Старонка 152
◀ / 290 ▶
ЗАПАСЦІ зак. Схавацца, затаіцца. Доўга не відаць зайца, відаць, запаў недзе. Забалоцце Смал. ЗАПАСЦІГАЦЬ незак. Мець у наяўнасці. Прывезьлі больш сто пудоў хлеба, і сена, і саломы, збожо ўваліў сын, коса ў мацяры, просіць капейку на кіно, грошай ні запасьцігая. Савоні Стаўб. ЗАПАСЦІЦЬ зак. Зарабіць, пасучы каровы. Меньшы брат ажаніўся і наняўся пасьціць. Запасьціў сабе хлеба, картопель і аддзяліўся ад нас. Таўкачэвічы Уздз. ЗАПАТЫЛАК м. Клінок, якім замацоўваюць касу на касільне. Ну й касцы, нават запатылка няма ў вас, як жа вы касіць пойдзяця? Вялікая Вуса Уздз. ЗАПАТЫЛАК м. Адтуліна ў вулеі, праз якую лазяць пчолы. У вульлі ест два запатылкі: верхні і ніжні. Праз ніжні запатылак лазяць пчолы. Пруды Стаўб. ЗАПАЎПРАМІЦЦА зак. Праявіць непакорнасць, упартасць. А ён як запаўпраміцца, дык хоць ты кол яму на галаве чашы, а ён сваё права правіць. Стары Свержан Стаўб. ЗАПАХ м. Пах. Ідзеш каля кветак вечарам, дык такі ўжо прыемны запах. Хожава Маладз. ЗАПАШНІК м. Арандатар. Запашнік на часьць быў, палавіну зямлі дзяржаў. Нарач Мядз. ЗАПЕК м. Запечак. Дзеці паляглі спаць у запяку, а мы усю ноч праседзелі. Цялякава Уздз. ЗАПЕКА м. і ж. Неадабр. Скнара. Яна добрая запека: грошы ў панчоху складала, шкадавала дзецям вучыцца. Ігрушка Круп. ЗАПЕКАЦЦА незак. Запякацца. Запекаяцца хлеп добра ў рускай печы. Вецярэвічы Пух. ЗАПЕЧАК м. Тое, што і запек. Падай з запечка куфайку. Можа ўжо высахла. Вецярэвічы Пух. ЗАПЕЧНІКІ мн. Драўляны фундамент печы ў два-тры вянкі. Зрубак з дзераваў два-тры вянкі, над якім завышаецца печ,— гэта і ёсьць запечнікі. Бясяды Лаг. ЗАПІНАЛКА ж. Занавеска. Койка сястры за запіналкай стаіць, а я тут сплю. Клінок Чэрв. ЗАПІСАНЫ дзеепрым. Афіцыяльна аформлены ў шлюбе. Ты на яго не заглядайся, ён ужо месяц як запісаны. Нізок Уздз. ЗАПІСАЦЦА зак. Аформіць дакументы аб уступленні ў шлюб. А то бывая, як онь Жэнька, сьпярша сходзіць запішыцца, а посьля дома скажа, што замуж вышла. Суднікі Валож. ЗАПІСВАЦЦА незак. Рэгістраваць шлюб. Ён не хацеў запісвацца. Ляшчынск Мядз. ЗАПІТАНЫ у знач. прым. Худы. Вот у другіх жа дзеці як дзеці: упітаныя, здаровыя. А ён жа некі запітаны быў, ня еў усё — ні табе абараначка, ні табе пячэніну. Хадзіць пашоў позна. Бяларучы Лаг. ЗАПЛЕСНЕЎШЫ дзеепрым. Пакрыты плесняй. Стаяла бочка з агуркамі, дык яны былі заплеснеўшыя і сталі сьмярдзець. Ляхавічы Дзярж. ЗАПЛЕСНЯВЕЛЫ у знач. прым. Тое, што і заплеснеўшы. Заплесьнявелы грып. Хожава Маладз. ЗАПЛЕСНЯВЕЦЬ зак. Пакрыцца цвіллю. Хлеб зусім заплесьнявеў, няма як есьці. Хожава Маладз. ЗАПЛЕЧНІК м. Мяшок у старца. Хадзілі старцы з заплешнікамі ат сяла да сяла. Вецярэвічы Пух. ЗАПЛЁТАК м. Спец. Пачатковае мацаванне абручоў у кашы. Спачатку трэба заплётак зрабіць. Бытча Барыс. ЗАПЛІКАЦЦА незак. Зашпіляцца. Заплікайся добра, дачушка, каб не прадула, вецер халодны. Мядзел Мядз. ЗАПЛІКНУЦЦА зак. Зашпіліцца. Заплікніся ты, бо халонна. Ратуцічы Барыс. ЗАПЛІКНУЦЬ зак. Зашпіліць. Заплікні сарочку, грудзіна голая. Ратуцічы Барыс. ЗАПЛЯНТАЖЫЦЬ зак. Экспр. Затаптаць, забрудзіць, наслядзіць. Так заплянтажылі падлогу, як была вечарынка, што чуць дамылася. Ужанка Нясв. ЗАПЛЯСКАТАЦЬ зак. Неадабр. Хутка загаварыць. Вот ужо запляскатала языком, як малацілка. Зазерка Пух. ЗАПЛЯТАЛЬЦЫ мн. Тое, што і заплётак. Спіцы ўстаўляім у заплятальцы. Турэц Чэрв. ЗАПОВІНЫ, ЗАПОІНЫ мн. Абрад. Заручыны, аб'яўленне маладых жаніхом і нявестай. Учора ў нашай Марылі заповіны былі, замуш дзеўка пойдзе. Рудня Чэрв. Запоіны ў дачкі, замуш аддаю. Цялякава Уздз. А маладая тожа сабірая сваіх, і робяць запоіны. Савоні Стаўб. Кажуць, сягоньня запоіны ў Ядзі, а ў тую нядзелю будуць шлюб браць. Рабунь Віл. Тады прыягджаюць на заручыны, робяць запоіны. Значыць, бяруць ґарняц гарэлкі і закуску, едуць бацька, маці, сват і малады, дагаварваюцца на вясельля. Багрыцоўшчына Дзярж. ЗАПОРЦІЦЦА зак. Экспр. Захварэць. Мая карова была запорцілася, думала, здохне, а яна паправілася. Рудня Чэрв. ЗАПРАГЧЫ зак. Запрэгчы. Запраглі каня, і павёс маладую с сабой. Восава Круп. ЗАПРОВІНЫ толькі мн. Тое, што і заповіны. Ну, тады ўжо запровіны. Прыедзя малады, наззываюць людзей, музыка йграя, запіваюць маладую. Таўкачэвічы Уздз. ЗАПРОШЛЫ прым. Пазалеташні. Запрошлую восянь ішоў я с калхозу. О тут во, Азярышча называяцца. Мікалаеўшчына Стаўб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 290 ▶