нас усё гонюць галодных, так зьбіваюць! Страх! Каторы ўжо йдзе-йдзе, прама ўжо сіл ні мая, дык яны [немцы] жалелі кулі біць, а білі прыкладам, а нам загадаваюць засыпаць. Ухвала Круп. У гэтых дзірачках наліта вада, такога цьвету, як аліфа, бурага такога цьвету, і кажнаму нам загадаваюць мачаць пяты. Як толькі парог пераступім, адну пяту мочым і другую. Там жа.
ЗАГАДАВАЦЬ зак. Пусціць на племя. Загадавалі цялушку, карова свая ацялілася — на табе свадзьба сястры! Абедзьве прадаў. Забар'е Віл.
ЗАГАДАЦЬ незак. Загадваць. Баба ні любіла дзедаву дачку, работу загадала, па ваду пасылала. Малое Стахава Барыс.
ЗАГАДЗІЦЬ зак. Забрудзіць. Гэтак кофту загадзіла, што ніяк ні адмыць. Паплавы Бярэз.
ЗАГАННЫ прым. З заганай, мае ганьбу хто-н. Гэты хлапец заганны, у бацьку ўдоўся, п'е. Турэц Чэрв.
ЗАГАНУЦЬ зак. Прапанаваць загадку або пытанне для разгадкі, адказу. Я магу вам загануць загатку, што й не адгадаіця. Ручыца Віл.
ЗАГАНЯЦЬ незак. Паляўн. ◊ Заганяць з заходам — паднімаць птушку на паляўнічага, забегшы з процілеглага боку. Сабака заганяў з заходам ды спугнуў. Ляхавічы Дзярж.
ЗАГАРАДА ж. 1. Тое, што і выгарадзь. Адгарадзіў бы ты загараду на дварэ, дзе кабана дзяржаць. Нізок Уздз. 2. Агароджа, плот. Некалі, як загарада ў садзе, дык ніхто ні палезя. Вялікая Вуса Уздз.
ЗАГАРАДЖВАЮЧЫ дзеепрысл. Загароджваючы. Коні ўзьняліся на дыбы, загараджываючы адзін другому дарогу. Задубенне Віл.
ЗАГАРАДКА ж. Тое, што і выгарад. Каб жывёла на сьвежым паветры была і не разбеглася, зрабілі загаратку. Буцькавічы Стаўб.
ЗАҐАРАК, ЗАКҐАРАК м. 1. Гадзіннік. Зазьвінеў заґарак, у нас у адных у вёсца быў заґарак, устаём малаціць. Ластаянцы Валож. Купілі ў падарунак заґарак. Палессе Мядз. Завядзі заґарак, мне ўраньні трэба ўстаць, каб на дзяжурства не апаздаць. Баяры Маладз. Абы барадой да стала дастала, а ўжо й заґарак на руцэ. Лыцавічы Віл. Цяпер нейкія меньшынькія закґаркі робяць, чым раней. Вязынка Маладз. 2. Прыпечак. Пастаў патэльню на заґарак. Калодчына Віл.; параўн. польск. zegarek 'тс'.
ЗАГАРНУЦЬ зак. Завязаць. Дай я табе хустачку загарну лепяй. Каменка Уздз.
ЗАГАРЭЎШЫ дзеепрым. Загарэлы. Каваль прыехаў загарэўшы. Пруднікі Валож.
ЗАГАТАВІЦЕЛЬ м. Нарыхтоўшчык. Загатавіцялі прывозяць шалікі, кофтачкі нілонавыя, вязаныя кофтачкі — купляюць людзі. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЗАГАТОЎЛЕНЫ дзеепрым. Нарыхтаваны. Загатоўленая гліна ў нас ляжыць пад навесам. Беразіно Бярэз.
ЗАГВІНЫ мн. Рэліг. Апошні дзень перад пастом, калі ядуць скаромнае. Гавеюць перад загвінамі цэлую нядзелю. Забалоцце Смал.
ЗАГІБАЦЬ незак. Загінаць. Нада бляху загібаць, перш чым ёю крыць. Каменка Уздз.
ЗАГІБІНА ж. Непаразуменне. Тут нейкая загібіна ёсьць, бо не туды папалі. Узгурск Чэрв.
ЗАГІКА м. і ж. Заіка. У нашай вёсцы аш тры загікі жыве, і харошыя яны, і разумныя, дык загікаюцца. Гілікі Валож.
ЗАГІКАЦЦА незак. Заікацца (прыклад гл. пад загіка).
ЗАГЛАДУХА ж. Экспр. Пра дужага целаскладу, поўную жанчыну. І ты добрая загладуха, твар аж блішчыць ад жыру. Дукора Пух.
ЗАГЛУМІЦЬ зак. Папсаваць, зглуміць, перавесці. Многа лесу заглумілі ў вайну. Сырмеж Мядз.
ЗАГЛЫНУЦЬ зак. Праглынуць. Карова хароша, а заглынула цьвіке, і мы яе здалі на бойню, адразу пад нош. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЗАГНАЕННЕ н. Загніванне. У мяне было загнаеньня, то бабы альясам нараілі прыкладваць. Вішнева Валож.
ЗАГНАЦЦА зак. Загнаць. Гналі мы тых быкоў дамоў і загналіся на саланянскі сенакос. Замошша Віл.
ЗАГНАЦЬ зак. Застраміць. Загнаў у палец дзерава, увесь палец абрывае. Ручыца Віл. Паглядзі-тка, якую занозу загнаў, як яе дастаць. Ігрушка Круп. Загнаў застрамку, а цяпер нага рве. Мікольцы Мядз. А, чорт! ражон загнаў, толькі во выйшаў на вуліцу і загнаў ражон у нагу. Варняны Ашм. Стрэмку пат пазногаць загнала, дык чуць выцягнула. Пруднікі Валож. Загнаў хлуд пад ногаць. Ляшчынск Мядз.
ЗАГНЮСІЦЬ зак. Запэцкаць. Але вось як вы загнюсілі гэтыя чаравікі, дзе грась знайшлі? Касцюкі Барыс.
ЗАГРАДКА ж. Тое, што і ґратаўка. Памый чысьцінька посут ды на загратку пастаў. Колюж Бярэз.
ЗАГРАЗНІЦЬ зак. Забрудзіць. Загразьніла сукенку, а мыць ня хоча, адна бяда зь ёй. Гілікі Валож. Бывала ш, як пойдзем танцаваць, дык хлопец возьме ў руку платочак, і руку, што на сьпіне, абгарне платочкам ды так і танцуя, кап плацьця ні загразьніць дзеўчыне. Бясяды Лаг.
ЗАГРАНІЧНЫ прым. ◊ Заграніча елка бат. — лістоўніца (Larix). Вунь каля хаты расьце заграніча елка. Сасноўшчына Віл. Загранічныя ягады бат. — кізіл (Cornus), а таксама цёмна-чырвоныя кіслыя і даўкія ягады гэта
80 👁