ней двоя. У мяне кароўка, пеньсія. Жыві і песьні пяі. Мікольцы Мядз. Жыць сваім розумам — жыць самастойным у сваіх дзеяннях, учынках. Жыві сваім розумам, сынок, глядзі работы, дзетак і жонку шануй. Дукора Пух. Жыць, як золата важыць захапл. — дружна, добразычліва, памяркоўна, з павагай адзін да аднаго. Жылі, як золата важылі. Каб гэта круцяка ня ўкінала астуду [унесла разлад], дык бы па сёньняшні дзень ні разьвяліся б. Заброддзе Віл. Жыць, як сыр у масле катацца — жыць заможна. Жывём, як сыр у масле катаімся. А раней што было... Любань Віл. ЖЭБРЫ мн. Жабры. Рыбе нельга жыць без вады, яна жэбрамі дыхае. Ляшчынск Мядз. ЖЭБРЫНА ж. Анат. Рабрына. Пападзесься ты мне ў рукі, я табе усе жэбрыны пашчытаю, гіцаль ты! Ляшчынск Мядз. ЖЭГІНІ толькі мн. Азярод, прыстасаванне, на якім сушаць віку, гарох. Трэба ўскінуць віку на жэгіні, а то згніе. Ляшчынск Мядз. ЖЭЛЬ ж. Раменная вяроўка, лейцы. Сена я на жэлі нашу. Аздзяцічы Барыс. ЖЭМКА ж. Тэмпература. Вой, якая жэмка высокая ў дзіцяці! І дахтары ходзюць, усё роўна нічога ні памагае. Бясяды Лаг. ЖЭМПЕР м. Джэмпер. Жэмпер адзяюць, каб было цяплей. Вялікая Вуса Уздз. Жэмпер вяжуць і куплёныя ёсь. Нізок Уздз. ЖЭРДЗЬ ж. Рубель уціскаць снапы, сена, салому на возе. Ззаду доўгія вяроўкі зачэпліваюцца, а паверх кладзецца жэрць. Тады перадню зачэпліваіш за жэрць, а ззаду закідаіш доўгую вяроўку на жэрць і цісьніш сваёй сілай. Вязынка Маладз. Жэрдзь моцная, доўгая, гэтай жэрдзяй уціскаюць вос. Саланая Валож. ЖЭРДКА ж. 1. Тое, што і жэрдзь. — А хто маю жэртку схваціў? — А ты яе прывёс? — А як жа! Бяларучы Лаг. 2. Шасток, на які вешалі адзенне, хусткі. Жэртка каля печы раней прыбівалася. Вецярэвічы Пух. ЖЭРДКІ мн. Курасадня. Як сьцямнела, так мае куры й палезьлі на жэрткі. Забалоцце Смал. Куры ўжо пасядалі на жэрткі, ідзі зачыні хлеўчык. Дукора Пух. ЖЭЎЖЫК м. Свавольнік, гарэза. Вунь мае жэўжыкі пабеглі: адзін унук, другі — сусецкі. Зазерка Пух. Ах, ты жэўжык, хадзі сюды, я табе гасьцінца прывёс. Краснае Маладз. З З (Ж, С) прыназ. І. з родн. 1. Ужываецца пры ўказанні на рэчыва або матэрыял, з якога прыгатавана, зроблена што-н. Варым кісель з журавін. Некалі рабілі кісель с аўса, а зара купляем фабрычны і варым. Натапіла шмальцу з гуся цэлы рандэлек. Саланая Валож. Я карыцу ў рысі люблю: рыс працадзіць, зрабіць бабачку з рысу с цукрам, от смашно. Савоні Стаўб. С усякіх кветачак: с канюшыны, зь ліпы, зь вішань, з яблык — с усякіх кветачак пчолкі мёд зьбіраюць. Мікалаеўшчына Стаўб. // Пры ўказанні на месцажыхарства каго-н. Тут ішла жанчына з Галавенчыц адна, гаварыла, сына-салдата спатыкаць хадзіла. Савоні Стаўб. Сястра з Задвор'я даведалася мяне. Жацерава Стаўб. 2. Ужываецца пры ўказанні на матэрыял, крыніцу, з якога (-ой) што-н. вырабляецца, паходзіць. Булкі пякуць с салоткага цеста. Саланая Валож. Вясеньні мёд з верасу, ну, яшчэ зь ёлкі; майскі мёд — зь вярбы; летні мёд бяруць пчолы с крушыны, маліны, грэчкі, клевіру. Аздзяцічы Барыс. 3. Ужываецца пры абазначэнні аб'ектных адносін. Адпавядае канструкцыі з дав. без прыназоўніка. Зь яе нечага верыць. Засулле Стаўб. 4. Ужываецца пры абазначэнні асобы, якая з'яўляецца крытэрыем меры, дастатковасці чаго-н. Дваццаць пяць сотак у нас адно, але картофлі хватае сь сябе. Аднаго кабанчыка гадуям, кароўка, з нас і малака й сала хватае. Арцюхі Стаўб. Яны на маіх сотках хату паставілі, а мне ш ні далі ў полі за гэто, але клопат — хваціць і зь мяне. Акінчыцы Стаўб. 5. Ужываецца пры абазначэнні сукупнасці, з якой вылучаецца прадмет. С касцоў адзін Клімовіч на лузі. Арцюхі Стаўб. 6. Ужываецца для выражэння прычынных адносін. Ад. Памёр с сэрца: парок сэрца быў. Лубін абіралі, упарола нагу і з нагі памерла: заражэнь. Цёця мая з нагі памерла. Арцюхі Стаўб. С перасілу зьліваня крыві папала на мазгі — і да вечара не дажыў. Сівіца Валож. З галавы ён паміраў. Захварэў с перапуду. Бясяды Лаг. ІІ. з він. Ужываецца ў некаторых устойлівых выразах. Летась гэткая капуста была, а сёліта капусты німа: дзе-нідзе с кулачок сядзіць. Савоні Стаўб. ІІІ. з тв. 1. Ужываецца пры абазначэнні пастаяннай ці часовай знешняй прыметы або ўнутранай якасці каго, чаго-н. Студнямі ў нас называюць калодзежы з асеверам і стралой, іх у нас зара не робяць, а некалі былі. Зара ў нас калодзежы с корбамі робяць усе, корба дзераўляная ж жалезнай ручкай, а на корбе ланцух накручваецца. Саланая Валож. Бульбы з лушпінкамі звару ды капусты. Вязынка Маладз. Каршун курэй адно любіць, шаранькі такі, с капцюрамі. Баран — рубанак, падобны пад барана, з рошкамі, удвух габляваць. Савоні Стаўб. Адзеў порткі вускія, туфлі з вострымі насамі і высокімі каблукамі, начапіў гальштук чырвоны — і задаецца. Мікалаеўшчына Стаўб. 2. Ужываецца пры абазначэнні прычыны дзеяння. Езьдзіў у палыклініку сь сьпінаю, але гэткі маламувны, прыехаў, нічого ні гаворыць, што там у яго. Хадзіла ў доктару з нагою. Савоні Стаўб. 3. Ужываецца пры характарыстыцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁