способу дзеяння. Маруська добра гуляя польку, с патскокам. Ляхавічы Дзярж. Вераб'я дзеўкі танцавалі з прыпяваньням: „Верабей, верабей, не кляваі канапель". Дукора Пух. Рускага танцавалі с прысяткай, польку тожа. Ігрушка Круп. Як пусьціцца цераз нагу гуляць, ды с прытопам, аш дом трасецца. Паплавы Бярэз.
ЗА прыназ. I. з він. 1. Ужываецца пры ўказанні на прамежак часу, праз які адбудзецца дзеянне. Праз. Ягат у гэтым году многа, але шчэ зялёныя, за які тыдзень будуць. За тыдзень ужэ будзе клубніка, можна будзе на варэньня браць. Узяліся яны за хату, вынасілі с кухні лам'ё, за тыдзень — ні пазнаць хаты: вычысьцілі, вытынкавалі, пазмывалі лавы, навялі парадак. Арцюхі Стаўб. За дзьве нядзелі па пакровах [пакровы 1 кастрычніка пастарому] бабіно лето. Савоні Стаўб. От прышлі ў сватэ са сватам, з бацькамі, п'юць гарэлку, сватаюцца — за тры нядзелі згаварылі рабіць свадзьбу. Заямнае Стаўб. 2. Ужываецца пры абазначэнні прычыны дзеяння. З-за. Пасварыліся за мех, а ў мяху сьмех. Перагаварылася с сусеткай за куры. Савоні Стаўб. Чатыры бункеры саломы далі за прэстарэласьць. Горкі Стаўб. 3. Ужываецца пры абазначэнні прадмета размовы, думкі, пачуцця. Аб, пра. І за старадуб [лекавая расліна] пытаўся зь Вільні доктар, як дачка егдзіла. Няровы Валож. 4. Ужываецца пры ўказанні спецыяльнасці, прафесіі, якой авалодвае хто-н. На. — А за што яна вучыцца? — За фэльчара-акушэра. Савоні Стаўб. Сын вучыцца за лёччыка, будзя ляйцянант-інжынер. Варацішча Стаўб. 5. Ужываецца пры абазначэнні роду дзейнасці. Сінанімічнае канструкцыі з тв. без прыназ. Калі было мне гадоў дванаццаць, дык забраў мяне брат у Піцярбурх. Гот пабыў у брата за няньку, а тады аддаў у кніжны царкоўны магазін за мальчыка. Дзевяць рублёў у месяц палучаў. Тады кінуў у гэтым магазіне і паступіў у Международны камерчаскі банк, ізноў за мальчыка. Палучаў дзесяць рублёў, тры фунты сахару і абедаць давалі. Ілья Віл. II. з тв. 1. Ужываецца пры абазначэнні прадмета як мэты руху. Па. Паехаў у лес за мохам. Мікольцы Мядз. У гэтым месцы людзі езьдзілі за лесам на будаўніцтва бункераў. Задубенне Віл. 2. Ужываецца пры абазначэнні асобы, якой аддаюцца клопаты, жыццё. Адпавядае канструкцыі з дав. без прыназоўніка. Цешча згодна за дачкою даць новую хату, жаніся й жыві. Арцюхі Стаўб.
ЗААГРЭХ м. Тое, што і абмінак. Колькі заагрэхаў на полі, залежыць ат хазяіна і ат аратага. Забалоцце Смал.
ЗАБАВА ж. Вечарынка. А як дзе-нібуць якая вічарынка, ці забава, як палякі казалі, дык бацінкі абувалі. Вязынка Маладз.; параўн. польск. zabawa 'тс'.
ЗАБАЛТАЦЬ зак. Замяшаць. Я ўсё сама прыгатавала, дзеці толькі забалтаюць і аднясуць у хлеў парасятам. Гілікі Валож.
ЗАБАРСКІ мн. Забарсні. Абулася ў лапці і забарскі крэпка заціснула. Рудня Чэрв. Аборы ўцягваюць у вушкі, або ў забарскі. Забалоцце Смал.
ЗАБАЎКА ж. Песня-калыханка. Я заўсёды паю сыну забаўкі перат сном. Бытча Барыс.
ЗАБАЧЭННЕ н. Спатканне. Цікава, Змітрок, хадзіў ты да яе на забачэньне? Мядзел Мядз.; параўн. польск. zobaczenie 'тс'.
ЗАБІВАЦЬ незак. Забівае воздух — не хапае паветра. Забівая воздух мяне ў горадзі, німа чым дыхаць. Каменка Уздз.
ЗАБІЦЦЕ н. Забойства. І там нас разлучылі: муж'ёў пакінулі, а нас, бап і малых дзяцей, павезьлі, мы думалі, што нас вязуць на забіцця. Сівіца Валож.
ЗАБІЯКА м. і ж. Задзіра, буян. Вот ужо забіяка, німа таго дня, каб ён с кім ні пабіўся. Паплавы Бярэз. Мая Стасюня забіяка, а Эдзік трусьлівы. Арцюхі Стаўб.
ЗАБОЙШЧЫК м. Чалавек, што забівае жывёлу на мяса. У нас кажуць забойшчык на таго, хто жывёлу забівая. Вецярэвічы Пух.
ЗАБОЛЕНЫ дзеепрым. у знач. прым. Хворы. У міне заболяны нервы. Каменка Уздз.
ЗАБОЛЮВАЦЦА незак. Захворваць. Мой хлопяц заболюваяцца. Цялякава Уздз.
ЗАБОР м. Плот, агароджа. Трэба ставіць новы забор, гэны зусім згніў. Бытча Барыс. Усё ж дабіўся досак нарэзаць на забор. Вецярэвічы Пух.
ЗАБОР м. Пад заборам — пад уладай. Да 1939 году Краснае было пад заборам Польшчы. Краснае Маладз.; параўн. польск. zabór 'захоп, захопленая тэрыторыя'.
ЗАБОРЫ мн. Зборкі. Спадніцы хто шыя ў склаткі, а хто — у заборы. Бясяды Лаг. Бабы ткалі сабе разнацьветнай пражы спадніцы, шылі ў заборы, у тры полкі. Пагост Бярэз.
ЗАБОТЛІВЫ прым. Тое, што і заботны. Як заботлівы чалавек, дык яму аб усём ест забота. Малмыгі Віл.
ЗАБОТНЫ прым. Клапатлівы, рупны. Заботны ў яе мужык. Рудня Лаг.
ЗАБОЦІЦЦА незак. Клапаціцца, рупіцца. Як была маладая, то й гора ні знала. А цяпер і ап сям'і забоціцца трэба і па гаспадарцы. Ігрушка Круп.
ЗАБРАСНІ мн. Тое, што і забарскі. Забрасьні трэба рабіць адразу, як і лапці. Паплавы Бярэз. Калі былі забрасьні, дык аборы прадзяваліся праз іх. Вялікая Вуса Уздз.
ЗАБРАТАЦЬ, ЗАБРЫТАЦЬ зак. Закілзаць, зацугляць. Забратаць каня гэта ня кожны зможа. Дукора Пух. Як пудлівы конь, каторы нясе, нада цуглямі забрытаць. Паплавы Бярэз.
83 👁