віц нізамужніх. Горкі Стаўб. Старшая мая залувіца пайшла на ўдаўца. Пруды Стаўб.
ЗАЛЯМОЎКА ж. Будаўн. Упусканне ў шула канцоў (пальцаў) бярвенняў. Залямоўку робяць, каб бервяно добра ляжала. Забалоцце Смал.
ЗАЛЯМЫВАЦЬ незак. Будаўн. Упускаць у шула канцы (пальцы) бярвенняў. А як рубіць будзеш?! У шуло залямываць ці ў вугол? Забалоцце Смал.
ЗАЛЯЦЁЦЦА зак. 1. Заляцець, апынуцца дзе-н. Дзе быў салавей, дзе зязюля. Заляцеліся ў адзін садочак, у адзін садочак, у адзін кусточак. Калодчына Віл. 2. Зайсці, забегчы. Трэба ш у сталоўку заляцецца, а тады шчэ й на пошту. Нарач Мядз.
ЗАМАЛЬДАВАЦЬ зак. 1. Паведаміць, давесці да ведама. Ён і брыгадзіра замальдаваў, кап ляхчэйшую работу даў. Язні Віл. 2. Зарэгістраваць. Хадзіў у сельсавет дзіця замальдаваў. Мядзел Мядз.; параўн. польск. zameldować 'далажыць, адрапартаваць', ням. melden 'паведамляць, дакладваць'.
ЗАМАНІЦЦА зак. Захацецца, прыйсці ў галаву. Яму заманілася ўзяць яе замуш. Кукалеўка Чэрв.
ЗАМАНУЦЦА зак. Тое, што і з а м а н і ц ц а. Заманулася майму чалавеку ехаць па дровы ў нядзелю, як будных дзён мала. Вялікая Вуса Уздз. Заманулася пашыць новую сукенку, дык паехала ў горат, паходзіць па магазінах, пашукая. Нізок Уздз.
ЗАМАТАЦЦА зак. Зрабіць растрату, выдаткаваць дзяржаўныя грошы, маёмасць у карысных мэтах. Пабыла месяц у магазіні — на трыста рублёў замата лася. Жацерава Стаўб.
ЗАМГНУЦЬ зак. Задрамаць, заснуць на адно імгненне. Аленіна дзіця вельмі благоя, усё вядзе і вядзе [доўга плача], замгне толькі і зноў вядзе. Цялякава Уздз.
ЗАМЕЖАК м. Мяжа, узмежак. Ад аднаго суседа ест замежак, ад другога — няма. Грыцкаўшчына Валож.
ЗАМЕЦІНА ж. Тое, што і з а в а р у х а. У такую замеціну сабаку шкада с хаты выгнаць. Зазерка Пух.
ЗАМЕШВАЦЬ незак. Баранаваць паўторна, па пасенным. Зямлю замешвалі, гэта значыць, запахвалі бараной, ну, і хай расьце лянок. Халопенічы Круп.
ЗАМЁТ м. Агароджа з тонкага бярвення паміж двума будынкамі. Цяпер у мяне няма замёта, а раней ён злучаў хату з хлевам. Саланая Валож.
ЗАМЁТА ж. Тое, што і з а в а р у х а. Такая была замёта, і сьнех, і вецяр, я прамёрзла. Савоні Стаўб.
ЗАМЕТКА ж. Паляўн. Блытаная крывая. Гнаў, гнаў зайца, а ён замётку за замёткай робіць і ўцёк. Ляхавічы Дзярж.
ЗАМЁТВАЦЬ незак. Паляўн. Заблытваць, знішчаць. Кожны зьвер стараіцца замётваць сьляды. Вялікая Вуса Уздз.
ЗАМІЖ прыназ. з родн. Замест. Налею кубачак малака і вып'ю заміш вады. Цялякава Уздз.
ЗАМКАЦЦА незак. Замыкацца. Замкайся, і больш мы цябе ні трывожым. Каменка Уздз.
ЗАМКНЁТЫ у знач. прым. Маўклівы, скрытны. Яна ш такая замкнёта, маўчыць як камень. Млечкі Віл.
ЗАМКНУЦЬ зак. Застраміць. Так замкнула палец некім гніляком, што аш доктар ні мох дастаць. Будслаў Мядз.
ЗАМОГЧЫ зак. Змагчы. А яны не замаглі сплаціць суседу грошы, сусед і раззлаваўся. Баяры Маладз.
ЗАМОК м. Будаўн. Зрошчванне бярвенняў, вязка бервяна за бервяно. Тут мы ў замок возьмім бірвяно. Забалоцце Смал.
ЗАМОКРЫ прым. Празмерна мокры. Бывае гліна замокрая, дык яе пакідаюць на некаторы час на паверхні зямлі, штоб вада сьцякла, каб высахла, тады яна лепей крышыцца. Івянец Валож.
ЗАМОРАК м. 1. Яйка з замораным зародкам кураняці. У нас ета замест поклада заморак ляжыць. Рудня Чэрв. 2. Кволая, мізэрная істота. Не пыляняты — заморкі адны. Кажуць, як у хаце хто памёр, то і пыляняты заморкі будуць. Баяры Віл.
ЗАМОХТАЦЦА зак. Экспр. Замарыцца, стаміцца. Зарас такая пара наступіла, што я на гэтым агародзі замохталася, ледзь ногі свае цягаю. Сакаловічы Круп.
ЗАМУДОХКАЦЦА зак. Тое, што і з а м о х т а ц ц а. Покуль схадзіла да станцыі, дык зусім замудохкалася. Баяры Маладз.
ЗАМУЖ прысл. ◊ Пайсці (выйсці, выходзіць, зайсці) замуж — стаць чыёй жонкай. Я выходзіла замуж шчэ пры цару. Новікі Мядз. Ашчэ васімнаццаць гадоў ні было, вышла замуш. Зарэчча Смал. Унучка замуш зайшла, на вялічка два гады будзе. Ігрушка Круп. Мая аш за Магілёў зайшла замуш. Язні Віл. Выдаць (аддаць) замуж — зрабіць чыёй жонкай, садзейнічаць уступленню ў шлюб. І гэтай дзяўчыны бацькі сталі аддаваць яе замуш за суседа, тому што ён богаты. Даўгінава Віл.
ЗАМУЖАСТВА н. Знаходжанне ў шлюбе, замужжа. Яно, замужаства гэнае, так. Іннай добра ўдасца, усё ў яе добра, а сама яна бываець вот чалавек і ўсё, а інная і пекная, і разумная, а як пападзецца чорт які, дык усю жызьню пражывець, як у мяшку стаўчэць. Язні Віл.
ЗАМУЗДАЦЬ зак. Закілзаць. На вос паселі, а каня замуздаць дык ніхто й не дагадаўся. Пярэжыр Пух.
ЗАМУЛЯЦЦА зак. Ператаміцца. Гэты ня
89 👁