Старонка 149
◀ / 290 ▶
ест закрыўка. Яе аткрываяш і праз акенца выграбаяш муку. Ляхавічы Дзярж. ЗАКУРКА ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. закурыць. Дзе мужыкоў кампанія зьбярэцца, зразу закурка, у карты трэба пагуляць. Мушанка Віл. ЗАКУТАЦЬ зак. Зачыніць. Дзіцятка, закутай дзьверы, хай мухі ня лезуць. Каменка Уздз. ЗАЛАВІЦЬ зак. Захапіць, застаць, заспець. Ішла с поля, а мяне ў дарозі дошч залавіў і вымачыў усю. Каменка Уздз. ЗАЛАЖЫЦЬ зак. ◊ Рукі залажыць (зацяць) няма за што — нічога не мець, не мець сродкаў да існавання. Каго-каго, а мяне вайна гэтая не абышла. Немцы спалілі хату, жылі ў лесе, аш пакуль не прагналі немцаў. А як вярнуліся зь лесу, няма за што рукі залажыць. Чараўкі Мядз. ЗАЛАМКА ж. Тое, што і завітка. Людзі цёмныя былі, верылі ў знахароў. Завязаў нехта заламку, трэба шукаць знахара, каб адрабіць. Вецярэвічы Пух. У жыці рабілі заламкі, куклы такія закручаныя, з мэтай чараўніцтва. Мікалаеўшчына Стаўб. ЗАЛАТАВАТЫ прым. З бліскуча-жоўтым адлівам. На дрэве лісты жоўтыя, як бы залатаватыя. Забалоцце Смал. Ніткі такія жоўцянькія, аж залатаватыя. Дукора Пух. ЗАЛАТНІК м. Бат. 1. Талакнянка (Arstostaphylos). Залатнік як брусьнічнік, але зубы ў ім большанькія на лістох, а бліскучы такі. Залатнік па бары расьце, дзе хваёвы бор. Няровы Валож. 2. Буквіца лекавая (Betonica officinalis). Нам сказалі, што залатнік у аптэку прымаюць, бо ён нейкая ж лякарства ад хваробы сэрца. Шутавічы Смарг. ЗАЛАТНІК м. Анат. Матка. Як залатнік не на месцы, апускаецца, жывот баліць. Гілікі Валож. Калі выпадаець залатнік, то ўрач гаворыць, што выпадаець матка. Ігрушка Круп. ЗАЛАТНІК м. Уст. Мера вагі, роўная 1/96 фунта (каля 4,26 г). Залатнікамі апцякарскі вес мералі. Мікалаеўшчына Стаўб. ЗАЛАТЫ прым. Залацісты, бліскуча-жоўты. У мяне залатога цьвету рамачка, пат цьвет абояў. Пруды Стаўб. ◊ Залатыя рукі мець — пра ўмелага, дзелавітага чалавека. Ён залатыя рукі мае. Ён і матоцыкл паправіць, і ў трактары разьбярэцца, і любую дэталь вытачыць. То дзіво, што жонка такога чалавека на руках будзе насіць. Горкі Стаўб. ЗАЛВІЦА ж. Залоўка. У добрую сям'ю прышла замуш, залвіца харошая, усё ў хаце робіць, сьвякроў яшчэ можа. Вецярэвічы Пух. ЗАЛЕГЛАСЦЬ ж. Запазычанасць. За радзіва сорак капеяк залегласці за прошлы месяц, і ў гэтым нагарыць. Савоні Стаўб.; параўн. польск. zaległość 'тс'. ЗАЛЕГЛЫ у знач. прым. Заляжалы, чарствы. Булачка хлеба залеглага завалілася, цьвёрды, хоць у сьценку яго пуляй. Баяры Віл.; параўн. польск. zaległy 'не выкананы, не аплачаны своечасова'. ЗАЛЕГЧЫ зак. 1. у безас. ужыв. Пра хваравітае адчуванне ў грудзях, носе і г. д. Так залягло ў носе, што ніякага паху не чую. Паплавы Бярэз. 2. Пацягнуць, напінаючыся. Патпрагалі валоў у саху і аралі. Як залягуць валэ, адно хвастамі пакручваюць: валэ выносьлівыя. Арцюхі Стаўб. ЗАЛЕЗЬ ж. Залеж, аблога. Пасьля вайны трудна было с коньмі, трактараў саўсім ні было, калхос многа залезі дапускаў, не маглі справіцца зь зямлёю. Пруды Стаўб. ЗАЛІВАННЕ н. Кулін. Слаёны блін. На заліваньня дзяруць бульбу, солі чуць і мукі сыпалі. А мяса рэзалі нажом мелінька, мелінька, салілі, прыправы лажылі і пяклі. Спачатку пякуць алатку з бульбы, тады мяса трошачкі, а наверх зноў бульбай заліваюць. І як піражок палучалася. І таму, што залівалі, заліваньня. Задор'е Лаг. ЗАЛІВАЦЬ незак. ◊ Туманы заліваць неадабр. — ілгаць, хлусіць. Што ты мне туманы заліваеш?! Я й сама ведаю, як у цябе і як у мяне. Гілікі Валож. ЗАЛІЦЦА зак. ◊ Хоць заліся — надта многа, колькі хочаш. Летась карова малака давала хоць заліся, а сёлета і выймя прысохла. Язні Віл. ЗАЛОБАК м. Шчыт у хляве. Ластаўкі зьвілі гняздо на залопку. Хожава Маладз. ЗАЛОЖНІК м. Прыбітая да сцяны маленькая шафа для посуду. Ну й заложнікі былі, міскі там на полках ставілі, жбанкі, ложкі затыкалі ў шчылінкі такія. Вязынка Маладз. Паглядзі, што там у заложніку звалілася. Ноччу як цюкнула, дык думала, што сам заложнік зьляцеў. Жораўка Пух. Нявестка наводзіць марафэт у хаці: заложнік выкінула, тажэрку на куце паставіла, лошкі пазасьцілала посьцялкамі. Забрэжжа Валож. ЗАЛОЗА ж. 1. Тое, што і завалка. Залозы павялічаныя, баліць горла. Забалоцце Смал. 2. Балячка, пухліна. Залозы — дак гэта балячкі с прастуды выскакваюць, цьвёрдыя такія, на шыі выскакваюць. Малмыгі Віл. ЗАЛОЗЗЕ зб. Залозы. Во пабралася шыя ў залозьзе, як скульля. Бытча Барыс. ЗАЛОМ м. Уст. Тое, што і завітка. Бывала, як хто знойдзя на полі залом, то ня жне яго, а спальвая. Дукора Пух. Заломы вязалі на жытах, хто дакранецца, будзя няшчасны. Так лічылі. Рудня Пух. ЗАЛОМАК м. Тое, што і завітка. Заломак рабілі ў жыце. Ляхавічы Дзярж. ЗАЛУВІЦА ж. Тое, што і залвіца. Нядобро выходзіць замуш, дзе поўна хата залу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 290 ▶