кажа, што як зраблю, дык гэты сыр будзе чорны, адраблю, будзе белы. Саланая Валож. Зрабіць па чарцы — выпіць крыху. Прыехаў ён да мяне, пасадзілі нас за стол, зрабілі па чарцы, а тады паехалі вянчацца. Баранцы Віл. ЗРАДЗІЦЬ зак. Урадзіць. Наша картопля зрадзіла, цэлы пограп накапалі. Цялякава Уздз. ЗРАДНІК м. Здраднік. Былі такія зраднікі, каторыя даносілі паліцаям, дзе астанавіліся краснаармейцы, каторыя не маглі перабрацца цераз фронт. Загрэбля Уздз. ЗРАЗА ж. Зб. Прышчэпачны матэрыял. Вясной зразы за кару прышчэпліваюць. Ляшчынск Мядз. ЗРАЗАЦЬ незак. Ганч. Здымаць гатовы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 290 ▶