Старонка 154
◀ / 290 ▶
скім полі, а заропкі — як кот наплакаў. Старыя Габы Мядз. Пашці кожны дзень вясной і летам выпраўляў бацька на заропкі, як казалі дома. Суднікі Валож. ЗАРОД м. Азярод. Ціпер на зародах сушуць бульбешнік. Бытча Барыс. Снапы на зародзе некалі сушылі. Пудзіцк Пух. ЗАРОСЦІНА ж. Пень-спарыш. Заросьціна — гэта два пні ўмесьця зрошшыя, іх даволі трудна разьбіць. Саланая Валож. ЗАРУБАК м. Гадавое кальцо на рагах жывёлы. Наша кароўка шчэ маладая, на рагах у яе толькі два зарупкі. Вецярэвічы Пух. ЗАРУБКА ж. Малы выступ на коміне. На зарупку мы нічога ня ложым, толькі калі-небуць мыла сушым. Аздзяцічы Барыс. ЗАРУЧНІК м. Абрад. Удзельнік вечарынкі, якую наладжвае дзяўчына з нагоды заручын. Перш сват высватае дзяўчыну, а тады зьбірае нявеста, склікае заручнікаў і гуляюць паненскі вечар. Дукора Пух. Прышлося вясельля, прышлі ка мне заручнікі. Прышлі заручнікі, і я давала ім падаркі, тры хвасты палатна адрэзала дала. Дрычын Пух. ЗАРЫВАЦЦА незак. Запускацца. Кароўка наша зарываіцца, без малачка будзім. Палачаны Маладз. ЗАРЭДЗІЦЬ незак. Азяродзіць. Пасьля жыта ўбіралі ярыну. Снапы зарэдзяць у пераплоты і сушылі да восені. Мацкі Мядз. Ціпер жа лён у бапкі ставяць, а раней звозілі і абразалі галоўкі, а галоўкі зарэдзілі. Халопенічы Круп. ЗАРЭЗ м. Парэз. Тым летам я зарэс сярпом зрабіла на руцэ, знак да скону астаўся. Вішнева Валож. ЗАРЭЗІНА ж. Зарубка на канцы абруча. А зарэзіны не даюць абручам разыйсьціся. Дукора Пух. ЗАСАБ прысл. Запар, без перапынку. Засап два разы крыкнуў і ўсё. Больш мы ад яго не пачулі ні слова. Пагарэлка Валож. ЗАСАДКА ж. Засада на паляванні. Я рас хадзіў на засатку на выдру. Прудкі Лаг. ЗАСАЛАМАЦІЦЬ зак. Заблытаць. Нешта ш ты там засаламаціў. Аляхновічы Маладз. ЗАСАНІЦЬ зак. Закалыхаць. Ледзь засаніла дзіця, ніяк спаць ня хоча, а я сама ўжо не трымаюся, так спаць хачу. Кальчуны Ашм. ЗАСАЎКА ж. Засланка закрываць печ. Я бульбу паставіла за засаўку. Броды Маладз. Жэрдка або металічны стрыжань, якімі запіраюць уваход (выхад) на агарод. Во праз засаўку пералесь і там агародамі выйдзіш на сьцешку, і сьцешкай аш у лясок. Каляды Віл. ЗАСВЯНЦІЦЬ зак. Тое, што і запузырыць. Я табе як засьвянчу розгай, век помніць будзяш. Вялікая Вуса Уздз. ЗАСЕК м. Адгароджанае месца ў склепе на бульбу. Гэтай восіньню засыпалі поўныя засекі бульбы, поўны пограп навярнулі. Рудня Чэрв. ЗАСЕКЧЫСЯ зак. Залезці за лінію пры часанні бервяна. На мяне толькі казаў, а сам тожа засекся. Забалоцце Смал. ЗАСЕНЬ ж. Прыбудоўка да жылога памяшкання. Засень прыбудаваў, усё ш цяплей будзе. І прыгажэй. Хожава Маладз. ЗАСЕЎКІ толькі мн. Пачатак сяўбы азімых. Засеўкі скора пачнуцца. Вецярэвічы Пух. ЗАСІДКА ж. Тое, што і засадка. У засітку сеў, сядзеў доўга і нічога ня вышла. Ляхавічы Дзярж. ЗАСІДЛІВЫ прым. Нерухавы, пасіўны. Гэты мой кот дык засідлівы нейкі, усё с печы ні злазіць, на пяколку ляжыць і ляжыць. Баяры Маладз. ЗАСІЛІЦЦА зак. Павесіцца. У іх бяда здарылася — іхні бацька ў той год засіліўся. Язні Віл. ЗАСІЛІЦЬ зак. Зачэрпаць, набраць. Сягоньня наелася смачна. Пасьля засіліла конаўку канпоту, выпіла, дык цяперака есьці ні хочыцца. Гранічы Маладз. Засіліў вядро вады і чуць нясе: малы памочнік у мяне. Малмыгі Віл. Засілі схадзі соку бярозавага. Венцавічы Мядз. ЗАСІЛЬВАЦЬ незак. Зачэрпваць. Мы засільваем палонікам суп. Літва Стаўб. ЗАСЛАЦЬ зак. Паслаць, пераслаць па пошце. Калі кабана заб'ём, сыну пасылку зашлю. Загор'е Маладз. ЗАСЛОН м. Пераносная лаўка, услон. Уперат у хатах стаялі заслоны, а ціперака ва ўсіх стулы ёсьцяка. Каменка Уздз. Даўней дзяўчаты на вячоркі с пралкамі йшлі, хлопцы заслоны прынасілі, ставілі каля сьцен, а сярот хаты танцавалі. Баяры Маладз. ЗАСЛОНКА ж. Тое, што і засаўка (у 1 знач.). Калі ўсё згарыць у печы, ставім яду і закрываем печ заслонкай. Зазерка Пух. ЗАСЛОНЧЫК м. Памянш. да заслон. Усе табурэткі занятыя, то ты на заслончык сядай. Нарач Віл. ЗАСЛЯПІЦЦА зак. Зажмурыцца, прыкрыць вочы павекамі. Я аж засьляпіўся, так бліснула. Турэц Чэрв. ЗАСМАЛІВАЦЬ незак. Заліваць смалой. Трысьцінкі [у бёрдзе] шыюць дратвай і засмаліваюць смалой для трываласьці. Даўгінава Віл. ЗАСМАРГА ж. Вузел са свабоднай пятлёй, завязаны адным канцом. Завяжы пояс на засмаргу, а то посьля ні разьвяжаш. Цялякава Уздз. ЗАСМАРГНУЦЬ зак. Зацягнуць, завязаць. Засмаргнуць бы вяровачку на шыю, каб ня ўцёк: сабачка шчэ няпрыручаны. Рагазы Маладз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 290 ▶