Старонка 156
◀ / 290 ▶
ступіла. Ён сказаў, як заступіш, каб нічога не рабіла. Саланая Валож. ЗАСТЫЛІЦА ж. Тое, што і застудзіна. Бывае, вечарам возьмеш застыліцы с картошкай ды ўжо гэтак смачна, што ясі, ясі і яшчэ есьці хочацца. Кукалеўка Чэрв. Заб'ём сьвіньню пат каляды, наварым застыліцы з нох сьвіных, галавы і ядзім з бульбаю. Рудня Чэрв. ЗАСУКАРАТКА ж. Закрутка на нітцы. Так у нас называюцца закруткі, ці засукараткі, на нітках. Забалоцце Смал. ЗАСУНУЦЬ зак. Зачыніць, закрыць на засаўку. Ня буць, Ваня, доўга, бо засуну дзьверы. Каменка Уздз. ЗАСУХА ж. Засуха. Як за пагодай, дош калі праходзіць, добры лён вырасьцець, а засуха — папаліць яга. Папоўка Мядз. ЗАСЦЕНАК м. Будаўн. Сцяна. Сьвятахаў сын адзін рас як шалёны ляцеў на матацыклеця ды ў засьценак як рэзьніцца, думала, што богу душу аддаў, аж нічога. Сцешыцы Віл. ЗАСЦЕНЬВАЦЦА незак. Зацягвацца хмарамі. Бачыця, неба засьценьваяцца, дождж будзя. Вялікая Вуса Уздз. ЗАСЦІЛАНКА ж. Палавік хатняга вырабу. Маці наша ўмее ткаць засьціланкі. Мацькаўцы Віл. ЗАСЦІЦЬ зак. Закрыць, засланіць сабой. Вот ужо засьціла сьвет, вылясь аттуль. Дукора Пух. ЗАСЦЯГНУЦЬ зак. Зашпіліць. Хоць бы засьцягнуў гузікі, а то ходзіць, як расхрыста, далібох, стыдна за цябе. Вецярэвічы Пух. ЗАСЫЦІЦЬ зак. Засаладзіць. Некалі ў нас былі пчолы, дык мы ня пілі ваду пустую, а засыцім мёдам і п'ём. Рудня Чэрв. ЗАСЯЧЫ зак. Закусаць, атруціць ядам (пра насякомых). Ніхто так не баіцца пчол, як конь і сабака, іх пчолы могуць засячы. Ляхавічы Дзярж. Сабаку нашага засеклі пчолы, іх там цэлая туча насела. Нізок Уздз. ЗАТАНУЦЬ зак. Утапіцца. Унук мой, сямнаццаць гадоў было, затануў летам тым, дык ціпер дзеці баяцца хадзіць каля рэчкі. Зазерка Пух. // перан. Прапасці. А хай ён затане са сваім малаком! Вялікая Вуса Уздз. ЗАТАПІЦЦА зак. Тое, што і затануць. Пашла к рацэ, узьлезла на клатку і чуць ні затапілася. Гэта ш была проўда! Ялча Чэрв. ЗАТАРАБАНІЦЬ зак. Загаварыць хутка і незразумела. Сьціхні ты! Затрашчала, як сарока, затарабаніла. Арцюхі Стаўб. ЗАТАРАВАЦЬ незак. Насыпаць. Затараваць — гэта ў нас гамоняць, як насыпаіш у мяшкі жыта. Ігрушка Круп. ЗАТАЎКАНЫ у знач. прым. Запраўлены, засквараны (аб ежы). На вячэру дам затаўканую кашу, не пасьпела, дзеткі, нічога. Малмыгі Віл. ЗАТАЎЧЫ зак. Заскварыць. Я, бывала, навару булёну, затаўку троха здорам, і ядом. Дукора Пух. ЗАТКАЛА н. Жарало склепа. Трэба будзе хоць трохі прывесьці гарохаўя ад дзевяра, хоць на заткала ў пограп, а то марос будзя лесьці і зімою. Мікалаеўшчына Стаўб. ЗАТЛУМІЦЬ зак. ◊ Затлуміць галаву — пазбавіць здольнасці разумна разважаць. От ужо ж гэты балбатун! Так дзеўцы голаву затлуміў, што тая трэці гот сама не свая ходзіць. Зазерка Пух. ЗАТОЕ ШТО злучн. падпарад. Таму што. Даўней цяшка было жыць, затое што празіралі беднага, нічога ні гаварылі, але так прагледзяць вачмі, што і словамі так ні скрыўдзіш. Пагост Віл. Даўна жылося саўсім хужэй, як цяпер, затое што не было дзе і ш чаго ўзяць, ні купіць за што: грошы не было. Здаецца, кап пабудзіў маіх бацькоў с таго сьвету, хоць бы яны рас гляналі на поля, як арэцца, як барануіцца, што адзін чалавек цяпер робя за сто даўных людзей, затоя што цяпер красата глянаць — і арэцца, і сеіцца, і барануіцца машынамі. Засценак Лаг. Зьбяруцца ўсе ўв адну хату, затоя што карасіны ш ня было. Мечаі Віл. ЗАТОХЛЫ прым. Затхлы. Вада пры балоці затохлая. Хоць і выхат ёсь, але яна нерухома стаіць. Бясяды Лаг. ЗАТРАЎКА ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. затраўляць. ЗАТРАЎЛЕНЫ у знач. прым. Сапсаваны. Сёлета ў мяне варэньне шчэ ёсь, дык я ўнясу, калі не затраўленае, дык зьядзём. Баяры Маладз. ЗАТРАЎЛЯЦЬ незак. Спец. Уносіць вапну ў водную эмульсію з рэшткамі шкіпінару. Пайду затраўляць ваду — адыходы ад шпігінару. Пасьля затраўкі і адстойваньня вада робіцца фіялетавай, зь яе пасьля выпарэньня атрымліваецца уксусны парашок. Канстанцінава Мядз. ЗАТРУСІЦЬ зак. Зацерушыць. Складаючы сена, затрусім увесь двор. Мясёнкаўшчына Стаўб. Вока затрусіла, глядзець ні магу. Вішнева Валож. ЗАТУЛА ж. Рыб. Доўгі скураны рыбацкі фартух. Галава закруцілася, забыўся затулу ўзяць, вымак увесь да ніткі. Логавіны Мядз. Завяжуць затулы, закасаюць рукавы і пачынаюць цягаць сетку з вады. Пасынкі Мядз. Затулу забыўся. Канстанцінава Мядз. ЗАТУРЫЦЬ зак. Загнаць далёка. Затурылі кароў пад лес, чуць знайшла. Мікалаеўшчына Стаўб. Затурыла гусей аш на канаву, можа скора ня прыдуць. Горкі Стаўб. ЗАТШАСКА ж. Запінка, кнопка. Не забудзься затшасак купіць у плацця, белых пастарайся. Вішнева Смарг.; параўн. польск. zatrzask 'тс'. ЗАТЫЛАК м. Патыліца. Пры даўленьні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 290 ▶