Абрыў быў у каровы маёй на назе, зёлкамі вылячыла. Баяры Віл.
З'ЁЛКНУЦЬ зак. З'ялчаць. Стаяла масла і з'ёлкла, што ў рот ні возьміш. Хожава Маладз.
З'ЁМШЧЫК м. Фатограф. Спіцыяльна паеду ў Вялейку да зьёмшчыка. Апенькі Віл.
ЗЖАБІЦЦА зак. Выгнуцца. Во берявно зжабілася, ледзь не прыбіла. Ляхавічы Дзярж. Сьнех нападае на дрэва, што яно аж жжабіцца. Бясяды Лаг.
ЗЖАГЦІ зак. Спаліць. Усю вёску карнікі жжаглі, як ішла блакада, ні адной хаты ні засталося, ні аднаго кусьціка. Вялікая Вуса Уздз.
ЗЖАЛУВАЦЦА зак. Злітавацца, пашкадаваць. Бацьку ўжо нек шкода стала мяне, жжалуваўся, думая, мусіць, ёй цяшка, і забраў дамоў. Лоск Валож.
ЗЖАХНУЦЦА зак. Спужацца раптоўна і моцна. Уступіла на нешта халоднае, аж жжахнулася. Стражы Віл.
ЗЖЫМ м. Спец. Прылада, якой сціскаюць раздуты патрон. Зжым е ў кожнага ахотніка. Вялікая Вуса Уздз.
ЗЖЫЦЬ зак. ◊ Зжыць са свету — стварыўшы невыносныя ўмовы, загубіць. Папрабуй зьеш мяса ў вялікі пост, ня будзіць мейсца ў хаце, бацька зжывець цябе са сьвету. Пасынкі Мядз.
ЗЗАМАЛАДУ прысл. З маладых гадоў, з маладосці. Я ззамаладу прывыкла рабіць акуратна. Дукора Пух.
ЗІГАВАЦЬ, ЗЫГАВАЦЬ незак. Уцякаць, ратуючыся ад укусаў заедзі. Ай, падняліся ўжо каровы, зігаваць будуць. Ляшчынск Мядз. Гады са два назат заступіў я цялят пасьціць. Хай іх халера возьме, гэта ўжо ні скаціна! Як пачне зыгаваць, хвасты ўгару і хто куды. Бяларучы Лаг. Як сьпякота, дык каровы зыгуюць, с пашы ўцякаюць. Бясяды Лаг.
ЗІГЗАГА ж. Від жалезнай бараны з папярочнымі перакладзінамі ў форме ламанай лініі; культыватар. Зігзагу прычапіў к трактару і паехаў на поля. Вецярэвічы Пух.; параўн. фр. zigzag 'ламаная лінія'.
ЗІГРАТЫ прым. Пярэсты, рабы. Перабіранкі ўсе зігратыя, пекныя, есьлі фарбы харошыя. Завішына Лаг.
ЗІМАЗЯЛЁНКА ж. Бат. Лазаніца (Lyzimachia). Зімазялёнкі многа каля сенакосу, у іх жоўтая краска. Рабунь Віл.
ЗІМНА прысл. Холадна. — А чаго было фарсіць, зраніцы было відаць, што будзіць зімна. — Памёрзла, буду разумнейшая. Пасынкі Мядз. На дварэ зімна, марос, аш сьцены трашчаць, а яна ў тонінькай хустаццы, бывала, йдзець. Баяры Віл. Так сягоньня зімна, а табе, дачушка, трэба хадзіць. Яцыны Мядз.; параўн. польск. zimno 'тс'.
ЗІМНАТА ж. Халадэча. Выяла вочы гэна зімната, і на дварэ зімна, і хату ніяк не нагрэіш. Такарышкі Іўеў.
ЗІМНІ прым. Тое, што і востры. Ох, якая зімняя вада, страшна й мыцца. Вішнева Валож.
ЗІМНІК м. Дарога, па якой ездзяць толькі зімой. Таму яна зімнік, што па ёй можна езьдзіць толькі зімой, саннай толькі зімой бывае. Рудня Чэрв. Мяцеліца была, дык зімнік наш так замяло, што нельга было праехаць. Зазерка Пух.
ЗІМНЫ прым. Зімовы, позны. Неяк людзі продаюць на базары яблыкі, ета зімныя, позныя, яны ў сене ляжаць. Вецярэвічы Пух.
ЗІМУХА ж. Уст. Малако, якое нарыхтоўвалі ў запас. Даўней пасты былі, ня можна было есьці малака. Малако зьбіралі у цэбар, а як кончыцца пост, то гэту зімуху так елі, аж лошкі мільгацелі. Калодчына Віл.
ЗІРАТЫ прым. З мноствам зорак, зорны. Якое сёньня неба зіратае! Загор'е Маладз.
ЗІХЦЕЦЬ незак. Зіхацець. На марозя зоркі натта моцна сьвецяць і зіхцяць. Пруды Стаўб. От зіхціць здалі нешта. Малмыгі Віл.
ЗЛАГАДА ж. Згода. У злагадзе жылі. Цялякава Уздз.
ЗЛАГАДНА прысл. Дружна. Некалі хлопцы злагадна жылі, во гэдак, як і вы. Цялякава Уздз.
ЗЛАДЗЕЙКА ж. Пчала, якая крадзе мёд у чужых вуллях. Моцныя пчолы нападаюць на слабых, іх і называюць у нас зладзейкамі. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЗЛАДЗІНА м. Асудж. Злодзей. Які зладзіна быў, сьвет ня бачыў! Кап толькі ўлесьці ды апкрасьці чалавека! Рудня Чэрв.
ЗЛАДЗЮГА м. Асудж., пагард. Тое, што і зладзіна. Такі зладзюга вырас, дзе што запарве, дык і сьцягня. Забалоцце Смал. Во, зладзюга дык зладзюга! І сьляды замёў за сабой. Дукора Пух.
ЗЛАДЫЯНІН м. Злачынец. „Вы, зладыяне, не тым займаецеся", — выступаў аграном. Бяларучы Лаг.
ЗЛАЖЫЦЬ зак. ◊ Злажыць галаву (галоўку) — памерці, загінуць. І сястра мая злажыла галаву нізашто, яе схапілі за звесь с партызанамі. Логавіны Мядз. Сярэдні сын дамоў ні вярнуўся, злажыў, гарамыка, галоўку пад Бярлінам. Пузыры Мядз.
ЗЛАПАЦЬ зак. Злавіць, схапіць. Яе ў нашай вёсцы і злапалі. Бяларучы Лаг.; параўн. польск. złapać 'тс'.
ЗЛАТНІК м. Бат. Мучаннік, талакнянка (Arctostaphylos). Златнік — трава, падобная на брусьнічнік, толькі з буйнейшымі лісточкамі. Параць і п'юць златнік, калі бруха баліць. Саланая Валож.
ЗЛАШЧА прысл. Асабліва. Сёньня злашча
85 👁