Старонка 145
◀ / 290 ▶
га дрэўца. Гэна ў нас загранічныя ягады растуць. Апенькі Віл. ЗАГРАХАТАЦЬ зак. Загрукаць. Нехта моцна заграхатаў па падлозе, шум, скрыпнулі палавіцы. Узгурск Чэрв. ЗАГРУБЕЦЬ зак. Стаць цяжарнай. На другім гаду замужняй жызьні загрубела я, працаваць стала цяшка. Вялікая Вуса Уздз. ЗАГРУКАЦЕЦЬ зак. Упасці, з грукатам зваліцца. Такая клатка нідарэчная. Таго й глядзі, што загрукаціш згэттуль. Бяларучы Лаг. ЗАГРЫВАК м. Карак. Прашу цябе: „Выбрый мне загрывак, толькі высока не падымай". Узгурск Чэрв. ЗАГРЭХ м. Тое, што і абмінак. Многа ты загрэхаў робіш. Рудня Чэрв. ЗАГУБІЦЬ зак. Згубіць. Загубіла шшытак, ня ведаю, дзе і шукаць. Кроква Лаг. ЗАГУМНЫ мн. Загуменне, месца за гумном. Ён пашоў на загумны. Варняны Ашм. ЗАГУСНУЦЬ зак. Зрабіцца густым. Ешча, дзеці, зацірку, а то загусьня. Цялякава Уздз. Крупнік загус, няма як есьці. Узгурск Чэрв. ЗАГУСЦІ зак. Пра стан свінні ў перыяд палавой актыўнасці. Калі сьвіньня загула, то хоць мякіну есьць, а ў Папкі зьбегая. Ляхавічы Дзярж. ЗАДАВАКА м. і ж. Ганарысты, фанабэрысты чалавек; зазнайка. Бач ты, які задавака, крукам носа не дастанеш. Мікалаеўшчына Стаўб. Задавака яе матка, задаецца, што дачку за ваеннага замуш выдала. Гілікі Валож. ЗАДАВАЛЬНІЦЦА зак. Адчуць задавальненне. А тут стаяла вада зь вядром, дык адзін падняў века ў куфры, а другі ўзяў ды ўліў вады ув адзежу. Цэла вядро! Ну й хоць гэтым задавальніліся. Бакачы Мядз. ЗАДАВАСТЫ прым. Ганарлівы. Ужо колькі гаварыла яму, а ён такі ш усё задавасты. Гілікі Валож. ЗАДАВІЦЬ зак. Задушыць, зарэзаць. Воўк авечку задавіў, ухапіў і панёс. Вецярэвічы Пух. ЗАДАРАМ прысл. Задарма. Задарам ніхто ні будзя рабіць. Цвіркі Стаўб. ЗАДАЦЬ зак. ◊ Задаць пытлю — разбіць, знішчыць у баі. Нашы вайска, зайшоўшы ў тыл, задалі ім пытлю на масту ракі Лоша. Загрэбля Уздз. ЗАДЗЕРЖАЦЬ зак. Затрымаць, спыніць. Так кроў ідзе, што нельга задзержаць. Пруднікі Валож. ЗАДЗЕРЖВАЦЬ незак. Затрымліваць, спыняць. Задзержваць кроў нада, як парэжаш. Пруднікі Валож. ЗАДЗЕЦЬ зак. ◊ Задзець за жывое — у гутарцы закрануць справы, учынкі, напомніўшы пра непрыемнае. Яна маўчала, а як ён задзеў за жывоё, адразу, як чорт, на яе ўсьсеў — ні панаравіласё. Савоні Стаўб. Задзяваць за балючае — тое, што і задзець за жывое. Задзяваць за балючае для цябе радасьць. Дукора Пух. ЗАДЗЕШАВА прысл. За нізкую плату. Шэсь дзянёчкаў жалі, а тая хазяйка аплаціла нам па 40 капеячак. Дома нас паругалі, што задзешава жалі. Калініна Дзярж. ЗАДЗЕР м. ◊ Пайсці на задзёр — задрацца. Нек пашло на задзёр: ён сябе ставіць стаў, я ў душы хоць любіла яго, але віду не падавала і тожа ні карылася — і разышліся мы. Валеўка Навагр. І як толькі пераехалі с футара, адразу пайшло на задзёр: перасварыліся с усімі суседзьмі. Савоні Стаўб. ЗАДЗЕРА, ЗАДЗІРА м. і ж. Завадатар боек, забіяка. Такі задзёра, нікога ні прапусьціць міма сябе. Бясяды Лаг. Ён задзіра, жывы ня будзя, калі не паткалупне каго. Гілікі Валож. Ну й задзёра ш: колькі ні прасілі, каб ні чапаў янушкаўскіх хлопцаў, дык не, ні выдзяржаў, палез у драку. Бясяды Лаг. ЗАДЗЕРЦІ зак. Падняць угару. А мая старая, як тая варона, галаву ўверх задзёрла, на соўнейка глядзіць. Суднікі Валож. ЗАДЗІВІЦЬ зак. Здзівіць. Задзівіла мяне гэнак, чаго маладыя дзяўчаты ў царкву прыйшлі. Бубны Віл. ЗАДЗІРА гл. задзера ЗАДЗІРАКА м. Тое, што і задзёра. Наш хлапец такі задзіракаваты, задзірака. Калі прыйдзя ў клуп, абавяскова драку пачне. Рабунь Віл. ЗАДЗЯВАЦЬ гл. задзець ЗАДЛЯЦЦА зак. Затрымацца. А любачка, я тут задлялася, а там, мусіць, у печы выгарала. Цялякава Уздз. ЗАДНІК м. Спец. Плытагон, які стаіць на хвасце плыта. Заднік гоніць плыт. Мікалаеўшчына Стаўб. ЗАДОБРЫ прым. Вельмі добры, харошы. Што за зяць у мяне задобры быў, лепей, чым сваю матку, глядзеў. Баяры Віл. ЗАДОРАГА прысл. Вельмі дорага. Прышла, стаіць, а ніхто масла ні купляя — аднаму задорага, другому цьвет ні наравіцца. Граніччы Маладз. ЗАДОЎЖЫЦЦА зак. Задаўніцца, зацягнуцца. Хвароба задоўжылася, трэба было лячыцца. Каменка Уздз. ЗАДОЎНЕНЫ дзеепрым. Запушчаны. Потым пайшоў да доктара з вушамі, а ён сказаў, што ўсё так задоўнена і нічога не паможа. Гілікі Валож. ЗАДРАТАВАЦЬ зак. Уцягнуць у лыч свінні дроцік, каб не рыла. Задратавалі нашу сьвіньню, дык ляхчэй стала, ня рые ўжо так. Хожава Маладз. ЗАДРАЦЬ зак. ◊ Задраць нос — зазнацца,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 290 ▶