замуляяцца, лішняга шагу ня ступіць! Дукора Пух.
ЗАМУСОЛІЦЬ зак. Забрудзіць, зашмальцаваць. Вот неакуратны хлопец! Як замусоліць рукавы, дык не адмыць. Зайцы Чэрв. Усю куртку новую замусоліў. Асавец Маладз.
ЗАМУЦІЦЬ у безас. ужыв. Зрабіцца нядобра, млосна каму. Мяне замуціла, знаяш, могуць каня ўзяць, конь малады, харошы, маладо каня выгадаваў. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЗАМЫЛІЦЬ зак. Сціснуць, падтуліць (вусны). Чаго ты губы замыліла, ніхто цябе не чапае. Мацькаўцы Віл.
ЗАМЫСОВАНЫ дзеепрым. Няправільна наточаны. Твой тапор замысованы, дрэнна часаць ім. Нізок Уздз.
ЗАМЭНЧАНЫ дзеепрым. Дохлы, нядужы, замучаны. Па поўныя прыгаршчы кожны дзень курам сыплю, а ўсё роўна нейкія замэнчаныя ходзюць. Што ім ні хватаіць, не ведаю. Можа, вітамінаў? Бясяды Лаг.
ЗАМЭНЧЫЦЬ зак. Замучыць. Прыехалі карнікі і сагналі ў склеп. Некаторых адразу замэнчылі, а мяне адзін вельмі моцна біў, такой рызінкай з булдой. Ледзьве вытрывала. Бясяды Лаг.; параўн. польск. zamęczyć 'тс'.
ЗАМЯЛЬНУЦЬ зак. Заштурхнуць мышцамі языка ў горла (пра ежу). Зварылі мы ўчора верашчаку с качкі. Селі есьці. Як я там ела, як я яе замяльнула — праглынула косточку качыную, стала ў горлі і стаіць. Савоні Стаўб.
ЗАНАВЕС м. Завеса. Крэпкія занавесы, вароты трымаюць. Апенькі Віл.
ЗАНАВЕСКА ж. Фіранка. Занавескі шыюць з белага паркалю. Вязынка Маладз.
ЗАНАГНІЦА ж. Нарыў пад пазногцем. Ці гразі наб'еццa, як бульбу капаяш, ці стрэмку загоніш, можа занагніца стаць. Забалоцце Смал.
ЗАНАСІЦЬ зак. Запоўніць да верху. Пара мёт выбіраць, пчолы ўжо занасілі рамку. Саланая Валож.
ЗАНЕЖЫВЕЦЬ зак. Страціць прытомнасць. Чуць ні забіўсё. Казалі, чорны стаў адразу і занежывеў. Чуць ачуцілі. Савоні Стаўб.
ЗАНЕМАГЧЫ і ЗАНЯМОГЧЫ зак. Заняпасці, занядужаць, стаць слабым. Як занемагу, тады будзеш памагаць, а пакуль што спраўляюся сама. Суднікі Стаўб. Занямох нешта бацька, каня ў саўхозі возьму, і нада ў бальніцу завесьці. Бытча Барыс. Увосінь мама занямогла, хварэла ўсю зіму. Кукалеўка Чэрв.
ЗАНІМАЦЬ незак. Збіраць у адно месца, гонячы куды-н. (пра жывёлу). Пастух у нас кожную раніцу кароў занімае. Зазерка Пух.
ЗАНЭНДЗАНЫ у знач. прым. Худы, знясілены. Да таго ж занэндзаны, ледзь ногі цягая. Аляхновічы Маладз.
ЗАНЯМА-НІШТО прысл. Нізашто. От у нас дзікі выпадак на днях вышаў: мужык заніма-нішто жонку забіў. Зазерка Пух.
ЗАНЯМОГЧЫ гл. занемагчы
ЗАПАДАЦЬ незак. Хварэць. Здароўя слабая, западаю на жалудак, дзіета трэба, а як яе саблюдаць у дзярэўні, калі малачка свайго і таго німа. Арцюхі Стаўб.
ЗАПАДРУЧКІ прысл. Пад руку. Возьмуць шлюб, тады ўжо ідуць западручкі, і маладая садзіцца на яго кані, і едуць да маладой уперад. Любань Віл.
ЗАПАЗНАЦЦА зак. Пазнаёміцца. Я запазналася даўно з ім. Гілікі Валож.
ЗАПАЗУХА ж. Пазуха. На, схавай у запазуху. Дукора Пух.
ЗАПАЛ м. Мед. Запаленне лёгкіх. Мяне толькі з бальніцы прывязьлі, на запал балела і на нервы. Зарас мне крышку ляхчэй стала. Баяры Маладз.
ЗАПАЛІСТЫ прым. Неперспектыўны. Вёска ў нас запалістая, ні магазіна, ні клуба німа. Маладзёш дык у Краснае езьдзіць. Баяры Маладз.
ЗАПАЛІЦЦА зак. Загарэць. Вам ні баляць рукі? Здаецца, яны пякуць, пякуць вам — гэдак запаліліся. Перш былі чырвоныя, а гэта аш карычнявыя. Арцюхі Стаўб.
ЗАПАЛЬНІК м. Капсуль. Пасьля вайны многа знаходзілі снарадаў, патронаў дзеці, калечыліся: стануць выбіваць запальнікі або разложаць агонь і кідаюць у агонь. Узарвецца і бяды наробіць. Канстанцінава Мядз.
ЗАПАЛЬЦАВАЦЬ зак. Вычасаць пальцы. Спачатку падрэзаць пілой, а потым скалоць сякерай, зрабіўшы выступы ў бярвеннях. Як не запальцуеш, не вычашаш пальцы, дык нельга загнаць бервяно ў паз вушака. Рудня Лаг.
ЗАПАЛЬЧЫЦЬ зак. Умацаваць бярвенні ў шуле, у вушаку. Есьлі харашо запальчыць, доўга будзе стаяць будынак. Ігрушка Круп.
ЗАПАН м. Фартух. Забегалася за раньня і ў машыну з запанам села, агледзілася на паўдарогі. Якімаўка Круп. Вы во запан вазьміця, патпeражыціся, а то можаце вымазацца, шкода вашай сукенкі. Клетнае Барыс.
ЗАПАНЬ ж. Спец. Прыбярэжная частка ракі, агароджаная змацаваным бярвеннем для затрымкі і сартавання сплаўнога лесу. У запані збіраецца многа плытоў. Бытча Барыс.
ЗАПАПАСЦІ зак. Папасці, апынуцца, аказацца. Месяца паўтара прабыў я, і запапалі мы ў плен, пяцёх нас. Дрычын Пух.
ЗАПАРВАЦЬ зак. Напаўшы, захапіць. Мы зналі, што ўбіваюць парцізанскія сем'і, дак нанач адзяваліся, абуваліся і ўцякалі ў лес, каб ні запарваў немяц. Вецярэвічы Пух.
ЗАПАРОШЫЦЬ зак. Запарушыць. Сена падавала, дык вока запарошыла, каб ні Мар'я, дык асьлепла, але яна дастала парушынку. Малмыгі Віл.
79 👁