добрая пагода, даўно такой не было, усё дошч ды дошч, ды вецяр. Брадок Лаг.; параўн. польск. zwłaszcza 'тс'.
ЗЛЕЦІЦЦА зак. Падагрэцца, нагрэцца (пра ваду, малако). Малачко злецілася, можна малому даваць. Асавец Маладз.
ЗЛЕЦІЦЬ зак. Падагрэць, нагрэць (пра ваду, малако). Ой, пачакайце, я вам хоць ваду зьлечу, а то ш на марозе будзе халодна абмываць заколатага кабанчыка. Клетнае Барыс.
ЗЛЁК м. Страх, перапалох. Злёк быў вялікі, што Грышка заікацца стаў. Дукора Пух.
ЗЛЁПАК м. Неадабр. Аб тоўстым, непаваротлівым чалавеку, дзіцяці. У мяне чацьвёра сыноў. Большы такі ўжо ў дзецтве зьлёпак быў, а зарас самы рухавы, ладны. Баяры Віл.
ЗЛЁТАЦЬ зак. Хутка збегаць куды-н. і вярнуцца назад. А мой ты ўнучак, калі ты толькі спраўляісься і на рыбу зьлётаць і заданьне сваё зрабіць. Чараўкі Мядз.
ЗЛІВАЧКІ мн. Смятана, вяршок. Зьлій са жбана зьлівачкі ў кухлічык і пастаў у калідоры ў шкафчык. Акалова Лаг.
ЗЛІЗАЦЬ зак. ◊ Як карова языком злізала — хутка і бясследна знікнуць. Посьля гляць на масла, а яго як карова языком зьлізала. Суднікі Валож.
ЗЛОЖАТЫ дзеепрым. Складзены. Тыя паперкі былі зложаты ў некалькі радоў. Сасноўшчына Віл.
ЗЛОМАК м. (звыч. з адмоўем). Слабак. Натта здольная да ўсяго дзяўчына, ды і ў навуцы ня зломак. Малмыгі Віл. Гультай. Ці ж гэта дзеўка? Гэта ж зломак нейкі: людзі з граблямі на сенакос, а яна спаць ды спаць. Люцец Барыс. Няўмека. Во які зломак! Граблі і тыя ня зробя! Сырмеж Мядз.
ЗЛОМЛЕТЫ дзеепрым. Зломаны. У міне ш нага зломліта і рука. Сасноўшчына Віл.
ЗЛОТНІК м. Уст. Майстар па вырабу розных рэчаў з золата. Дзякуй табе, мамачка, што выдала за злотніка. Злотнічак віець пярсьцёначкі на мае белы ручкі. Папоўка Мядз.
ЗЛОЯЗЫКІ прым. Неадабр. Схільны да злых нагавораў, рэзка адмоўнай ацэнкі. Нічога для чалавека ня робіць і брэша на яго. Гэта нідобры чалавек, злаязыкі. Рабунь Віл.
ЗЛУЗАЦЦА зак. Аблупіцца, злупіцца. Падлога ўся злузалася, бо ведама, якая гэта краска?! Дукора Пух.
ЗЛУПІЦЦА зак. Падрацца. Плацьця ўсё злупілася на нет. Ляхавічы Дзярж.
ЗЛЫДЗЕНЬ м. Ліхадзей, шкоднік. Злыдзень у нас кажуць на благога чалавека. Бясяды Лаг. ∇ Уваліліся злыдні на тры дні, а беднасьць на ўвесь век. Ігрушка Круп.
ЗЛЫДНІ мн. Няхватка, нястача. Тады ш былі злыдні і зь дзяньгамі, і ш чым, за што ш ехаць? Ды яго й пахавалі ўжо, куды ш ехаць? Ігрушка Круп. Злыя духі. Пасяліліся злыдні ў хаце, нічога не вядзецца. Дукора Пух.
ЗЛЫДУХ м. Тое, што і злыдзень. Злыдух ты, паразіт! Кап толькі рабіць шкоду, кап цябе зямля не насіла! Гілікі Валож.
ЗЛЫЧКА у выразе: у злычцы. У пары. Яны добра ядуць у злыццы, а як адзін захварэе, зусім ня тое. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЗЛЮБІЦЦА зак. Пакахаць адзін аднаго. Цяпер жа як толькі зьлюбіліся, дак і пажаніліся. Вецярэвічы Пух.
ЗЛЮЧЫ прым. Вельмі злы. Дзет твой сёньня зьлючы. Клетнае Барыс.
ЗЛЯЗНІК м. Тое, што і жалязнік. Два было зьлязьнікі, і абодва паламаліся. Бытча Барыс.
ЗЛЯКАЦЬ зак. Спалохаць. І прыйшло нейкаму чорту ў галаву злякаць дзяўчыну. Дукора Пух.
ЗЛЯЦЕЦЬ зак. Зваліцца, асыпацца. Сёлета не будзе памідораў, бо ўвесь цьвет зьляцеў: замараскі пашкодзілі. Лыцавічы Віл. Выцячы цераз край (пры награванні). Суп ці ўкусны, бо загаманілася і ён зьляцеў, сплыў. Много зьляцело, некі ш жыр быў, мусіць, густое неко зьляцело. Савоні Стаўб.
ЗМАБІЛІЗАВАЦЬ зак. Мабілізаваць. Мы падышлі пад лінію фронту, глядзім, аш абос, і ўвесь гражданскі абос — жанкі, дзяўчаты, старыкі. А гэта немцы змабілізавалі гражданскі нарот і везьлі на перадавую. Партызанскі Віл.
ЗМАЗАЦЬ зак. Экспр. Украсці. У нас бервяно змазаў нехта. Цялякава Уздз.
ЗМАЛЕНЦЯ прысл. Змалку, з маленства, з дзіцячых гадоў. З васьмі гот круглая сірата! Хто мяне шкадаваў, хто мяне шанаваў? Што я выстрадала змаленьця! Савоні Стаўб.
ЗМАЛКУ прысл. Тое, што і змаленця. Дзяцей трэба змалку прывучаць к паратку. Жораўка Пух.
ЗМАРДАВАЦЦА зак. Стаміцца празмерна, знясіліцца. Ну й змардаваўся ш бацька ў лесе! Лець ногі прывалок. Хожава Маладз.
ЗМАРНАВАЦЦА зак. Марна пражыць, не выкарыстаўшы належным чынам сваіх магчымасцей. Мая старэйшая так і змарнавалася адна, замуш ня вышла. Язні Віл.
ЗМАРОЗІЦЬ зак. Экспр. Расказаць пра неверагоднае, недарэчнае. Ідзі што-небудзь змарозь, даўно мы цябе ні слухалі. Раскажы пра той касагор, што гатоў паляцець, ды ты яго дзержыш моцна. Бяларучы Лаг. Ён як схлусіць, як змарозіць што-небуць, дык прама дзіву даесься. Забалоцце Смал.
ЗМАХНУЦЬ зак. Зманіць, схлусіць. Ён вымае блакнот, запісвае маё імя, фамілію. Я хацеў перш змахнуць, запісаць чужую фамілію, і ідзі шукай мяне. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЗМЕЙКА ж. Маленькая ручная пілка.
78 👁