Старонка 159
◀ / 290 ▶
кволым, тонкім (пра расліны). Сёлета гуркі заўсём зашчырэлі, вядома, халады несусьветныя ўвесь час стаялі. Баяры Маладз. ЗАШЧЫТАК м. Франтон. Палес зашчытак красіць ды скінуўся. Вецярэвічы Пух. ЗАШЫЦЦА зак. Не справіцца з работай у пэўны тэрмін, закапацца. Работы было шмат, і яна зашылася зь ёй. Каменка Уздз. ЗАШЭРХНУЦЬ зак. Зацвярдзець, пакрыўшыся тонкім слоем лёду або падсохшы (аб гразі, глебе). Сталі марозікі, грась зашэрхла. Вецярэвічы Пух. ЗАЮДЗГАНЫ дзеепрым. Запэцканы, брудны. Заюдзганая адзежа ад гразі аж ломіцца, а кап пачысьціць, дык рук німа. Аляхновічы Маладз. ЗАЯДА м. і ж. Неадабр. Злосны, задзірысты чалавек — жанчына або мужчына. Як шчэпяцца, то ні развесьці, абоя ладныя заяды. Лісіцы Мін. ЗАЯДУХА ж. Асудж. Злюка, задзіра. Гэто ёй усё мало! Зь ім памергавацца можно, а ёй усё мало, заядуха гэта. Савоні Стаўб. ЗАЯНЯТКА н. Памянш.-ласк. Зайчанятка. Ай, сёньня відзелі малінькіх заянятак, але не злавілі. Ляшчынск Мядз. ЗАЯРЫЦЬ зак. Экспр. Шпурнуць з лютай сілай. Як заярыў ката сь печы, дык бедны аш дзешку сь цестам перавярнуў. Вялікая Вуса Уздз. ЗАЯЎЛЕННЯ н. Заява. Нада напісаць заяўленьня, штобы дровы палучыць на зіму. Бытча Барыс.; параўн. рус. заявление 'тс'. ЗАЯЦ-ШАРАК. Шэры заяц. У нас усё кажуць заяц-шарак. Мікалаеўшчына Стаўб. ЗАЯЧЫ гл. заёчы ЗБАГАЦЕЦЬ зак. Разбагацець, абжыцца. Гэны ўжо як збагацеў, дык на людзі і вочы не кажа. Гілікі Валож. ЗБАДАЦЬ зак. Прызнаць, устанавіць. Збадалі востры гастрыт. Палажылі ў бальніцу. Залазоўе Віл.; параўн. польск. zbadać 'даследаваць, абследаваць хворага'. ЗБАДЗЯЦЦА зак. Застаўшыся нявыкарыстаным, прыйсці ў непрыгоднасць. Рас Рыгор мой кажыць, каб мы, Стэпка, тую канюшыну прадалі, што табе цесь прывёз, усё анно яна збадзяецца бес толку. Язні Віл. Бярыце, дзяўчаткі, малако есьця, а то ўсё роўна збадзяецца, я ш адна яго ня зьем. Баяры Маладз. ЗБАЁДАЦЬ зак. Марна патраціць, перавесці. Гадасьць ты! Збаёдаў усе грошы ды яшчэ мала. Дзе ж набрацца табе! Бяларучы Лаг. ЗБАН м. 1. Вялікі бітон на ваду, малако. Павезьлі збан вады касцам. Бальцары Маладз. 2. Плецены выраб для захавання збожжа. Няма збаноў, не пашыў, прыдзецца ў мяхах дзяржаць. Хожава Маладз. ЗБАЯЦЦА зак. Пабаяцца. Яна дзяцей ні збаялася і вышла на дзеці. Цялякава Уздз. ЗБАЯЦЬ зак. Расказаць. Бабушка, збай басьню, а не дык каску. Хожава Маладз. ЗБЕДНІЦЦА зак. Заснуць, скурчыўшыся. А яна ўжо збеднілася, не будзі, хай сьпіць. Хожава Маладз. ЗБЕРАЦЬ зак. Сабраць. Масла зьбераш, панясеш прадасі. Калі зьберуць што, то добра. Ляшчынск Мядз. ЗБІВАЦЬ незак. ◊ Мышы лбы збіваюць — пуста. А гэты толькі хваліцца багацьцім, а бывала, як вісна прыходзіць, дык у засіках мышы лбы збіваюць. Язні Віл. ЗБІРАЦЦА незак., безас. Хмарыцца, зацягвацца хмарамі. Ёсь такая прымета народная: холанна ды на дошч зьбіраяцца — грат высыпля. Мікалаеўшчына Стаўб. ЗБІЦЦА зак. ◊ Збіцца з дарогі — пачаць весці няправільны спосаб жыцця. Паттрымаць у бядзе чалавека абізацельна трэба, а то глядзі і саб'ецца з дарогі. Дукора Пух. ЗБІЦЬ зак. ◊ Збіць з дарогі каго-н. — уздзейнічаючы пэўным чынам, схіліць каго змяніць паводзіны ў горшы бок, штурхнуць на нядобрае. А потым што. Бацькі вазналі, што рана ўнучка радзілася. Як намогся, як стаў бацька гаварыць сыну, што дачка ні твая,— зьбілі сына з дарогі, стаў той сын воўкам глядзець на маладзіцу. І во трэці год жывуць па сабе. Савоні Стаўб. Збіць на (чорную) порхаўку — бязлітасна збіць. Тады што рас болей стаў бясіцца, сам ні веда, дзе што положа, а я ўсё, бедная, вінавата — саб'е мяне на порхаўку на чорную. Аляхновічы Маладз. ЗБЛАЖАЦЬ зак. Схуднець, змарнець. І чаго гэта ты так зблажала, як пугаўё станчэла; можа хворая ці зь ім, мужам, дачушка, няважна жывеце? Узгурск Чэрв. ЗБЛІЗКА прысл. З тутэйшых мясцін, з блізкай мясцовасці. Дзьве нявесткі ў мяне: адна з Беразіна, а другая тутака, зблізка. Дрычын Пух. ЗБЛОЦІЦЬ зак. Папсаваць, зглуміць. Не зблоць сукенкі, як пойдзіш гуляць, буць акуратная. Пугачы Мядз. ЗБЛУДЗІЦЦА зак. Зблудзіць. Ну, ён са страху зблудзіўся, выбіўся ў другі бок, папаўся чуць ні ў фашысцкія рукі тожа. Чырвоны Пасёлак Пух. ЗБЛУДЗІЦЬ зак. Экспр. Памыліцца. Гэта ш ты зблудзіла: мацеолы на дзень закрываюцца. Баяры Маладз. ЗБЛУТАЦЬ зак. Зблытаць. Як хітры заяц, то як зблутае сьляды, дык і ні знайдзеш, прапаў сьлет і ўсё тут. Мікалаеўшчына Стаўб. ЗБЛЭНКАЦЦА зак. Экспр. Нахадзіцца, натупацца. Гэтак ужо сёньня зблэнкаліся, ногі чуць дацягнулі. Станькі Віл. ЗБОЙКІ мн.; адз. збойка ж. Ткац. Збоічы, клінкі. Збойкі пазаганяй, а то кросны твае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 290 ▶