ЗАСМУГОЛІЦЬ зак. Забрудзіць. Так засмуголіў касьцюм, што ні адмыць ніяк. І чаму ты нічога не шануеш? Бясяды Лаг. ЗАСМЯДЗІЦЬ зак. Засмажыць, утушыць. Куды ж вы? Я пеўня засьмядзіла, хоць паесьця на дарогу. Клетнае Барыс. ЗАСМЯЯЦЬ зак. Высмеяць, абсмеяць. Нешта пайшла я карову пераймаць, надзела ватоўку, с канторы засьмяялі мяне: „Як ты ні зварысься?" — пытаюць. Бяларучы Лаг. ЗАСОВАЛКА ж. Зашчапка. Гэта вакно не закрываіцца, засовалка сапсавалася. Кукалеўка Чэрв. ЗАСОВЕСЦІЦЦА зак. Засаромецца. Засовесьцілася так, што аш пачырванела. Узгурск Чэрв. ЗАСОРАНЫ у знач. прым. З парушынкамі смецця. Трэба новыя цадзілкі выпісаць, а то гэтыя пасеіліся, будзіць малако засораная, пойдзіць ніжэйшым сортам. Канстанцінава Мядз. ЗАСТАВА ж. 1. Плаціна, застаўка. Заставы на рэчках робяць, вот як, к прымеру, у Пагарэлум-на-Гавязьнянцы. Мікалаеўшчына Стаўб. Заставы паробяць, насыплюць земляную плаціну, дык вада ня йдзець. Вязынка Маладз. 2. Драўляны шчыт, які стрымлівае ваду ў рэчцы. А як млын, дык там ставяць такія засаўкі з дрэва, як зруп. Гэта тожа застава. Вязынка Маладз. ЗАСТАВАЧКА ж. Памянш. Тое, што і закрыўка. Заставачкай застаўляюць, каб не сыпалася мука. Кукалеўка Чэрв. ЗАСТАВІЦЬ зак. Пакінуць. Заставіла дваццаць рублёў на сена. Цялякава Уздз. ЗАСТАЛАЧЫЦЦА зак. Экспр. Забегацца, замарыцца. За гэтымі каровамі засталачылася, аш ногі забалелі. Каменка Уздз. ЗАСТАЛІЦЬ зак. Паслаць столь, застоліць. Ужо ёсьціка і доскі на столь і на памост, асталося толькі засталіць і памасьціць. Халмоўка Барыс. ЗАСТАРАНЬКА ж. Тое, што і запярылак. Застараньскі могуць быць ніскія і высокія. У застараньцы адгароджваецца мякіньніца для мякіны. Вішнева Валож. ЗАСТАРЫ прым. Вельмі стары. „Куды ты, — матка кажа, — мой сынок, паедзіш? Заставайся дома. Хата наша такая вялікая, новая, а хто жыць у ёй застанецца, — мы ж з бацькам ужо застарыя". Ну, ён і застаўся. Язні Віл. ЗАСТАЎКА ж. Дошка, якой закрываецца або адкрываецца адтуліна скрыні на бульбу. Бывала, я й не заставляў застаўкай, але рабіў, што ні адна картопля ні ўпадзе. Кукалеўка Чэрв. ЗАСТАЎКА ж. Тое, што і закрыўка. Каб выграпці змолатае, аччыняюць застаўку, дошчачку такую падымаюць. Мікалаеўшчына Стаўб. Як зьмеліш жыта, дошчачку гэту, або застаўку, падняў, і мука пасыплецца. Турэц Чэрв. ЗАСТАЦЦА зак. ◊ Застацца ў дзеўках — не выйсці замуж. А калі ніхто замуш не бярэ, і што ж — застаецца ў дзеўках. Мойсічы Маладз. Застацца з носам — застацца без таго, на што разлічваў. У другую ш суботу пашоў да маёй сусеткі гарэлку піць, а тая сморх за яго і пашла, а я засталася з носам. Пузыры Мядз. ЗАСТРАКАТАЦЬ зак. Заклекатаць. Буслы застракаталі. Паплавы Бярэз. ЗАСТРАМКА ж. Стрэмка. Дастань застрамку с пальца, а то рваць будзя. Ляхавічы Дзярж. ЗАСТРАПЯЛІЦЬ зак. Адкрыць страляніну. Палякі залезьлі ў цэркаў і застрапялілі з ружжаў. Жораўка Пух. ЗАСТРЫГАЦЬ незак. Абрад. Выстрыгаць валасы ў маладой перад пасадам. Скора ўжо, перад заходам сонца, будуць нашу маладую застрыгаць. Мацкі Мядз. Як маладую застрыгаюць, дык на дзяжу садзяць. Хожава Маладз. ЗАСТРЫЖЭННЕ н. Абрад. Выстрыганне валасоў у маладой перад пасадам. Калі прыедзе малады, то маладую садзяць на дзяжу і робяць застрыжэнне. Рудня Валож. ЗАСТРЭШНІК м. Месца пад навіслым краем страхі. Пасечаныя дровы злажылі пад застрэшнік. Дукора Пух. ЗАСТУВАЦЬ незак. Засціць, засланяць сабой. Адыдзіся ад вакна, ня застуй, бо я ня бачу, як нітку ўцягнуць у іголку. Дукора Пух. Ні застуй, нічога ня відна за табою. Цялякава Уздз. Не застуй мне сьвет, схіліся на бок. Забалоцце Смал. ЗАСТУДЗІНА ж. Кулін. Халадзец, квашаніна. Вельмі яна любіць застудзіну з бульбай. Зазерка Пух. ЗАСТУДЗІЦЦА зак. Прастудзіцца. Не адзеўся добра, дак застудзіўся моцна. Нізок Уздз. ЗАСТУДЗІЦЬ зак. Прастудзіць. Мой сынок застудзіў лёхкія. Лячылі яго, лячылі, але памёр. Малмыгі Віл. ЗАСТУП м. Рыдлёўка, лапата. Вазьмі пат паветкай заступ і накапай картопель. Рудня Валож. ЗАСТУПАЦЬ незак. Засланяць, закрываць. Ні заступай мне, што ты сцікляны? Рудня Валож. ЗАСТЫВАНІКІ мн.; адз. застыванік м. Кулін. Аладкі, прыгатаваныя з варанай тоўчанай бульбы з дабаўленнем лыжкі мукі або крухмалу. Застыванікі сёньня з аднае бульбы, крухмалу ні дабаўляла, з малаком так смашней. Кроква Лаг. ЗАСТУПІЦЬ зак. Зацяжарыць, стаць цяжарнай. Вышла замуш і прас тры месяцы за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
120 👁