заганарыцца. Задраў нос, жэрткай не дастанеш. Кіркаўшчына Нясв.
ЗАДРАЧЫЦЬ зак. Выняць драку (шпар) у бервяне для лепшага прылягання. Падзяржы бервяно, а я задрачу. Забалоцце Смал.
ЗАДРЭМЛІВАЦЬ незак. Прыдрэмліваць. Села я на лаўку, мяне ўжо сон так змарыў, задрэмліваю. А мне ш спаць ня можна. Ракаў Валож.
ЗАДУЦЬ зак. Патушыць, затушыць. Задуй агонь, сена ж бліска, загарэцца можа. Узгурск Чэрв. Замесці снегам. Добра, як зіма мяккая, а то задуя, задзьме, носа ні высунуць с хаты. Арцюхі Стаўб.
ЗАДУШЫЦЦА зак. Знясіліцца, выбіцца з сіл. Задушылася я, нясучы етую траву. Вецярэвічы Пух. Задушыцца ад гэтае работы, усё мала ёй. Вялікая Вуса Уздз.
ЗАДЫШЛІВЫ прым. Задушлівы. Задышлівы чалавек. Бясяды Лаг.
ЗАДЭЧЫЦЬ зак. Згубіць, закінуць. Але вось дзе я сумку сваю задэчыла і сама ня прыдумаю. Рудня Валож. Недзя задэчыла хустку, што ня магу найсці. Краснае Маладз.
ЗАЕСЦІ зак. Пераступіць рэлігійны закон: з'есці скаромнае ў пост. Колькі жыву, дак адно адну куцю заела. Цялякава Уздз.
ЗАЕСЦІСЯ зак. Раззлавацца. Ну чаго заеўся так? Зьбірайся барджэй ды паедзем. Кузьмічы Мін.
ЗАЕХАЦЦА зак. Заехаць. Заехаліся да сваяка, сваяка дома німа. Лубень Віл. Зяць быў тут недалёка, дык заехаўся, памох трохі па гаспадарцы. Апенькі Віл.
ЗАЕХАЦЬ зак. Заехаць па карку груб. — ударыць па шыі. Заехалі па карку, каб другі рас ня лез. Цялякава Уздз.
ЗАЕЧЫ і ЗАЯЧЫ прым. Заечы (заячы) гарошак (гарох) — жаўтазель (Genista). Заечы гарошак расьце ў ярыне, у яго дромнянькая лісьця. Нізок Уздз. Заячы гарох расьцець хоць дзе, але больш ля куста. Рудня Лаг. Заячы гарох нападоб'е вікі па жыці расьце, гэты гарошак завівае добро. Саланая Валож. Заечы салат — расходнік (Sedum). Заечы салат на полі, як жыта жнеш. Нізок Уздз.
ЗАЖАЛІЦЬ зак. Насадзіць джалаў, пакусаць у многіх месцах. Я кінуў дымакур і наўцёкі, а пчолы за мной! Ляцелі і жалілі — зажалілі мяне ўсяго. Бясяды Лаг.
ЗАЖЫВАЦЦА незак. Нажываць гаспадарку, маёмасць. Мы зямлю куплялі, зажываліся. Апенькі Віл.
ЗАЖЫМАЦЦА незак. Сціскацца (з намерам стаць незаўважаным), прыціскацца да зямлі. Прыносяць [фашысты] салому ў зямлянку. Салому запалілі, дым гэты тут пайшоў. А я ш то жывы! Ляжу, зажымаюся. Яны, чую, адышліся. Снягла Віл.
ЗАЖЫМКА ж. Неадабр. Скупянда, скупеча. І сястра ж яе такая зажымка, сабе шкадавала. Ігрушка Круп.
ЗАЖЫМНЫ КОЗЛІК. Прыстасаванне падымаць цяжары. Зажымны козьлік, ці яшчэ кажуць лісіца, кап падымаць дом, большую дзеравяную пастройку. Ляхавічы Дзярж.
ЗАЖЫНАК м. Абрад. Першы снапок новага ўраджаю. У нас была завядзёнка: зажынак ставіць на покуць. Вецярэвічы Пух. Нажынаюць зажынак, прыносяць у хату, ставяць на покуце або за ікону затыкаюць, калі невялічкі ён. Цялякава Уздз.
ЗАЖЫРЭЦЬ зак. Распаўнець. Неяк ён увесь зажырэў. Хожава Маладз.
ЗАЖЫТА дзеепрым. Нажыта. Багатыя бацькі былі, было зажыта ўсяго, а тут-ка згарэла хата, дак разрыў сэрца матка палучыла. Пагост Віл.
ЗАЖЭНІЦЬ зак. Загнаць. Трэба зажэніць гусей у хлеў: цёмна. Палачаны Маладз.
ЗАЗУБІЦЦА зак. Пазубіцца, прарасці. Ужо жыта зазубілася, каб дожджык, узялося б расьці. Рудня Лаг.
ЗАЗЯБЛІЦЬ зак. Узараць пад зябліва. У калгасе ўжэ зазяблілі ржэўнік. Нізок Уздз.
ЗАІЗОЛІЦЬ зак. Забрудзіць, замусоліць. Ну і заізоліў жа ты штаны свае! Вялікая Вуса Уздз. Новы касьцюм, а ты яго так заізоліў. Каменка Уздз.
ЗАІКАТЫ прым. Заіклівы. У нас ёсь два браты заікатыя. Кукалеўка Чэрв. Малы быў, то такі заікаты быў. Паплавы Бярэз.
ЗАЙГРАНЫ прым. Аплоднены. Яйкі павінны быць зайграны, патсыплю пат курыцу, хай сядзіць. Хожава Маладз.
ЗАЙГРАЦЬ зак. Пачаць страляць. Зайгралі нашы пушкі, мінамёты, афіцара далі каманду, наступленя пачалося. Кузьмічы Мядз.
ЗАЙДРАСНЫ прым. Зайздросны, прагны. Такі зайдрасны, як поп уся роўна, увесь сьвет заброў бы. Турэц Чэрв.
ЗАЙДРОСНІК м. Зайздроснік, зайздросны чалавек. Такога зайдросьніка, як ён, у вёсца ня было. Вялікая Вуса Уздз.
ЗАЙДРОСЦІЦЬ незак. Зайздросціць, ставіцца з пачуццём зайздрасці да каго. Усім зайдросьця, свайго нічога добрага ні мае. Бясяды Лаг.
ЗАЙСЦІСЯ зак. Зайсці, завітаць. Аднаго разу ішлі яны [браты], йшлі па зямлі, ну й зайшліся начаваць у ваднухату. Ракаў Валож. І споруць мужыкі паміж сабою. А едуць каля судзьдзі, каля двара. „Давай зайдзімся да судзьдзі, як нам судзьдзя рассудзіць, так і будзя". Лубень Віл. Ты паглядзі, Раіначка, якая цяпер жысь панская. Як зайдзісься да любога ў хату, як у пакоі панскія. Палачаны Маладз. Па дарозе ў магазін зайдуся, хлеба купіць трэба. Апенькі Віл.
ЗАЙСЦІСЯ зак. Страціць прытомнасць.
85 👁