Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
ЗАТЭПАЦЬ 3 на затылок п'яўкі ставяць. Вецярэвічы Пух. 2. Заднік бота. У затыаак кладуць кару бярозавую,каб боты скрыпелі. Шутавічы Смарг. ЗАТЭПАЦЬ зак. Зайсці павольна. Пакуль затэпаю дахаты, то ўжо i зьвечарэя. МікалаеўшчынаСтауб. ЗАЎГРЭХ м. Toe, што i а б м і н а к. Такей за планам паляціць, а што за ім заўгрэхаў поўна, дык ён ня бача. Паплавы Бярэз. ЗАЎЗЁНТЫ прым. Заўзяты, настойлівы, напорысты. Мае бацькі былі на работу заўзёнтыя. Ратуцічы Барыс.; параўн. польск. zawzi$ty тс'. ЗАЎНІКАЦЬ незак. Прыкмячаць, заўважаць.Яна мне нічога не кажаць, а я ўсё з а е каю. АпёнькіВіл. з а ў п р Ам іц ц а зак. Праявіць непакорнасць, упартасць. А ён я к заўпраміцца, дак хоць ты кол ям у на галаве чашы, а ён свае права правіць. Сверанава Стаўб. ЗАЎСЁМ прысл. Зусім. Даўней заўсём ні так было. Завішына Лаг. У майго хлапца заўсём слаба навука ідзе: два гады ў анным клаci сядзіць. Баяры Маладз. ЗАЎСИДЫ прысл. Заўсёды, пастаянна. Hi ведаю чаму, але ён заўсюды такі невясёлы быў. Нарач Віл. ЗАЎСЯГДЫ прысл. Toe, што i з a ў c ю д ы. Мая сістра i яе мужык пашлі ў парцізаны, гады ўжо нам ні было ніяк места: заўсігда староста, поліцаі к нам чапіліся, што парцізанская сім'я. Каранец Бярэз. Заўсягды трэба малако гатаваць дзіцяці, сырога нельга даваць. Цвіркі Стаўб. Яна прывыкшы, з маёй заўсягды ходзіць. Баяры Маладз. Я к дужа сьпящаісься, заўсягды ні выходзіць, нешта прамінтрэжыцъ. Яцыны Мядз. H y ŭ непоседа, _заўсягды нею$ы,бяжыць. Грабёнка Чэрв. ЗАУЦЕХШ К м. Заатэхнік Мой хлапец дык заўцехнікам у калхозі. Ліпневічы Віл. ЗАЎЧАРЫ прысл. Заўчора, два дні таму назад. Заўчары прывозілі швэдры ў нашу крам у — i жаночыя i мушчынскія. Язні Віл. Заўчары вецер быў усхадзіўся, сьцены ў хаце зьвінелі. Учора i сёнъня цішэй стала. Баяры Маладз. ЗАЎЧАРЫХ прысл. Toe, што i заў чары. Заўчарых цётка прыходзіла да нас, пераведала. Палессе Мядз. Мусіць, заўчарых яна i сама тут была. Палачаны Маладз. Заўчарых мы ха д зіл іўк іно. ВялікіяНястанавічы Лаг. ЗАЎЧЗСНБ прысл. Загадзя, зараней, нале* рад. Добра, што заўчэсьня паліто цёплая купіл і,ат об во мерзла цяпер. Вялікая Byca Уздз. Добра, што патурбаваліся, заўчэсьня загатовілі брыкету, а то цяпер i часу німа, i холодна. Нізок Уздз.; параўн. польск. za wcześnie *тс\ ЗАФУНДЗЩ Ь зак. 1. Выдзеліць з свайго запасу. Зафундзіла сусеццы кілю масла i сабе засталося. Палачаны Маладз. 2. Пачаставаць. Я к зафундуеш добра, то будзеш мець што табе трэба. Баяры Маладз.; параўн. польск. zafundowad 'пачаставаць*. ЗАХАВАЦЦА зак. Схавацца. Дзяцюкі, бывала, залятуцъ наўперат, захаваюцца ў зкыта або ў канапелькі i давай слухаць, што дзеўкі npa іх гамоняць. Пузыры Мядз. ЗАХАКАЦЦА зак. Задыхацца. - Ад бягні ад гэтай дык аж эахакрлася. - Ну чаго бегаіш, ты ш ужэ унь якая дзявуля вялікая! Пярэжыр П ух. ЗАўАРЧОВАНЫ у знач. прым. Тлусты, сыты. Мой шваЫр у добрум здароўі, захарчованы. Савоні Стаўб. ЗАХВАТВАЦЬ незак. Выгаворваць з акцэнтам; Вы лепш не захоцьце туды, яна нічога не скажа добра, бо болей па-польску захватвае. Баяры Маладз. ЗАХВИСЛІВЫ прым. Танкастволы, з тонкай верхавінай. Захвосьлівае дрэва адразу ўверх ідзе. як шыла. Ігрушка Круп. ЗАХВОСТАВАТЫ прым. Тое, што i зах в о с л і в ы. А, ерунда зь яе будзе, захвоставатая, толькі напрацуесься. Вялікая Вуса Уздз. ЗАХВОСТАЦЦА зак. Зблытацца. Захвосталіся зусім ніткі, прыдзяцца выкінуць. Вялікая Вуса Уздз. ЗА ХШ Ц Ц А зак. Схінуцца, затуліцца. Я між дзяцей эахілілася, дык мяне фашыст не замеціў. Зазерка Пух. ЗАХЛУДЗЩ Ь зак. Застраміць. Захлудзіў палец, натта баліць. Ляшчынск Мядз. ЗА ХбД м. Цёмны цесны праход з аднаго i другога боку застаронка. Заходы для того робяцъ, кап сохлі снопы, кап кот мох злавіць мыш, калі завядзецца ў дабры. Малмыгі Віл. ЗАХбДЗПЩ А незак. 1. Задыхацца (ад плачу, гневу, шаленства). А дзіця тоя ат плачу заходзіцца, неокывоя робіцца. Пруды Стаўб. 2. Хвалявацца. Чаму ты так заходзісься па ўсякай ярундзе? Саколынчына Уздз. ЗАХОДЛІВЫ прым. Які дрэнна пераносіць зіму, умовы стойлавага перыяду (пра жывёлу). Карова заходлівая, ледзь да вясны дадзяржалі — i хлебам, i картошкой кармілі. Зялёнкі Мядз. ЗАХУДАЛЫ прым. Заняпалы. Во кляча захудалая! Веыярэвічы Пух. ЗАХУХМ ОЛВНЫ у знач. прым. Самотны, маркотны. Захуосмолены сяджу, нудна мне, ні ведаю, куды пахіліцца. Такарышкі Іўеў. ЗАХУХУКАЦЬ зак. Абазвацца гукаперайманнем ху-ху. Казалі, што раней былі русалкі, яны з доўгімі валасамі, i тая русалка як захухукае ды як загалосе, аш страшна. Паплавы Бярэз. ЗАЦАМЯНЦІРУВАЦЬ зак. Зацэментаваць. У Кострыні выкапалі сажалку такую, зацамянцірувалі яе i тагды к сонцу купаюцца, купаюцца. Дрычын Пух
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

за^арчованы, захвйслівы, заўсйды, пяўкі, сімя
7 👁
 ◀  / 290  ▶