Старонка 142
◀ / 290 ▶
ЗАБРОХКАЦЬ зак. Забрахаць. І што б мне выйсьці, як сабака заброхкаў, мо й адабрала n [курыцу ад ліса]. Бяларучы Лаг. ЗАБРЫТАЦЬ гл. забратаць ЗАБУРМАШЫСТЫ прым. Масіўны. Бацінкі забурмашыстыя, грубыя, цяжолыя, куды такія бацінкі! Савоні Стаўб. ЗАБУРЫЦЦА зак. Заваліцца спаць. Учора зь вечара як забурыўся, дык толькі ў абет сёньня прачнуўся. Клетнае Барыс. ЗАБЫТНЫ прым. Забыты. Усё добрая ні забытноя. Цялякава Уздз. ЗАБЯЛЯЦЬ незак. Запраўляць (смятанай, малаком). У вайну забялялі ваду малаком ды й елі. Хожава Маладз. ЗАВАД м. Завод. Тут завадаў німа, толькі хлебны. Даўгінава Віл. ЗАВАДЗІЛА м. і ж. Завадатар, арганізатар танцаў. Як прыдзіш на танцы, стаіш ля сьцяны, ніхто ні пачынае. А як прыдзе завадзіла, тут усё й пачынаіцца. Ігрушка Круп. 2. Запявала. Яе на ўсе вясельлі завуць. Яна ш завадзіла ва ўсіх песьнях, а што за вясельля бяс песянь?! Нізок Уздз. ЗАВАДЗЬ ж. Род, радня. Жонка яго харошая, роду харошага, Навумовічава завадзь, а сам ён то гадасьць, якіх мало на сьвеці ест. Савоні Стаўб. ЗАВАДЛІВЫ прым. Сварлівы. Наш сусет натта ш завадлівы. Клетнае Барыс. ЗАВАЛ м. Спец. Вытупленне ляза сякеры. Завалу ш не зрабі, майстар такі, акуратна вастры. Вялікая Вуса Уздз. Тачыў, тачыў, а завал усё-такі зрабіў. Бытча Барыс. Ня ўмею вастрыць, дык і зрабіў завал. Ляшчынск Мядз. ЗАВАЛА ж. Прызба. Вунь ідзі к дзеду на завалу ды пасядзі. Колюж Бярэз. ЗАВАЛАВОДЗІЦЦА зак. Заштурхацца, завалтузіцца. Ну, яны ш як завалаводзіліся, дак я на дзяцей кажу: „А ну, марш у хату!" Баяры Віл. ЗАВАЛАЦЬ зак. Выклікаць. Як завалалі стражнікаў, дак мы ўцяклі. Баяры Віл.; параўн. польск. zawołać 'тс'. ЗАВАЛАЧ ж. Лянівы чалавек, лежабок, гультай. Завалач гэта, цэлы дзень на печы ляжыць. Цялякава Уздз. ЗАВАЛАЧКА ж. Тое, што і вабік. На елку ці хвойку ставяць завалачку, толькі трэба мёдам памазаць, кап пахла, тады ў завалачку рой сядзе. Пруды Стаўб. ЗАВАЛІНА ж. Ляжанка. Дзед дык і сьпіць на заваліне. Зімой на заваліне падаграе цяпло ад печы, а летам на ёй халадок, бо печ не паляць. Узгурск Чэрв. 2. перан. Няўдаліца. Ці ў яе рукі не такія, як у людзей?! Вот ужэ ўдача, заваліна гэтая. Рабунь Віл. ЗАВАЛІНА ж. Асудж. Тое, што і завалач. Як яна жыве зь ім?! Гэта ж такая заваліна! Летам на печы ляжыць! Адно ў ягады, у грыбы ходзіць. Цвіркі Стаўб. ЗАВАЛІЦЦА зак. ◊ Хоць заваліся – пра поўны дастатак, мноства чаго-н. Дубовых калодак цяпер ніхто не кладзе пад зруб, у нас каменьня хоць заваліся. Спачатку кладуць рагавыя каменьні пад вуглы, а потым укладаюць фундамент. Бяларучы Лаг. ЗАВАЛІЦЬ зак. Замкнуць. Тэкля, ты заваліла дзьверы? А то шчэ хто ўлезя ў хату. Дукора Пух. Не забуць заваліць істопку, бо ночы цёмныя, могуць жулікі забрацца. Узгурск Чэрв. 2. у безас. ужыв. Зарасці. Усю картошку травой заваліла. Плябанцы Віл. ЗАВАЛІЦЬ зак. Няправільна натачыць. Тапор заваліў, закругліў лязо, саўсім ні бярэ. Забалоцце Смал. Заваліў лязо, як тачыў. Вялікая Вуса Уздз. ЗАВАЛКА ж. Анат. Гланда, міндаліна. Горло маё баліць, во тут, завалкі гэтыя. Савоні Стаўб. ЗАВАЛОЖЫЦЬ зак. Кулін. Памазаць тлушчам. Хуцінька бяры пяро ды завалож салам крапанікі. Вяршоўка Круп. ЗАВАЛЬВАЦЬ незак. Зарастаць зеллем. Абагналі нясечанаё зелё, а цяпер трэба палоць, бо завальвая картофлю. Савоні Стаўб. ЗАВАЛЬНЫ прым. Стары, трухлявы (пра будынак). Ейна хатка такая завальная, чуць ліпіць. Рудня Чэрв. ЗАВАЛЬНЯ ж. Тое, што і завалач. Ты нават не бервяно, ты завальня такая, што сьвет ня бачыў. Баравая Пух. ЗАВАРАЧАВАЦЦА незак. Заварочвацца. Некалі пайду хварбу купляць, а хадзілі за дзесяць вёрст, а посьля прыду пад дом, успомню, гэта ж я ні ўсё купіла, заварачаваюся, іду абратна. Кукшавічы Дзярж. ЗАВАРКА ж. Ганч. Раствор, у які апускаецца пасуда пасля абпальвання. Заварка складаецца с аржаной мукі, кіпячонае вады, сажы, цёртага вугалю. Беразіно Бярэз. ЗАВАРОТ м. Дуга, адлегласць павароту. Загон вускі, заварот малы, дрэнна паварочвацца с канём. Вецярэвічы Пух. ЗАВАРУХА ж. Завіруха, завея. Сходзіцца заваруха, сьвету ні відаць. Мікалаеўшчына Стаўб. ЗАВАРЫЦЬ зак. Апарыць, пашкодзіць скуру гарачым кіпнем. І як стукнула я ў вілачкі, і яна вывярнула на мяне цыганок із гэтым чаям. І заварыла мяне. Забар'е Віл. ЗАВЕДУШЧАЯ ж. Нов. Загадчыца фермы. Заведушчая, нам трэба ўжо новыя цадзілкі выпісаць, а то гэтыя пасеіліся, будзіць малако засораная. Канстанцінава Мядз.; параўн. рус. заведующая 'тс'. ЗАВЕСЦІ зак. Рашчыніць. Трэба саладухі завесьці, саладуха смачная с салоніцай. Саланая Валож. ЗАВІВАЛЬНІЦА ж. Абрад. Удзельніца вя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 290 ▶