Старонка 161
◀ / 290 ▶
Званкі прывозяць сь сенажаці. Пруды Стаўб. ЗВАНОЧНІК м. Тое, што і званок. Ой, ды гэных сініх званочнікаў на лугох процьма цьвіце! Пруды Стаўб. Званочнікі на сенажаці растуць, сіненькія такія. Прудкі Лаг. ЗВАНЦАЦЬ зак. Экспр. Абгаварыць, зняважыць. Як пачаў гаварыць, зусім званцаў яго, а ён жа і нічога сабе мушчына. Дукора Пух. ЗВАР м. Кулін. Кампот. Звар летам з усяго сьвежага варылі, а зімой – з яблыкаў, да груш, да ягадак якіх – брушніц, ці чарніц, ці паземак сыпалі ў вар, а тады ў печ, у дух стаўлялі на часок які. Задор'е Лаг. ЗВЕДАЦЬ незак. Ведаць. Добра ціпер жывуць, многа чаго маюць, дык вось яна не зьведае, што надзяваць. Рудня Чэрв. ЗВЕЗЬ, ЗВЯЗЬ ж. Сувязь. За зьвясь с парцізанамі мяне арыставалі, пасадзілі ў цюрму, вадзілі на дапрос тры разы. Ухвала Круп. ◊ Мець звесь – быць сувязной. Сястра мая да вайны была прысядацількай. Прышлі немцы, яна мела зьвесь с партызанамі. Логавіны Мядз. ЗВЕРАВАТЫ прым. Злосны, страшны. Наш зьвяраваты, як узлуецца, дак, здэцца, зьеў бы цябе, кап прымеў. Дукора Пух. ЗВЕРГНУЦЬ зак. Нарадзіць раней тэрміну. Карова наша цяля зьвергла, мёртвае радзілася. Рудня Чэрв. ЗВЕСЦІСЯ зак. Змарнець, змізарнець. У яго як ніпрыемнась якая, дык ня есь, зьвядзецца саўсім, шчарнее. Турэц Чэрв. ЗВЁЗНЫ прым. Усыпаны, укрыты зоркамі. Сягоньня зьвёзная неба было, зоўтра пагода будзе. Вецярэвічы Пух. ЗВІВАЛЬНІК м. Спавівач. Зьвівальнік калісьці тканы быў, а цяпер ленту бяруць на зьвівальнік: як малец – галубую, як дзевачка – розавую. Ляшчынск Мядз. ЗВІЖАННЕ н. Рэліг. Хрысціянскае свята, якое адзначаецца 14 верасня. Даўней на зьвіжаньне, дзе ёсь царква, дык там фэст. Хожава Маладз. ЗВІНЕЦЬ незак. Утвараць чысты тонкі зык (пра насякомых). Пчолы йдуць за мёдам хараша, зьвіняць, як пагода харошая. Пруды Стаўб. У добрую пагоду пчолкі зьвіняць, а вот у такую, як сёньня, яны шумяць. Бясяды Лаг. Добрая пагода будзя, бо пчолы зьвіняць. Хожава Маладз. ЗВІНЧВАЦЬ незак. Змацоўваць вінтамі. На абадэ казалі звінчаке, таму што ён ня быў суцэльны. Кавалак обада з дубу, зь бярозы, клёну, і гэтыя кавалкі зьвінчвалі, гэтым самым дзеравам зьвінчвалі, лоп у лоп жжымалі, зьвінчвалі, рабілі дзірачкі і дзеравам зьвінчвалі. Арцюхі Стаўб. ЗВІНЮШКА ж. Тое, што і званар. Зьвінюшка прама так зьвініць, чуць зачапіся за сучок, зьвініць як звон. Нізок Уздз. ЗВІХ м. Вывіх. А як жа мне той зьвіх вылечыць? Ракаў Валож. ЗВІШАЦЬ зак. Страціць зялёную афарбоўку, завяць, набыўшы руды колер. Ужэ картаплянік увесь зьвішаў, трэба жаць скарэй, бо зусім прападзе. Ляхі Нясв. ЗВІШНІК м. Бат. Лекавая расліна з кветкамі блакітнага колеру. Калі хто зьвіхнуў нагу, трэба нарваць зьвішніку, напарыць і прыкласьці. Дукора Пух. ЗВОДЗІЦЬ незак. Маніць. Кап так зводзіць чалавек умеў! Не хочаш, а паверыш. Нядаль Барыс. Падманваць, падводзіць. Ты мяне ўжо трэці рас зводзіш з гэтымі ягадамі: я зьбяруся, а табе не выпадае. Вішнева Валож. ЗВОЙКАЙ прысл. Здвоеным следам. Бывае, два зайцы бягуць сьлет у сьлет, звойкай. Забалоцце Смал. ЗВОНАЧКІ толькі мн. Тое, што і званок. Летам на лугах многа звоначкаў. Ігрушка Круп. ЗВЭНДЗАЦЦА зак. Тое, што і зблэнкацца. За дзень так звэндзаліся, што чуць ногі пірастаўляім. Станькі Віл. ЗВЭНДЗІЦЬ зак. Правяліць у дыме (мяса, сала, рыбу). Сала добра звэндзіў. Язні Віл. ЗВЭРГАЦЦА зак. Экспр. Забрудзіцца. Ну, анучы там ужо хоць якія – кужоўныя ці ізрэбныя, хто якія хацеў, са старога чаго, зношанага, бо ўсё роўна звэргаюцца. Вязынка Маладз. ЗВЯГА м. Звягло, звяглівая асоба, звягун. Прыцягнуўся зьвягла і лаецца. Ляхавічы Дзярж. ЗВЯГАЦЬ незак. Экспр. Надакучліва многа гаварыць. Чаго ён зьвягае? Рудня Чэрв. ЗВЯЗІСТЫ у знач. наз. Сувязны. У парцізанаў жа былі зьвязістыя, яны прачувалі праз ворагаў усё і дакладувалі парцізанам. Цялякава Уздз. ЗВЯЗЬ гл. звезь ЗВЯРНУЦЦА зак. Расстарацца, разжыцца. Трэба спачатку зьвярнуцца на грошы, а ўжо потым пра пакупкі думаць. Хожава Маладз. ЗВЯРНУЦЬ зак. Экспр. Скінуць з прастола. Як зьвярнулі Міколу, дык многа лепій стала жыць. Грыцукі Віл. Узараць. Зьвярнулі балота дый бяс толку. А гэткая трава была! Вялікая Вуса Уздз. ЗВЯРЦАДЛА н. Люстэрка. Паглядзіся ў зьвярцадла, якая ты пекная. Вішнева Валож. ЗВЯСТАВАННЕ н. Рэліг. Благавешчанне. Зьвяставаньне ў нас завуць, а ў рускіх благавешчаньне. Гэта калі першыя птушкі прылятаюць. Прудкі Лаг. ЗВЯСЦІ зак. Падвесці, ашукаць. Што ш ты мяне гэтак зьвяла? Я цябе чакала, а ты й не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 290 ▶