разваляцца, стаяць ні будуць. Мільча Віл.
ЗБОРЛІВЫ прым. Ашчадны, запаслівы. Сын такі ліласьціvы быў, такі добры, такі зборлівы. Каб ён жыў, ні адной бабі ні было гэдак, як мне, добро. Савоні Стаўб.
ЗБРОДЛІВЫ прым. Шкадлівы, памаўзлівы. Наш гэты бычок збродлівы: пакіне кароў і пойдзе узьмешкаў шукае. Бяларучы Лаг.
ЗБРОЙЛІВЫ прым. Тое, што і збродлівы. Збройлівы сабака, кідаецца на сваіх курэй. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЗБРЫДАЦЬ зак. Апрыкраць, надакучыць, апастылець. Збрыдая белая насіць, бярэш краску, красіш, кап цёмная было. Белае Лаг. Збрыдала мне ўжо такая праца. Броды Маладз.
ЗБРЫДАЦЬ незак. Сыходзіць. Ілюстрацыю гл. пад збрысці.
ЗБРЫДЗЕЦЬ зак. Тое, што і збрыдаць. Сёлета мокры гот, кожан дзень дажджы і дажджы. Збрыдзелі ўжо. Падзерычы Стаўб. перан. Аблаяць. Збрыдзеў ён яго на нет. Загор'е Маладз.
ЗБРЫДЧАЦЬ зак. Стаць менш прыгожым, страціць прывабнасць. Натта іх дзеўка збрыдчала ў апошні час — з твару пагаршэла, і апранацца хораша не стала. Рудня Чэрв.
ЗБРЫЗВАЦЬ незак. Апырскваць, крапіць вадой. Збрызваць яго [пчаліны рой] ня трэба, бярэш рэшата і згортваеш яго. Вішнева Валож.
ЗБРЫСЦІ зак. Сысці. Вешаім мы на коней бляшанкі ат кансерваў, каб яны не збрыдалі, а то ў нас коні брыдучыя. Як збрыдзё куды, дык ні найсці, пакуль сам ні прыдзя. Адзін рас як збрыў у нас конь, дык цэлую нядзелю ні было. Бяларучы Лаг.
ЗБУЗАВАЦЬ зак. Забрудзіць, прывесці ў дрэнны стан. Збузаваў гэдакую куртку, на работу надзяючы! Цялякава Уздз.
ЗБУНТАВАЦЬ зак. Зблытаць, прывесці ў замяшанне. Ай, дзеткі, гаварыла я, гаварыла, ды збунтавалі вы мяне, ні знаю, ш чаго пачаць разгавор. Баяры Маладз.
ЗБУТЛЕЦЬ, ЗБУЦВЕЦЬ зак. Струхлець, ператварыцца ў парахню. Збутлела лежачы дзерава, згніло. Нізок Уздз. У нас у вайну ўсё было закопана ў зямлю, усё збуцьвяла. Цялякава Уздз.
ЗБУТНЕЎШЫ дзеепрым. Струхлеўшы. Мы гаворым: гэта дрэва збутнеўшы. Ігрушка Круп.
ЗБУЦВЕЦЬ гл. збутлець
ЗБЫРЗГАЦЬ зак. Спырскаць. У сусеткі ест пчолы. Казала, чатэры раі вышла, тры збырзгалі абабралі, чацьвёрты недзя ўцёк. Арцюхі Стаўб.
ЗБЫТ м. Продаж. У нас толькі збыт быў у Вільні. Ляшчынск Мядз.
ЗБЫТАК м. Тое, што і збыт. Каб мець вопратку, людзі сеялі лён. Лён, льняноя семя добра ішоў і на збытак. Даўгінава Віл.
ЗБЫТКАВАЦЬ незак. Абражаць, кпіць, здзекавацца. Ён жа слабы, нямоглы, а ты збыткуеш зь яго. Саланое Віл.
ЗБЫТКІ мн. Выдаткі, страты. А мне з вашае вучобы адны збыткі толькі. Рубяжэвічы Стаўб.
ЗБЫЦЦА зак. Звесціся, знішчыцца. І ўжэ ўсё збудзяцца бацькава, нічога не застанецца. Дукора Пух.
ЗБЫЦЬ зак. ◊ Збыць з рук — пазбавіцца. Каб адно дачка прыехала, скажу, каб забірала ўнучаня, збуду з рук гэты клопат. Мікалаеўшчына Стаўб. Карова мая благая, стараюся яе з рук збыць, але ніхто ні купляя. Ляхавічы Дзярж.
ЗБЭЙТАЦЬ зак. Экспр. Збіць, стаптаць. Палажыла троха сена ў пуньку, а авечкі за ноч так збэйталі, што ні пазнаць. Забалоцце Смал.
ЗБЭРСАЦЬ зак. Экспр. Звязаць. Ці скора ты гэтыя наскі збэрсаяш? Каменка Уздз.
ЗБЭСЦІЦЬ зак. Груба зняважыць. Збэсьціў мяне перат сваімі, згадзіў. Арцюхі Стаўб.
ЗБЯГАЦЬ незак. Паспяваць бегчы разам з кім, чым-н. Дык пан кажыць: „У мяне жарабок на стайні стаіць, іс паяздом можыць зьбігаць" (з казкі). Лубень Віл.
ЗВАДА м. і ж. Неадабр. Чалавек, які заводзіць сварку. Ну й звада ш ты, не чакала ат цябе. Забалоцце Смал.; параўн. польск. zwada 'сварка, спрэчка'.
ЗВАДЗІЦЦА незак. Сварыцца. Што ў іх там сталася, хто іх зная, яны ніколі не звадзіліся раней. Хожава Маладз.
ЗВАДЛІВЫ прым. Сварлівы. Уся адно ці сварлівы, ці звадлівы. Хожава Маладз.
ЗВАДЫЯШ м. Зводнік, падбухторшчык. Ну й звадыяш ты! Заўсёды зьвядзеш маіх дзяцей, каб яны пабіліся. Паплавы Бярэз.
ЗВАЛІЦЦА зак. Апасці на дол (пра зерне, лісце). Пасьпеў і перасьпеў ячмень, то ён, значыцца, зваліцца. Кальчуны Ашм.
ЗВАЛОКА ж. Дрэва, на якім стаіць вулей. Хтось зрэзаў звалоку, і пчолы ўцяклі. Барысаў Барыс.
ЗВАЛЬВАЦЬ незак. Збочваць, хаваючыся. Пры ўцёках зайцы звальваюць у кусты. Нізок Уздз.
ЗВАЛЯЦЬ зак. Прывесці ў нягоднасць, не носячы (пра адзенне). Звалялі новую кофту, збузавалі адзежыну мне. Мясата Маладз.
ЗВАНАР м. Вострая тонкая сякера. Званар — тонкая вострая сякера, як стукнеш — зьвініць, далёка чуваць. Ляхавічы Дзярж.
ЗВАНКІ толькі мн. Тое, што і галаґоны. Званкі зьвіняць: маладый едзіць. Дзяўчаты бягуць пад акно глядзець маладога. Альсевічы Мядз.
ЗВАНОК м. Бат. Званочак (Campanula).
81 👁