Старонка 153
◀ / 290 ▶
У запрошлым годзі, помню, шчэ бонбы знаходзілі. Рудня Чэрв. ЗАПРЫБЫВАЦЬ зак. Праходзіць. Запрывайце, дзеткі, далей, садзіцеся, дзе месца есьць. Баяры Маладз. ЗАПУЗЫРЫЦЬ зак. Жарг. Ударыць моцна, стукнуць. Такі ён быў: запузырыць Пятру па вуху, той і зваліўся. Вялікая Вуса Уздз. ЗАПУСКІ мн. Уст. Тое, што і загвіны. Ад дзядоў да запусак — тры нядзелі. Цялякава Уздз. Запускі — гэта апошні дзень пярат постам. Нізок Уздз. ЗАПУСКНАЯ НЯДЗЕЛЯ рэліг. Апошні тыдзень перад вялікім постам. У запускную нядзелю ўсе стараюцца мяса есьці, весяліцца, бо тады пост глухі наступаў. Вішнева Валож. ЗАПУСТЫ і ЗАПУСТЫ мн. Тое, што і загвіны. Гаварылі, што вясельле на запусты будзя. Чабаі Валож. На запусты людзі наядуцца мяса і тады нядзель шэсць ні ядуць. Такарышкі Іўеў. ЗАПУХНУЦЬ зак. Набрыняўшы ад вільгаці, перастаць цячы. Наш цэбар пацёк, дак я наліла вады, хай запухня. Дукора Пух. ◊ Каб ёй горла запухла! — праклён. А гэта варона, каб ёй горла запухла, як нарочна лятая і каркая, каб яна каркнула ў сабачых зубах! Кулёўшчына Маладз. ЗАПЫЛІЦЬ зак. Апыліць. Чым болей запыліць пчала, тым больш прыплоду ў садзі будзя. Вішнева Валож. ЗАПЫЛЯЦЦА незак. Апыляцца. Я спрахцікавалася: пасадзі на высаткі кармавы бурак, белы, і сталовы, красны, на той гот вырасьця ні кармавы, ні сталовы. Абавяскова трэба садзіць зводдаль адзін ад аднаго, каб ні запыляліся. Арцюхі Стаўб. ЗАПЫНІЦЬ зак. Пераняць, рухаючыся наперарэз. Я пабягу, запыню каровы, кап у віку ні ўпалі. Цялякава Уздз. ЗАПЭНДЗАНЫ у знач. прым. Заняты шматлікімі справамі, якія патрабуюць пастаяннай беганіны, мітусні; залятаны. Да таго ж запэндзаны хлопяц, лець ногі цягня. Аляхновічы Маладз.; параўн. польск. zapędzony 'тс'. ЗАПЭЎНІЦЬ зак. Забяспечыць, гарантаваць догляд. Так ні кінуць, каго-небудзь запэўняць на гаспадарку, брата ці матку. Савоні Стаўб.; параўн. польск. zapewnić 'тс'. ЗАПЯРЫЛАК м. Адгароджанае ад току месца ў гумне для складвання снапоў, саломы, сена. Як некалі былі свае гумны, дык у гумнах адгараджувалі ат тока запярылкі, па абадва бакі былі запярылкі, снапы ў запярылках складвалі. Нізок Уздз. А як малоцяць, салому складваюць у запярылках, а ёсь места, і сена кладуць у запярылак. Краснае Уздз. ЗАПЯСОЧНІК м. Апошняе бервяно ў сцяне зруба, якое кладзецца паверсе бэлек. А на запясочнікі дык і мацяр'ялу не засталося. Зазерка Пух. // толькі мн. запясочнікі. Верхні вянок у зрубе пад кроквамі. Запясочнікі — гэта апошні вянок зруба, пясок насыпаецца на гары тады. Нізок Уздз. ЗАПЯТАК м. Частка шкарпэткі, якая аблягае пяту нагі. А няхай іх, гэтыя шкарпэткі, рвуцца на самых запятках. Трэба, каб запяткі таўсьцейшымі ніткамі рабіліся, даўжэй насіцца будуць. Мікалаеўшчына Стаўб. Заднік лапця. Праз запятак аборы прашморгваюцца. Шабынькі Барыс. ЗАПЯТЛЯЦЬ зак. Паляўн. Заблытаць след. Воўк запятляў, я пазваў сабаку, каб ня бег дарэмна. Ляхавічы Дзярж. ЗАПЯЧАТВАЦЬ незак. Пчал. Заклейваць, залепліваць. Мёд у сотах пчолы зьверху запячатваюць. Вецярэвічы Пух. ЗАПЯЯЦЬ зак. Запець. Некалі дык часоў не было, а як запяяюць трэція пеўні, знай, трэба паднімацца. Ігрушка Круп. ЗАРА прысл. Неадкладна. Пабуцьця тут, а я зара пазаву яе. Ратуцічы Барыс. ЗАРАБАТАК м. Заработак, плата за работу. Нядрэнны зарабатак у нашым саўгасе. Паплавы Бярэз. ЗАРАБІЦЬ зак. ◊ Зарабіць, як Заблоцкі на мыле — страціць больш, чым атрымаць карысці. Мой робіць варыўню ў суседа, заробіць ён там, як Заблоцкі на мыле. Забрэжжа Валож. ЗАРАБІЦЬ зак. Замацаваць. Кажуць, не зарабіла вочка, дык паляцела аш уніс. Малмыгі Віл. ЗАРАДЖАЦЬ незак. Ткац. Рыхтаваць, наладжваць. Зараджаюць ніткі для тканьня. Рудня Валож. ЗАРАДЖЫВАЦЬ незак. Устаўляць зарад. Ён сваю гэту аружыю зараджываў і дахаты насіў, у шафу павесіць, і яна вісіць. Мядзел Мядз. ЗАРАНЕ прысл. Загадзя, зараней. І маё сена прынялі, скінулі маё сена — здала пастаўку. І прыехала заранe дахаты. Ластаянцы Валож. Вельмі рана. Я зараня з дому вышла. Дукора Пух. Аўтобус шыпка прэ, зараня ў Стоўпцы прыедзям. Савоні Стаўб. ЗАРАНКА ж. Заал. Малінаўка (Erithacus rubecula). Яшчэ сонца ня ўсходзя, а заранка ўжо чырыкая. Рудня Валож. ЗАРВАЦЬ зак. Запусціцца. Надоўга зарвала кароўка, ня ведаю — што і рабіць. Палачаны Маладз. ЗАРНІЦА ж. Маланка. Зарніца ў нас мала хто гаворыць, больш гавораць маланка. Дукора Пух. ЗАРОБІЦЬ зак. Зарабіць. Вось зароблю трохі грошай ды паеду на ярмалку. Паплавы Бярэз. ЗАРОБКІ мн. Плата за работу; гл. зарабатак. Ад цямна да цямна гнуў сьпіну на пан
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 290 ▶