Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
ЗАТЫЛАК 155 ступіла. Ён сказаў, як заступіш, каб нічога не рабіла. Саланая Валож. ЗА СТЬ Ш Ц А ж. Toe, што i з ас т ў д зін а. Бывае, вечарам возьмеш застыліцы c картошкай ды ўжо гэтак смачна, што ясі, ясі i яшчэ есьці хочацца. Кукалеўка Чэрв. Заб'ём сьвіньню пат каляды, наварым застыліцы з нох сьвіных, головы i ядзім з бульбаю. Рудня Чэрв. ЗАСУКАР ATKA ж. Закрутка на нітцы. Так у нас называюцца закруткі, ці засукараткі, на нітках. Забалоцце Смал. ЗАСУНУЦЬ зак. -Зачыніць, закрыць на засаўку. Ня буць, Ваня, доўга, бо засуну дзьверы. Каменка Уздз. ЗАСУХА ж. Засуха. Я к за пагодай, дош калі праходзіць, добры лён вырасьцець, а засуха — папаліць яга. Папоўка Мядз. ЗАСЦЁНАК м. Будаўн. Сцяна. Сьвятахаў сын адзін рас як шалёны ляцеў на матацыклеця ды ў засьценак як рэзьніцца, думала, што богу душ у аддаў, аж нічога. Сцешыцы Віл. ЗАСЦЕНЬВАЦЦА незак. Зацягвацца хмарамі. Бачыця, неба засыіеньваяцціГ, дождж будзя. Вялікая Вуса Уздз. ЗАСЩ л АНКА ж. Палавік хатняга вырабу. Маці наша ўмее ткаць засьціланкі. Мацькаўцы Віл. зА сц іць зак. Закрыць, засланіць сабой. Вот ужо засьціла сьвет, віілясь аттуль. Дукора Пух. ЗАСЦЯГНУЦЬ зак. Зашпіліць. Хоць бы засьцягнуў гузікі, а то ходзіць, як расхрыста, далібох, стыдна за цябе. Вецярэвічы Пух. ЗАСиЩ ЦЬ зак. Засаладзіць. Некалі ў нас былі пчолы, дык мы ня пш еаду пустую, а засыцім мёдом i п'ём. Рудня Чэрв. ЗАСЯЧИ зак. Закусаць, атруціць ядам (пра насякомых). Ніхто так не баіцца пчол, як конь i собака, іх пчолы могуць засячы. Ляхавічы Дзярж. Собаку нашага засеклі пчолы, іх там цэлая туча насела. Нізок Уздз. ЗАТАНУЦЬ зак. Утапіцца. Унук мой, сям наццаць гадоў было, затануў летам тым, дык ціпер дзеці баяццо хадзіць каля рэчкі. Зазерка Пух. // перан. Прапасці. А хай ён затане са сваім малаком! Вялікая Вуса Уздз. ЗАТАППЩ А зак. Тое, што i за тануць. Пашла к рацэ, узьлезла на клатку i чуць ні затапілася. Гэта ш была проўда! Ялча Чэрв. з а т а р а б Ан іць зак. Загаварыць хутка i незразумела. Сьціхні ты! Затрашчала, як сорока, затарабаніла. Арцюхі Стаўб. ЗА т А рАВАЦЬ незак. Насыпаць. Загараваць - гэта у нас гамоняць, я к насыпаіш у мяшкі жыта. Ігрушка Круп. з а т а ў к А ны у знач. прым. Запраўлены, засквараны (аб ежы). На вячэру дам затаўканую кашу, не пасьпела, дзеткі, нічога. Малмыгі Віл. ЗАТАЎЧИ зак. Заскварыць. Я, бывала, навару булёну, затаўку троха здорам, i ядом. Дукора Пух. ЗАТКАЛА н. Жарало склепа. Трэба будзе хоць трохі прывесьці гарохаўя ад дзевяра, хоць на заткала ў пограп, а то марос будзя лесьці i зімою. Мікалаеўшчына Стаўб. ЗАТЛУМЩ Ь зак. О Затлуміць галаву пазбавіць здольнасці разумна разважаць. От ужо ж гэты балбатун! Так дзеўцы голову затлуміў, што тая трэці гот сама не свая ходзіць. Зазерка Пух. ЗАТОБ ШТО злучн. падпарад* Таму што. Даўней цяшка было жыцъ, затое што празіралі беднага, нічога ні гаварылі, але так прагледзяць вачмі, што i словамі так ні скрыўдзіш. Пагост Віл. Даўна жылося саўсім хужэй, як цяпер, затое што не было дзе i ш чаго ўзяць, ні купіць за што: грошы не было. Здаецца, кап пабудзіў маіх бацькоў с таго сьвету, хоць бы яны рас гляналі на поля, як арэцца, я к барануіцца, што адзін чалавек цяпер робя за сто даўных людзей, затоя што цяпер красата глянаць — i арэцца, i сеіцца, i барануіцца машынамі. Засценак Лаг. Зьбяруцца ўсе ўв адну хату, затояўшто карасіны ш ня было. Мечаі Віл. ЗАТОХЛЫ прым. Затхлы. Вада пры балоці затохлая. Хоць i выхат ёсь, але яна нерухома стаіць.Вясяцы Лаг. ЗАТРАЎКА ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. затраўляць. ЗАТРАЎЛБНЫ у знач. прым. Сапсаваны. Сёлета ў мяне варэньне шчэ ёсь, дык я ўнясу, калі не затраўленае, дык зьядзём. Баяры Maладз. , ЗАТРАУЛЯЦЬ незак. Спец. Уносіць вапну ў водную эмульсію з рэшткамі шкіпінару. Пайду затраўляць ваду — адыходы ад шпіьіпару. Пасьля затраўкі i адстойваньня вада poбіцца фіялетавай, зь яе пасьля выпарэньня атрымліваецца уксусны парашок. Канстанцінава Мядз., ЗАТРУСЩ Б зак. Зацерушыць. Складаючы сена, затрусім увесь двор. Мясёнкаўшчына Стаўб. Вока затрусіла, глядзець ні магу. Вішнева Валож. ЗАТУЛА ж. Рыб. Доўгі скураны рыбацкі фартух. Галава закруцілася, забыўся затулу ўзяць, вымак увесь да ніткі. Логавіны Мядз. Завяжуць затулы, закасаюць рукавы i пачынаюць цягаць сетку з воды. Пасынкі Мядз. Затулу забыўся. Канстанцінава Мядз. ЗАТУРЫЦЬ зак: Загнаць далёка. Затурылі кароў пад лес, чуць знайшла. Мікалаеўшчына Стаўб. Затурыла гусей аш на канаву, можа скора ня прыдуць. Горкі Стаўб. ЗАТШ АСКА ж. Запінка, кнопка. Не забуцься затшасак купіць у плацця, белых постарайся. Вішнева Смарг.; параўн. польск. zatr rzask тс', ЗАТЫЛАК м. 1. Патыліца. Пры даўленьні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забём, засйщ, засцягнўць, засячй, засўкар, засўнуць, затаўчй, затоя^што, пём, танўць
6 👁
 ◀  / 290  ▶