Зьмейка — гэта так называецца маленькая пілачка ў нас. Завішына Лаг.
ЗМЕРЦІ зак. Вымерці. У яго ўвесь рот па мацяры зьмёр, і маці яго памерла с сухотаў, прыродныя сухоты ва ўсіх. Мікалаеўшчына Стаўб. Іх уся сям'я зьмерла. Цялякава Уздз.
ЗМЕСЬ ж. Мяшаны лес. Кругом тут толькі зьмесь, баравыя лясы далёка. Нізок Уздз.
ЗМЕШАНЫ дзеепрым. Стаптаны, збіты. І бручка, і ўсе нашы картоплі сёньня зьмешаныя коньмі. Вялікая Вуса Уздз.
ЗМІРЫЦЦА зак. Памірыцца. Сусетка перапрасіла, і яны зьмірыліся. Цялякава Уздз.
ЗМІТРАВЫЯ ДЗЯДЫ абрад. Уст. Субота перад змітравым днём, які прыпадаў на 26.Х. ст. ст. На зьмітравыя дзяды ладзілі вячэру, паміналі родных. Бясяды Лаг.
ЗМІТРАЎКА ж. Уст. Асенняе рэлігійнае свята. Заўтра ў нас зьмітраўка, гэта 26 кастрычніка па-старому. Ігрушка Круп.
ЗМІТРАЎСКАЯ СУБОТА уст. Тое, што і змітравыя дзяды. У зьмітраўскую суботу, як раней, паміналі пакойнікаў — дзеда, бабу, родных. Рабунь Віл.
ЗМУЛІЦЬ зак. Сцерці, зрабіць мазалі. Абуў малыя боты і ўсе ногі змуліў. Паплавы Бярэз.
ЗМУРАЧКА ж. Маршчынка. Я, дзетачкі, ужо старэнькая: увесь твар у змурачках. Мільча Віл.
ЗМУРКІ толькі мн. Абрад. Тое, што і жмуркі. Некалі, як перахрысьцяць дзіця, дак на чацьвёрты дзень рабілі змуркі, частавалі бапку і кумоў, мылі дзіця, як бытта змывалі ўсё кепская зь дзіцяці. Цялякава Уздз.
ЗМУЧОНЫ дзеепрым. Збоўтаны, каламутны. Ну вот! Скалацілі твань вяслом, цяпер вада змучоная. Рудня Чэрв.
ЗМУШЧАЦЦА незак. Здзекавацца. Так ужо змушчаліся з гэтай сіраты, што ён, бедны, кожны дзень плакаў, звоў маці. Цялякава Уздз.
ЗМЫВАК м. Кавалачак матэрыялу для мыцця пасуды. Без змывак не так добра пасуду памыеш. Загор'е Маладз.
ЗМЫДЛІК м. Змылены кусочак мыла. Там змыдлік на лаўцы ляжыць, то і тым памыесься. Зазерка Пух.
ЗМЫЛКІ мн. Вада, у якой мылася бялізна; пазалкі. Ня вылівай вон змылкаў, у іх можна памачыць анучы. Дукора Пух.
ЗМЫЧОК м. Пара паляўнічых сабак (кабель і сука), якія прывучаны ганяць разам. Змычок, або пара, яны бягуць сьлед у сьлед заўжды. Паплавы Бярэз.
ЗМЭНЧЫЦЦА зак. Стаміцца. Мая дачушка так змэнчылася, што ціпер сьпіць як забітая. Вялікая Вуса Уздз.; параўн. польск. zmęczyć się 'тс'.
ЗМЯЙСЦІЦЦА зак. Змясціцца, умясціцца. Васімнасьця пушак [сярчыкоў] можа я ўжо і ў сумку ні ўлажу? А можа й зьмейсьцяцца? Старая Вёска Мядз.
ЗМЯКНУЦЬ зак. Змокнуць. Пакуль карову выгнала, зьмякла ўся, аж вада цячэ с каптура. Клетнае Барыс.
ЗМЯНІЦЦА зак. Пераапрануцца. Мы парцізанам есьці давалі і зьмяніцца. Каменка Уздз.
ЗМЯШАЦЬ зак. ◊ Змяшаць з граззю — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць. Ёй нічога ня стоіць нагаварыць на цябе ўсякую несусьвеціцу, змяшаць з гразьзю. Дукора Пух.
ЗНАДОБІЦЦА зак. Спатрэбіцца. Паглядзітка, ня выкідай, гэта ж яшчэ можа знадобіцца. Галянова Віл.
ЗНАЁМАСЦЬ ж. Знаёмства. Ні любіліся, нічога, так па знаёмасці жаніліся. І жылося так. Новікі Мядз.
ЗНАЙНІЦА ж. Левы бок тканіны, выварат. Надзела сукенку на знайніцу. Халмоўка Барыс.
ЗНАЙСЦІ зак. ◊ Знайсці ўправу — супакоіць, уціхамірыць сілай, пагрозай. Каб яна сварылася са мною так, як з яго кабетаю, я б на яе знайшоў управу! Яна б духу майго баялася! Горкі Стаўб. Каб табе заняло, думаяш, што на цябе ўправы ні будзя! Савоні Стаўб.
ЗНАЙСЦІСЯ зак. Экспр. З'явіцца на свет, нарадзіцца. А хазяін мой у кузьні працаваў у тым самым сяле, куды адразу мы прыехалі. Там хлопчык у нас знайшоўся. Восава Круп. Я не пайшла служыць: знайшлася дачка ў мяне. Старыя Габы Мядз. Пажыў ён там, жаніўся нек ні ў толк [узяў зь дзіцем], ужо двойка сваіх знайшлося, прыехаў сюды, паглядзеў, што тут добро жывецца,— ні паеду з дому. Савоні Стаўб.
ЗНАКІ мн. Спец. Прыстасаванне, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя разоркі ці радкі. Вазьмі знакі да правядзі хоць некалькі раткоў, усё мне ляхчэй будзе. Хожава Маладз.
ЗНАКОМІЦЦА незак. Знаёміцца. Я не хацела знакоміцца зь ім. Паплавы Бярэз.
ЗНАКОМІЦЬ незак. Знаёміць, прадстаўляць аднаго другому. Гэта ш ён знакоміў мяне с сваім братам. Забалоцце Смал. Мікалай знакоміць мяне з маткай. Хожава Маладз.
ЗНАКОМСТВА н. Знаёмства. Етыя твае знакомствы да дабра ні давядуць! Вецярэвічы Пух.
ЗНАКОМЫ у знач. наз. Знаёмы. Помніш, той знакомы, што на вясельлі ў Тані пазнакоміліся, ужо ажаніўся. Вецярэвічы Пух.
ЗНАННЕ н. Веды. Кантычка дае знаньне, чытай поболей. Хожава Маладз.
ЗНАНЫ прым. Вядомы, знаёмы. І Тамарын зяць харошы зь віду, і бацьке знаныя, але вельмі ж востры, да трох ні гавары! Гэты
77 👁