Старонка 162
◀ / 290 ▶
падумала прысьці. Ляхавічы Дзярж. ЗВЯСЦІСЯ зак. Схуднець, змарнець. Як пойдзя ў заработкі на ўсё лета, дык яна, бедная, так зьвядзецца, думаючы, кап хаця вярнуўся. Забалоцце Смал. ЗВЯШЧЭННЕ н. Паведамленне. У сорак другім годзе палучыла я зьвяшчэньня на майго старшанькага. Зазерка Пух. ЗГАДЗІЦЦА зак. Дамовіцца. Паглядзі на нашага пастуха. У шляпе. Згадзіўся на тры месяцы па дзьвесця рублёў. Савоні Стаўб. ЗГАДЗІЦЬ зак. Сапсаваць, змяніць на горшае. Згадзіла ўсю маю справу. Зазерка Пух. ЗГАІЦЬ зак. Залячыць, зажывіць. Пашла гэтага Знохара ўзіла, згаіла, аджывіла, палажыла ў карзіну й прыказала: глядзі толькі ні загавары, як будзе несьці дамоў (з казкі). Малое Стахава Барыс. ЗГАЛЕЦЬ зак. Збяднець. Без маці зусім згалелі дзеці: усе ў рвані, мурзатыя і галодныя. Гэта ня цяпер, што няма маткі — дзяржава забоціцца аб дзецях. Межава Чэрв. ЗГАМБАВАЦЬ зак. Зганьбаваць, пагрэбаваць. Такія яблыкі згамбаваў, а яны ж румянінькія, сьвецяцца ўсе. Лепшых ня знойдзе. Грабёнка Чэрв. ЗГАНДЛЯВАЦЬ зак. Старгаваць, купіць. Згандляваў мне бацька бярвеньня на дом, а калі пачалі будавацца, дык бярвеньне аказалася трухлявым. Гілікі Валож. ЗГАНІЦЬ зак. Дрэнна адазвацца. Зганілі чалавека ні за што. Яна й добрая дзеўка, а яе зганілі, кажуць, гультай, і такая і сякая. Бытча Барыс. Зганілі хлопца зусім. Сырмеж Мядз. Каго часам зганяць і зазра бабы. Гілікі Валож. ЗГАНТАПЁЖЫЦЬ зак. Экспр. Змяць, утаптаць. Ты куды гэта залезла? Усё сена згантапежыш. Выдрыца Круп. ЗГАРАВАЦЬ незак. Згараць. Так там зьдзіваліся, так там ужо мучылі нарот, так палілі! Гаварылі, што за пітнаццаць мінут па тры тысячы чалавек згаравала ў тым бальшым каміні. Як нарот уганяюць, сколька ім там паложана, і гэта дзьвер закрываіцца, а мост на сьцены разьдзьвігаіцца, і там яны згараваюць. Ухвала Круп. ЗГАРНУЦЬ зак. Скласці. Цяпер я рук не магу згарнуць. Дукора Пух. ЗГАРОДА ж. Плот. Паставілі новую згароду, пакрасілі ад вуліцы. Грыцукі Віл. ЗГАРОСЦІЦЬ зак. Зрабіць на скорую руку, абы-як (з-за недахопу сродкаў). Яны ўдвух неяк згаросьцілі маленькую хатку і пачалі жыць. Круці Мядз. ЗГАРУСЦІЦЬ зак. Набыць, прыдбаць з вялікай цяжкасцю. Як чалавек бедны, ды што набыў памаленьку, дык кажуць згарусьціў. Вязынка Маладз. Неяк удалося згарусьціць сабе паліто. Краснае Маладз. ЗГАРУСЦІЦЬ зак. Выціснуць, пусціць. Цяпер маладая на вяселі ніводнай сьлязінкі ні згарусьціць — сьмяецца, на маладога ды на каморку паглядая. Суднікі Валож. ЗГАРЧЭЦЬ зак. Згоркнуць, прагоркнуць, зрабіцца горкім. Згарчаў сыр. Ляшчынск Мядз. ЗГАРЭЦЬ зак. ◊ Сэрца на вугаль згарыць — памерці ад хвалявання, ад накалу страсцей. Малады без маладой зажурыўся, жартуе, што сэрцо на вугаль згарыць, пака маладую ўбяруць. Савоні Стаўб. Як на агні згарэць — знасіць, стаптаць. Бацька сыну казаў, што ён насіў боты дваццаць пяць гадоў, а ў сына за сем гадоў як на агні згарэлі. Альсевічы Мядз. ЗГІНУЦЬ зак. Растаць. Як толькі сьнех згіня, трава парасьце, ганю карову ў поля. Дзераўная Стаўб. ЗГЛУМІЦЬ зак. 1. Папсаваць. Баюся шыць уручную, каб ні зглуміць мацяр'ял. Нізок Уздз. Ёсь у нас партніха, што ні возьмяцца шыць — зглуміць. Саланая Валож. 2. перан. Знішчыць, звесці са свету. Фашыст як прышоў, дык многа люду зглуміў. Вялікая Вуса Уздз. ЗГЛУМЛЕНЫ дзеепрым. Сапсаваны, дрэнна пашыты. Мой касьцюм красівы, але зглумляны. Дукора Пух. ЗГЛЮМАЦЬ зак. Сапсаваць. Чаго ты ходзіш па дажджы? Абы толькі адзежу зглюмаць! Дзяржынск Дзярж. ЗГНЯСЦІ зак. 1. Экспр. Зляпіць. Хаця й мала было малака, але ўсё ж згняла сырок. Мачаны Лаг. 2. Стаўчы. Бацька загадаў згнясьці бульбу, а тады заліць салам, вось я і стараюся. Чэрвень Чэрв. ЗГОЙСАЦЬ зак. Разгрэбці, растрэсці, стаптаўшы. Прывязьлі салому позна і ня ўсьпелі злажыць, дык куры ўсю згойсалі, згойсалі. Забалоцце Смал. ЗГОМТАЦЬ зак. Экспр. Зваліць, неакуратна скідаць, беспарадкава злажыць у адно месца. Пакідаў усё, згомтаў у адну кучу. Няма, кап хоць рас зрабіў уборку як сьлет. Грабёнка Чэрв. ЗГОН м. Плыт. Згон у тонь заганялі і замацоўвалі кажны. Нізок Уздз. ЗГРАБАЧ і ЗГРЭБАЧ м. Крукі зграбаць гной з воза, машыны. Узяла я зграбач і пашла на поле, ня стала зь імі сварыцца. Зазерка Пух. Цяпер то мала хто пользуяцца згрэбачам, цяпер усё вілкамі робяць. Дукора Пух. ЗГРУНТАВАЦЬ зак. Скласці з кавалкаў дзёрну. Вярнуліся мы зь лесу — дзярэўні няма, пагарэла ўсё. Сын старэйшы с арміяй пашоў фашыста біць, а мы ж жонкай удваіх згрунтавалі зямлянку й жылі, пака сын прышоў з вайны. Бяларучы Лаг. ЗГРЭБАЧ гл. зграбач ЗГРЭБІНЫ толькі мн. Каласы, дробная салома. Жыта, ячмень змалоцім, тады зьмятаям
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 290 ▶