каласкі, граблямі зграбаям дзе саломка, каласочак. Гэта згрэбіны называюцца. Вецярэвічы Пух.
ЗГРЭБЛА н. Шчотка з тонкага дроту, якою чысцяць жывёлу. Чысьцілі валоў згрэблам, коней, кароў чысьцілі. Цялякава Уздз.
ЗГРЭБЦІ зак. Экспр. 1. Узяць сілком. Яны згрэблі мяне і пацягнулі. Цялякава Уздз. 2. Арыштаваць, схапіць. Паліцаі і яго згрэблі і павялі. Савоні Стаўб.
ЗГУБІЦЬ зак. ◊ Згубіць [сваё] вучэнне — забыць тое, што ведаў. Дык я сваё вучэнне згубіла, як некалькі месяцаў не схадзіла ў школу. Дрычын Пух.
ЗГУБЛІВЫ прым. Тое, што і зброддівы. Карова гэта мая нейкая згублівая, каб ні павесіў палаюнка, дык і не найшоў бы. А так зьвініць ён, хоць іскаць ведаіш дзе. Баяры Маладз.
ЗГУЛЯЦЬ зак. Станцаваць. Пайдзем польку згуляім. Паплавы Бярэз. Сяганьня ў нашай дзярэўні вясельля, пайду шарувкай паглядзець на маладую, згуляю пара танцаў. Забрэжжа Валож.
ЗГУРЫ прысл. Адразу. Раз б'ецца — жыць нівазможно, згуры кідаць нада. Савоні Стаўб.; параўн. польск. z góry 'загадзя, наперад'.
ЗГЭТТУЛЬ прысл. Адгэтуль. Такая клатка нідарэчная, таго і глядзі, што загрукаціш згэттуль. Бяларучы Лаг.
ЗДАБЫЦЦА зак. Прыбыць, даставіцца. А тады ўжо восяняй здабыліся дамоў. Ну ,кі ж мы дамоў здабыліся, калі ўжо не было ні кала ні двара, ні плата ні азярода. Сівіца Валож.
ЗДАЕСЯ пабочн. Здаецца, здавалася. І, здаеся, зь зямлёй зраўняла. Ляшчынск Мядз.
ЗДАЙМАЦЬ незак. Здымаць. Гэтыя кросны, ніткі ўжо аснаваныя, здаймаіш, спляцеш у плёточку, бо яны заблытаюцца. Папоўка Мядз.
ЗДАЙСЯ пабочн. Тое, што і здаеся. Здайся, так нядаўна мае дзеці малыя былі, а тэрас ужо сомі працуюць. Аколава Стаўб.
ЗДАРАВЕННЫ прым. Дужа здаровы. Здаравенны хлапец, што дуп той. Нізок Уздз.
ЗДАРАВЕЦ м. Здаравяка, чалавек вялікай фізічнай сілы. У мяне ўнук ё, здаравец такі, рабіць усё ўмея. Турэц Чэрв.
ЗДАРАВІЛА ж. Экспр. Тое, што і здаравец. Такі здаравіла вырас, а брацца за работу не сьпяшаецца. Бясяды Лаг.
ЗДАРАВУШЧЫ прым. Тое, што і здаравенны. Сам на віт здаравушчы, а рабіць ня можа. Забалоцце Смал.
ЗДАРОВАЦЦА незак. Вітаць адзін аднаго пры сустрэчы. Ён заўсёды з намі здароваецца, не задавасты хлопец. Забалоцце Смал.
ЗДАРОЎ у знач. выкл. Ужываецца як прывітанне пры сустрэчы з асобамі мужчынскага і жаночага полу. — Здароў, Ванда! — Здароў, Шурык. — Заўтра во кіно будзіць, дык ты на кіно прыхоць. — Ну, добра. Прыду на кіно. Залазоўе Віл.
ЗДАРОЎЕЧКА н. Ласк. Здароўе. — А як жа здароўечка тваё? Як там твая старая маецца? — Благадарствую. Пакуль што нічога. Порычы Валож.
ЗДАРОЎКАЦЦА незак. Тое, што і здаровацца. Ён гаворыць, каб я не здароўкалася зь ёю, што яна кінула і пашла рабіць брату, а я жней наймаў. Баранцы Віл. Мы зь ім только здароўкаямся, а гаварыць — ня гаворым. Дукора Пух.
ЗДАРЫЦЬ зак. Надарыць (пра многае). Здарылі шмат на кашу падарункаў, лець панесла ўнука. Дукора Пух. Тысячу рублёў здарылі, як унука замуш ішла. Дрычын Пух.
ЗДАРЭННЯ ж. Здарэнне. Люццы мае мілыя, ні разу ня відзіла я гэткага страху: таксі ўрэзалася ў наш аўтобус. На шчасьця, усе жывыя асталіся. Во якая здарэньня. Век ні забуду, колькі жыць буду! Станькі Віл.
ЗДАЎМЕЦЦА зак. Дадумацца, здагадацца. Мабыць жа, здаўмеўся, калі да магазіна пайшоў. Сакаўшчына Валож. Ён здаўмеўся і ўцёк, а то далі п. Цялякава Уздз.
ЗДАЦЦА зак. Экспр. Аслабець фізічна, заняпасці. Ён ужо саўсім здоўся, ляжыць і не ўстае. Вялікая Вуса Уздз. ◊ Зданкі здаюцца — паўстаюць ва ўяўленні вобразы, якіх у сапраўднасці няма. Ён падумаў, што яму зданкі здаліся. Ён гэту карзіну паставіў і ходу! Малое Стахава Барыс. Уваччу здацца — зрокава ўявіцца, паўстаць перад вачамі. Дак сядзяць, сядзяць, глядзяць на гэту папараць, дак ім увачу здасца, што яна зацьвіла. Дрычын Пух.
ЗДВОЙКА ж. Здвоены след зайца. Здвойка — гэта калі заяц і туды прайшоў і назат гэтым сьледам. Паплавы Бярэз.
ЗДЗЕЦЬ зак. Зняць надзетае, абутае. Гэта дзевачка зьдзела сь сябе адзежу, надзела сак, што рыбу ловюць. Лубень Віл. Пальто зьдзела сь сябе і зьмерзла. Язні Віл.
ЗДЗЯВАЦЦА незак. Распранацца. Дзе ж здзяваюцца? Вядома ш, у разьдзявалца. Вецярэвічы Пух.
ЗДЗЯВАЦЦА незак. Здзекавацца, мучыць. Там [у канцэнтрацыйным лагеры] так зьдзіваліся, там так ужо мучылі нарот, так палілі! Ухвала Круп.
ЗДЗЯЖЫЦЬ зак. Груб. Аперазаць, ударыць. Куды ш цябе нясе нячыстая?! Зарас як зьдзяжу віламі! Забрэжжа Валож.
ЗДЗЯРЖАЦЬ зак. Экспр. Пажыць, паліпець на белым свеце. Я сёлета шчэ здзяржу, і больш, напэўна, не: старая ўжо вельмі, гаварыць цяшка. Баяры Віл.
ЗГЁНЦЕ н. Здымак, фатаграфічная кар
90 👁