сельнага абраду, якая завівае маладую ў чапец. Маладыя жанкі — сусеткі, сваячкі маладое — называюцца завівальніцы. Дукора Пух.
ЗАВІВАЦЬ незак. Абрад. Знімаць у маладой з галавы вянок і адзяваць шапку, якую яна з гэтага часу павінна насіць пастаянна. Зьнімаюць вянок, абвязваюць маладую палаценцам кругом шыі, пастрыгаюць нямнога валасоў і надзяваюць чапец — завіваюць маладую называецца. Дукора Пух.
ЗАВІВАЦЬ незак. З пучка жытніх сцяблінак завязваць куклу. Як жалі сярпамі, то сваю постаць мецілі бародамі, завівалі бараду. Ігрушка Круп.
ЗАВІДАВАЦЬ, ЗАВІДВАЦЬ незак. Зайздросціць. А ён усё суседу завідаваў, што ў таго дабра многа, а ў яго німа нічога. Ляхавічы Дзярж. Сусеццы завідвала, што ў яе сыны рабочыя. Вялікая Вуса Уздз.
ЗАВІДКІ толькі мн. Зайздрасць. Завіткі с сярэдзіны чалавека з'ядаюць. Бузуны Валож.
ЗАВІДЛІВЫ прым. Зайздросны. Ну й завідлівае ў цябе вока, Адамаўна, усё табе мала. Клетнае Барыс.
ЗАВІДНІК м. Зайздроснік. Ну й завіднік! Вочы елі п, а душа не прымае. Забалоцце Смал. Завіднік гэты, завідуе ўсяму чужому, а кап сваё нажыць, дык лянуецца. Бясяды Лаг.
ЗАВІДНЫ прым. 1. Тое, што і завідлівы. І дачка гэткая завідная, як і матка, іх уся парода гэткая. Рабунь Віл. 2. Прыгожы, удалы. Ён завідны хлопец: красівы, высокі, фігурны. Нізок Уздз.
ЗАВІДУШЧЫ у знач. прым. Прагны, зайздросны. А-я-яй, якія вочы завідушчыя, яны п цэлы свет сабе загрэблі! Язні Віл.
ЗАВІНУЦЦА зак. 1. Рупна ўзяцца за справу. От завінуліся мы, адна адну пераганялі, снапоў многа нажалі, хазяйка пахваліла. Калініна Дзярж. Мы як завінуліся, як бачыш, апалолі граду. Цялякава Уздз. 2. Раскрычацца, разбушавацца. Як завінецца, дак цэлы вечар бубніць. Цялякава Уздз.
ЗАВІРАЧ м. Ткац. Клін у коле задняга навоя. Паглядзі, Мікола, недзе згубіўся завірач. Ляшчынск Мядз.
ЗАВІСНА і ЗАВІСНА прысл. Зайздросна. Аш завісна, так смачна сьпіць чалавек. Бяларучы Лаг. А багаты дачуўся брат, завісна так, аж за галаву хватаіцца, аткуль ён [бедны] наброў гэта, дзе ён броў. Ракаў Валож.
ЗАВІСЦЬ ж. Зайздрасць. Ну й завісьць у чалавека! Здаецца п, усё забраў і не наеўся п. Турэц Чэрв.
ЗАВІТАЦЦА зак. Наведацца, зайсці на кароткі час. У нас усё сваё: і скварка, і малако, і цыбуля, і гурочкі, дык я амаль і ні завітаюся ў магазін. Бяларучы Лаг.
ЗАВІТКА ж. Заламаныя і звязаныя ў пук жытнія сцяблы, якія, паводле ўяўлення забабонных людзей, маглі наклікаць бяду на гаспадара нівы. Рабілі завіткі на ніве з некім жа чараўніцтвам. Вішнева Валож.
ЗАВІЯ ж. Тое, што і заваруха. Завіі часта бываюць зімой. Мушанка Віл.
ЗАВОДЗІНА ж. Завадзь. Заводзіна такая становіцца пры беразі, як рэка пайшла другім бокам, цячэньне яе павярнула да другога берага. Пруды Стаўб.
ЗАВОЗЧЫК м. Завознік. Ля мельніцы ўжо стаялі завошчыкі, як мы прыехалі. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЗАВОРУВАЦЬ незак. Заворваць. Калі зямля прасохня, пара прыдзе, дак і заворуваюць. Турэц Чэрв.
ЗАВУШНІЦА ж. Бат. 1. Увярэднік (Pedicularis). Завушніцамі сусетка лечыцца, кіпнем аблівае і п'е завушнічнікавы адвар. Хожава Маладз. 2. Грунтавая расліна з ружовабелымі кветкамі, якія нагадваюць завушніцы. Завушніцы — гэта квяты такія ружовыя, растуць у гародзе, а на полі іх не бачыла. Бясяды Лаг.
ЗАВУШНІЦА ж. Мед. 1. Нарыў за вухам. На сквазьняку пасядзела мая залоўка, і такая завушніца ў яе ўскочыла. Забалоцце Смал. 2. Свінка. Пры завушніцы залозы за вушамі баляць. Ляшчынск Мядз.
ЗАВЫВАЦЬ незак. Утвараць гукі, падобныя да выцця ваўка. Як прывабліваюць ваўка, то завываюць, як воўк. Забалоцце Смал.
ЗАВЫСОКІ прым. Надта высокі. Плот мне, здаецца, завысокі. Бытча Барыс.
ЗАВЭДЗГАЦЬ зак. Забрудзіць. Завэдзгаў ліцо і рукі. Завэдзгаўся, як брыда. Дукора Пух.
ЗАВЯДЗЕННЕ н. Тое, што і завядзёнка. Як дзе якое завядзенься, так і гавораць. І ў нас, як у ва ўсіх. Кухцічы Уздз.
ЗАВЯДЗЁНКА ж. Звычай, традыцыя. — Ну, а нашто сьвецяць хату? — Такая завядзёнка была. Дрычын Пух.
ЗАВЯЗАЦЬ зак., безас. Не хацецца. Мо зь нядзелю завязала мне і есьці, і піць, і весяліцца, доўга я не скакала — ссушыла мяне гэтая любоў. Пузыры Мядз.
ЗАВЯЗВАЦЬ незак. Закладаць аснову, пачынаць будаўніцтва. Пойдам суседу завязваць зруп, дык і чарка будзя. Дукора Пух.
ЗАВЯЗЦІ зак. Завезці. Вас жа можа Пятро завясьці, ён усё роўна туды пагоніць сваю машыну. Люцынка Валож.
ЗАГА ж. Тое, што і жога. Як паабедаў, дык узялася зага пячы, прышлося соду піць. Пруднікі Валож.
ЗАГАВЕЦЬ зак. Захварэць. Нашто ўжо наш здаровы хлопец, але і ён загавеў. Юр'ева Смал.
ЗАГАДАВАЦЬ незак. Аддаваць загад. А
80 👁