на затылок п'яўкі ставяць. Вецярэвічы Пух. 2. Заднік бота. У затылак кладуць кару бярозавую, каб боты скрыпелі. Шутавічы Смарг.
ЗАТЭПАЦЬ зак. Зайсці павольна. Пакуль затэпаю дахаты, то ўжо і зьвечарэя. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЗАЎГРЭХ м. Тое, што і абмінак. Такей за планам паляціць, а што за ім заўгрэхаў поўна, дык ён ня бача. Паплавы Бярэз.
ЗАЎЗЁНТЫ прым. Заўзяты, настойлівы, напорысты. Мае бацькі былі на работу заўзёнтыя. Ратуцічы Барыс.; параўн. польск. zawzięty 'тс'.
ЗАЎНІКАЦЬ незак. Прыкмячаць, заўважаць. Яна мне нічога не кажаць, а я ўсё заўнікаю. Апёнькі Віл.
ЗАЎПРАМІЦЦА зак. Праявіць непакорнасць, упартасць. А ён як заўпраміцца, дак хоць ты кол яму на галаве чашы, а ён свае права правіць. Сверанава Стаўб.
ЗАЎСЁМ прысл. Зусім. Даўней заўсём ні так было. Завішына Лаг. У майго хлапца заўсём слаба навука ідзе: два гады ў анным класі сядзіць. Баяры Маладз.
ЗАЎСЮДЫ прысл. Заўсёды, пастаянна. Ні ведаю чаму, але ён заўсюды такі невясёлы быў. Нарач Віл.
ЗАЎСЯГДЫ прысл. Тое, што і заўсюды. Мая сістра і яе мужык пашлі ў парцізаны, гады ўжо нам ні было ніяк места: заўсігда староста, поліцаі к нам чапіліся, што парцізанская сім'я. Каранец Бярэз. Заўсягды трэба малако гатаваць дзіцяці, сырога нельга даваць. Цвіркі Стаўб. Яна прывыкшы, з маёй заўсягды ходзіць. Баяры Маладз. Я к дужа сьпяшаісься, заўсягды ні выходзіць, нешта прамінтрэжыць. Яцыны Мядз. Ну й непоседа, заўсягды некуды бяжыць. Грабёнка Чэрв.
ЗАЎЦЕХНІК м. Заатэхнік. Мой хлапец дык заўцехнікам у калхозі. Ліпневічы Віл.
ЗАЎЧАРЫ прысл. Заўчора, два дні таму назад. Заўчары прывозілі швэдры ў нашу краму — і жаночыя і мушчынскія. Язні Віл. Заўчары вецер быў усхадзіўся, сьцены ў хаце зьвінелі. Учора і сёння цішэй стала. Баяры Маладз.
ЗАЎЧАРЫХ прысл. Тое, што і заўчары. Заўчарых цётка прыходзіла да нас, пераведала. Палессе Мядз. Мусіць, заўчарых яна і сама тут была. Палачаны Маладз. Заўчарых мы хадзілі ў кіно. Вялікія Нястанавічы Лаг.
ЗАЎЧЭСНЕ прысл. Загадзя, зараней, наперад. Добра, што заўчэсня паліто цёплая купілі, а то б во мерзла цяпер. Вялікая Вуса Уздз. Добра, што патурбаваліся, заўчэсня загатовілі брыкету, а то цяпер і часу німа, і холодна. Нізок Уздз.; параўн. польск. za wcześnie 'тс'.
ЗАФУНДЗІЦЬ зак. 1. Выдзеліць з свайго запасу. Зафундзіла сусеццы кілю масла і сабе засталося. Палачаны Маладз. 2. Пачаставаць. Як зафундуеш добра, то будзеш мець што табе трэба. Баяры Маладз.; параўн. польск. zafundować 'пачаставаць'.
ЗАХАВАЦЦА зак. Схавацца. Дзяцюкі, бывала, залятуць наўперат, захаваюцца ў жыта або ў канапелькі і давай слухаць, што дзеўкі пра іх гамоняць. Пузыры Мядз.
ЗАХАКАЦЦА зак. Задыхацца. – Ад бягні ад гэтай дык аж захакалася. – Ну чаго бегаіш, ты ш ужэ унь якая дзявуля вялікая! Пярэжыр Пух.
ЗАХАРЧОВАНЫ у знач. прым. Тлусты, сыты. Мой швагір у добрум здароўі, захарчованы. Савоні Стаўб.
ЗАХВАТВАЦЬ незак. Выгаворваць з акцэнтам: Вы лепш не захоцьце туды, яна нічога не скажа добра, бо болей па-польску захватвае. Баяры Маладз.
ЗАХВОСЛІВЫ прым. Танкастволы, з тонкай верхавінай. Захвосьлівае дрэва адразу ўверх ідзе, як шыла. Ігрушка Круп.
ЗАХВОСТАВАТЫ прым. Тое, што і захвосьлівы. А, ерунда зь яе будзе, захвоставатая, толькі напрацуесься. Вялікая Вуса Уздз.
ЗАХВОСТАЦЦА зак. Зблытацца. Захвосталіся зусім ніткі, прыдзяцца выкінуць. Вялікая Вуса Уздз.
ЗАХІЛІШЧА зак. Схінуцца, затуліцца. Я між дзяцей захілілася, дык мяне фашыст не замеціў. Зазерка Пух.
ЗАХЛУДЗІЦЬ зак. Застраміць. Захлудзіў палец, натта баліць. Ляшчынск Мядз.
ЗАХОД м. Цёмны цесны праход з аднаго і другога боку застаронка. Заходы для таго робяць, кап сохлі снопы, кап кот мох злавіць мыш, калі завядзецца ў дабры. Малмыгі Віл.
ЗАХОДЗІЦЦА незак. 1. Задыхацца (ад плачу, гневу, шаленства). А дзіця тоя ат плачу заходзіцца, нежывоя робіцца. Пруды Стаўб. 2. Хвалявацца. Чаму ты так заходзісься па ўсякай ярундзе? Саколынчына Уздз.
ЗАХОДЛІВЫ прым. Які дрэнна пераносіць зіму, умовы стойлавага перыяду (пра жывёлу). Карова заходлівая, ледзь да вясны дадзяржалі — і хлебам, і картошкай кармілі. Зялёнкі Мядз.
ЗАХУДАЛЫ прым. Заняпалы. Во кляча захудалая! Вецярэвічы Пух.
ЗАХУХМОЛЕНЫ у знач. прым. Самотны, маркотны. Захухмолены сяджу, нудна мне, ні ведаю, куды пахіліцца. Такарышкі Іўеў.
ЗАХУХУКАЦЬ зак. Абазвацца гукаперайманнем ху-ху. Казалі, што раней былі русалкі, яны з доўгімі валасамі, і тая русалка як захухукае ды як загалосе, аш страшна. Паплавы Бярэз.
ЗАЦАМЯНЦІРУВАЦЬ зак. Зацэментаваць. У Кострыні выкапалі сажалку такую, зацамянцірувалі яе і тагды к сонцу купаюцца, купаюцца. Дрычын Пух.
131 👁